Музей этнаграфіі (Магілёў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Музей этнаграфіі, Магілёў)
Jump to navigation Jump to search
Магілёўскі музей этнаграфіі
Магілёў. Каля этнаграфічнага музея (03).jpg
Профіль этнаграфічны
Заснаваны 1981
Падпарадкаванасць Магілёўскі абласны краязнаўчы музей
Месцазнаходжанне вул. Першамайская № 8, г. Магілёў
Тэлефон (+ 017) 25-13-81, 22-01-92
Адкрыты з 10.00 да 18.00, выходныя: серада, чацвер.
Лагатып Вікісховішча Магілёўскі музей этнаграфіі на Вікісховішчы

Музей этнаграфіі ў Магілёве — філіял Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея. Размяшчаецца па адрасе вул. Першамайская № 8.

Адкрыты ў 1981 г. Плошча экспазіцыі 760 м², 4,5 тыс. экспанатаў асноўнага фонду (2000 г.). Матэрыялы музея знаёмяць са станам матэрыяльнай і духоўнай культуры сялян Магілёўскага Падняпроўя і гарадскога побыту магіляўчан канца XIX — пачатку XX стст. Сярод экспанатаў прылады працы, прадметы побыту, народнае адзенне магілёўскага і краснапольскага строяў, калекцыі самабытных ручнікоў Магілёўшчыны, абразоў, кафлі і драўлянай скульптуры XVIIXIX стст., царкоўнай кнігі, часопісы XIX — пачатку XX стст.

Будынак музея стаіць на падмурках Магілёўскага езуіцкага калегіума. Унутраная сцяна, якая выходзіць у двор музея, з'яўляецца аўтэнтычнай сцяной XVIII ст., колішняй часткай калегіума[1].

Зноскі

  1. П. Левановіч, А. Дз'ячкоў Няхай жыве касцёл у Магілёве!. Могилевский городской информационно-справочный портал (15 кастрычніка 2010). Праверана 22 кастрычніка 2010.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Музей этнаграфіі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 11: Мугір — паліклініка. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — С. 13.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]