Будынак гарадской управы (Магілёў)
Славутасць | |
Будынак гарадской управы | |
---|---|
![]() | |
53°53′41″ пн. ш. 30°19′53″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Магілёў, вул. вул. Ленінская, 1 |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Статус |
![]() |
![]() |
Будынак гарадской управы - помнік архітэктуры эклектыкі. Знаходзіцца па вуліцы вул. Ленінскай, 1 у Магілёве.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Узведзены ў другой палове XIX стагоддзя ў гістарычным цэнтры гораду, мае рысы стыляў позняга класіцызму і псеўдарускага.
15(28).12.1917 г. у будынку гарадской управы адбыўся II губернскі з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх
З 1956 г. у будынку знаходзіўся Дом культуры будтрэсту № 12. Цяпер у будынку Палац грамадзянскіх абрадаў.
У 1957 годзе на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар II губернскага з’езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Мураваны будынак складаецца са злучаных двух прамавугольных у плане аб'ёмаў: трохпавярховага (галоўным фасадам выходзіць на Савецкую плошчу) і двухпавярховага (бакавым падоўжаным фасадам выходзіць на вул. Ленінскую). Галоўны тарцовы фасад карнізнымі паясамі (цягамі) падзелены на тры ярусы. Першы ярус больш масіўны, з чатырма руставанымі пілонамі, мае невялікія. спараныя арачныя вокны абапал параднага ўваходу. Другі ярус вылучае група парадных памяшканняў, вырашаны ён больш багата: паміж падвойнымі пілонамі — высокія арачныя спараныя вокны-біфорыумы, аздобленыя архівольтамі, калонамі, сандрыкамі. Трэці ярус рытмічна расчлянёны невялікімі прамавугольнымі вокнамі, згрупаванымі па тры. Сцены завершаныя высокім складаным па форме прафіляваным карнізам. Бакавы двухпавярховы аб'ём рытмічна расчлянёны прамавугольнымі і арачнымі аконнымі праёмамі з сандрыкамі, падзелены карнізным поясам на дзве часткі. Планіроўка анфіладная (у трохпавярховай тарцовай частцы) і калідорная (у двухпавярховай частцы).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. 13. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986.— 408 с., іл.
- Магілёўскай гарадской управы будынак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. С. 453.
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Будынак гарадской управы (Магілёў) на Вікісховішчы |
---|
- [ Будынак гарадской управы (Магілёў)] на сайце Radzima.org
- Будынак гарадской управы (Магілёў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)