Маотай
Appearance
(Пасля перасылкі з Маатай)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e5/HK_Wan_Chai_North_%E7%81%A3%E4%BB%94%E5%8C%97_Grand_Hyatt_Hotel_%E4%BF%9D%E5%88%A9%E9%9B%86%E5%9C%98_Poly_Auction_preview_exhibits_%E6%8B%8D%E8%B3%A3_Moutai_%E8%B2%B4%E5%B7%9E%E8%8C%85%E5%8F%B0%E9%85%92_Maotai_%E5%A4%A7%E9%BA%AF%E7%99%BD%E9%85%92_Sept_2017_IX1_07_label.jpg/220px-thumbnail.jpg)
Маотай — кітайскі моцны спіртны напой, мацунак 35-53 %. Атрымліваюць метадам дыстыляцыі з высакаякаснага гааляну. Названы ў гонар мястэчка Маотай ў правінцыі Гуйчжоу, дзе ён вырабляецца.
Маотай вырабляюць з высакаякаснага гаоляну — разнавіднасці кітайскага сорга. Першы этап вырабу маотая доўжыцца 8-9 месяцаў: двойчы ў катлы для закісання дадаецца сыравіна (збожжа), сыравіна закісае на працягу месяца, затым ідзе працэс дыстыляцыі, і так паўтараецца 8 разоў. Маотай захоўваецца ў склепе больш за 3 гадоў, пасля чаго працягваецца працэс вырабу і маотай захоўваецца яшчэ 1 год. Маотай мае светла-жаўтлявы колер, кансістэнцыя — густая, смак — вытанчаны.