Перайсці да зместу

Музей этнаграфіі (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Музей дзекабрыстаў (Магілёў))
Магілёўскі музей этнаграфіі
Профіль этнаграфічны
Заснаваны 1981
Падпарадкаванасць Магілёўскі абласны краязнаўчы музей
Месцазнаходжанне вул. Першамайская № 8, г. Магілёў
Адкрыты з 10.00 да 18.00, выходныя: серада, чацвер.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Музей этнаграфіі ў Магілёве — філіял Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея. Размяшчаецца па адрасе вул. Першамайская № 8.

Адкрыты ў 1981 г. Плошча экспазіцыі 760 м², 4,5 тыс. экспанатаў асноўнага фонду (2000 г.). Матэрыялы музея знаёмяць са станам матэрыяльнай і духоўнай культуры сялян Магілёўскага Падняпроўя і гарадскога побыту магіляўчан канца XIX — пачатку XX стст. Сярод экспанатаў прылады працы, прадметы побыту, народнае адзенне магілёўскага і краснапольскага строяў, калекцыі самабытных ручнікоў Магілёўшчыны, абразоў, кафлі і драўлянай скульптуры XVIIXIX стст., царкоўнай кнігі, часопісы XIX — пачатку XX стст.

Будынак музея стаіць на падмурках Магілёўскага езуіцкага калегіума. Унутраная сцяна, якая выходзіць у двор музея, з'яўляецца аўтэнтычнай сцяной XVIII ст., колішняй часткай калегіума[1].

Зноскі

  • Музей этнаграфіі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 11: Мугір — паліклініка. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — С. 13.