Будынак Маскоўскага міжнароднага гандлёвага банка (Магілёў)
Грамадзянскі будынак | |
Будынак Маскоўскага міжнароднага гандлёвага банка | |
---|---|
53°54′15″ пн. ш. 30°20′32″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Магілёў |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Архітэктар | Пётр Георгіевіч Камбураў |
Будаўніцтва | 1904—1906 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000028 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будынак Маскоўскага міжнароднага гандлёвага банка — помнік грамадзянскай архітэктуры пачатку XX ст. у Магілёве па вул. Ленінская, 50. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будынак пабудаваны ў 1904—06 гг. архітэктарам Пятром Георгіевічам Камбуравым у эклектычным стылі як аддзяленне Маскоўскага міжнароднага гандлёвага банка.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Будынак уяўляе сабой мураваны сіметрычны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Галоўны фасад вылучаны рызалітам з высокімі арачнымі вокнамі на другім паверсе і пілястрамі карынфскага ордара паміж імі. Першы паверх руставаны, з прамавугольнымі вокнамі. Сцены рызаліта завяршае дэкарыраваны атык. Галоўны ўваход, які знаходзіўся ў левай частцы будынка, быў падкрэслены магутным парталам з карынфскім пілястрам і трохвугольным франтонам. Тэрыторыя банка была абкружаная мураванай сценкай (захавалася часткова). У комплекс уваходзілі таксама два жылыя будынкі і гаспадарчыя пабудовы (не захаваліся). Планіроўка традыцыйная для банкаўскіх устаноў. Па восі на другім паверсе размешчаная аперацыйная зала. Абапал калідораў згрупаваны службовыя памяшканні.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак Маскоўскага міжнароднага гандлёвага банка (Магілёў)
- Будынак Маскоўскага міжнароднага гандлёвага банка (Магілёў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Будынак Маскоўскага міжнароднага гандлёвага банка (Магілёў) на сайце «Архіварта»