Пакроўскі пасад (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пакроўскі пасад у пачатку XX ст. Злева Пакроўская царква, справа — касцёл бернардзінцаў

Пакроўскі пасад — гандлёва-рамесная ўсходняя частка старажытнага Магілёва. У наш час тэрыторыі былога пасада ўваходзіць у Ленінскі раён горада.

Пакроўскі пасад развіваўся ў XVIXVII стст. У XVII ст. ён заняў тэрыторыю паміж правабярэжжам Дняпра і ручаем Дзебра ў межах сучасных вуліц Вялікая і Малая Грамадзянскія, 2-і Волі, Ламаносава, часткі Падгорнай, санітарнай і зялёнай зоны гарводаканала. Уключаў так званыя «сотні»: Курдзенееўскую, Перахрысценскую, Слабодскую (існавалі і адпаведныя назвы вуліц), Бярозаўскую, Выганскую[1]. Баркулабаўскі летапіс паведамляе аб засяленні Слабадской сотні гэтага пасада ў пачатку XVI ст. смаленскімі гараджанамі. Частка плошчы пасада за Алейнай брамай (2 бліжэйшыя да Дняпра кварталы) была заселена яўрэямі, тут знаходзіліся сінагога і школа[2]. У пісьмовых крынінах 2-й паловы XVI ст. на тэр. пасада згадваецца Курдзенеўскі канец, Курдзенеўская і Слабадская вуліцы. Вызначалі планіроўку пасада яго галоўныя вуліны: Падвальная, Вялікая Мяшчанская, Пакроўская, Мікольская[2].

Забудова пасада
План Магілёва ў канцы XVII ст.

На гэтых вуліцах знаходзілася шмат купецкіх дамоў[2]. Да пачатку XVII ст. у межах Пакроўскага пасада было каля 400 прыватнаўласніцкіх зямельных надзелаў, пражывала 45 рамеснікаў розных прафесій (дойліды, гарбары, шаўцы, півавары і інш.). Насельніцтва ў асноўным займалася садаводствам, агародніцтвам, гандлем[1]. У XVIIIXIX стст. у пасадзе жылі з сем’ямі 4 пакаленні сям’і Трубніцкіх — летапісцаў Магілёўскай хронікі[1].

Пакроўскі пасад на нямецкім аэрафотаздымку. 1943

У Пакроўскім пасадзе знаходзіліся цэрквы Пакроўская прыходская царква (не захавалася), комплекс праваслаўнага жаночага Мікольскага манастыра з Мікольскай (1669—72) і Ануфрыеўскай цэрквамі, пры Алейнай браме — бернардзінскі касцёл св. Антонія (драўляны 1687, мураваны 1720; не захаваўся), гарадская лазня, «мытны дом», «гасціны дом», «дом браціі кушнерскага цэха» (цэх кушняроў)[1][2].

Захаваліся рэшткі помнікаў Магілёўскай архітэктурнай школы XVII ст. У 1981 годзе іх даследавала экспедыцыя Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрань Міністэрства культуры Беларусі пад кіраўніцтвам І. М. Чарняўскага. Пабудова, выяўленая ў Падміколлі, была, відавочна, домам гандляра. Захаваўся перакрыты паўцыліндрычнымі скляпеннямі 2-камерны падвал на ўзроўні 1-га паверха — рэшткі падлогі з прамавуголыіых непаліваных керамічных плітак, таксама зялёпапаліваная і паліхромная з белай і ультрамарынавай палівай, пячная кафля XVII—XVIII стст., аздобленая раслінным арнаментам. Будынкі ўзведзены з цэглы-пальчаткі (29—30 х 14—15 х 4—5 см), падмуркі цагляныя з рэдкімі дабаўкамі камянёў[3].

Культурны пласт XVI—XVIII стст. ад 0,5 да 2 м, багаты знаходкамі. Сярод іх паліхромная і паліваная дахоўка, рэшткі мураваных камяніц.

Зноскі

  1. а б в г Покровский посад // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
  2. а б в г Магілёўскія пасады // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. Т. 2: Л—Я — 464 с. — С. 48. — ISBN 978-985-11-0549-2.
  3. Магілёўскія грамадзянскія будынкі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. Т. 2: Л—Я — 464 с. — С. 48. — ISBN 978-985-11-0549-2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Покровский посад // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
  • Магілёўскія пасады // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. Т. 2: Л—Я — 464 с. — С. 48. — ISBN 978-985-11-0549-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]