Лютэранская кірха (Магілёў)
| Кірха | |
| Евангельска-аўгсбургская кірха ў Магілёве | |
|---|---|
| Лютэранская кірха ў Магілёве | |
| 53°54′03,21″ пн. ш. 30°20′19,92″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Магілёў |
| Канфесія | лютэранства |
| Епархія | Магілёўская суперінтэндацыя |
| Тып будынка | кірха |
| Дата заснавання | 1780 |
| Будаўніцтва | 1775—1780 гады |
| Стан | знішчана |
Лютэранская кірха — колішні лютэранскі храм у Магілёве, заснаваны 1780 р., разбураны ў 1930-х.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1775 годзе ў Полацку і Магілёве ўзніклі лютэранскія грамады немцаў, пры гэтым былі заснаваны лютэранскія кірхі[1]. Дазвол на збудаванне кірхі ў Магілёве дала Расійская імператрыца Кацярына II, якая пры наведванні горада ў 1780 г. ахвяравала на будаўніцтва кірхі 500 рублёў. Указам Кацярыны II для будаўніцтва храма Георгій Каніскі перадаў ацалелыя элементы праваслаўнай Спаскай царквы[2][3]. Прыхадская кірха знаходзілася насупраць мужчынскай гімназіі. Драўляная, невялікіх памераў кірха была па-нямецку акуратна дагледжана, увітая плюшчом, яна асабліва маляўніча выглядала летам.[4]
Кірха без перапынку працавала да самай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Да пачатку 1930-х гадоў кірха стаяла зачыненай, пакуль улады БССР, верагодна ў сувязі з магчымым пераносам сталіцы ў Магілёў, не вырашылі знішчыць кірху. Напачатку 1930-х кірха была знішчана.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Немцы ў Беларусі
- Немцы Магілёва
- Лютэранская кірха ў Мінску
- Лютэранская кірха ў Гродне
- Лютэранская кірха ў Полацку
