Нюкта

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Нікта)
Jump to navigation Jump to search
Нюкта / Нікта (Νυκτός)
William-Adolphe Bouguereau (1825-1905) - La Nuit (1883).jpg
Нікта, багіня ночы (Адольф-Вільям Бугро — Ноч (1883))
Імя : Нюкта / Нікта
Арыгінальнае напісанне: Νυκτός
Міфалогія: Старажытнагрэчаская міфалогія
Пол: жаночы
Перыяд жыцця: несмяротная
У іншых культурах: Нокс
Занятак: багіня ночы
Бацька: Хаас
Маці: Імгла
Муж: Эрэб
Ілюстрацыі на Вікісховішчы?

Ню́кта, Ні́кта (стар.-грэч.: Νύξ, Νυκτός, «ноч») — бажаство ў грэчаскай міфалогіі[1], персаніфікацыя начной цемры.

Паводле Гесіёда, Нюкта нарадзілася з Хааса (у выкладзе Гігіна, ад Хааса і Імглы[2]), з'яўляецца адной з першасных светаўтваральных патэнцый. Нікта нарадзіла светлага Эфіра і Гемеру (Дзень) (ад свайго брата Эрэба, які ўвасабляе вечную цемру)[3], а таксама яшчэ Танатаса (Смерць)[4], Гіпнаса (Сон)[4], Гераса (Старасць)[4], Эрыс (Разлад)[4], Керу (Гвалтоўную смерць; пад імем кер могуць таксама выступаць некалькі багінь)[4], Мора (які «адказваў» за рок і гвалтоўную смерць)[4], Харона, перавозчыка памерлых у Аід, — сілы, што хаваюць у сабе тайны жыцця і смерці, якія выклікаюць дысгарманічнасць у быцці свету, без якой, аднак, неймаверны ні свет, ні яго канчатковая гармонія. Часам у лік дзяцей Нюкты ўключаюць таксама Немесіду (Помста)[4], Апату (Зман)[4], Аніра — бога прарочых і хлуслівых сноў[4], Мома — бога насмешак[4], гесперыд[4], мойр (багінь лёсу)[4][5].

Жытло Нюкты размешчана ў бездані Тартара[6]; там сустракаюцца Нюкта-Ноч і Дзень-Гемера, змяняючы адзін аднаго і напераменку абыходзячы зямлю. Побач дамы сыноў Нікты — Сну і Смерці, на якія ніколі не глядзіць Геліяс.

Орфікі лічылі Нюкту (а не Хаас) першакрыніцай быцця. У арфічнай тэагоніі з Дэрвені Нюкта — «карміцелька багоў», з якой пачынаецца радавод[7]. Паводле орфікаў, было тры Нюкты: першая «праракае», другая «шаноўная», з ёй злучаецца яе бацька Фанес, а трэцяя нараджае Дыку[8]. Ёй прысвечаны III арфічны гімн, дзе яе атаясамляюць з Афрадытай[9]. Паводле Мусея, усё паходзіць ад Ночы і Тартара[10].

Яе аракул ў Мегарах[11]. Давала прадраканні ў Дэльфах[12].

У гонар Нюкты названы два нябесныя целы. Гэта імя носяць астэроід «Нюкта» з парадкавым нумарам 3908 і адзін з пяці спадарожнікаў Плутона — «Нікта», які быў адкрыты ў 2005 годзе і атрымаў назву 21 чэрвеня 2006 г. на сесіі Міжнароднага астранамічнага саюза.

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.218, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.470
  2. Гігін. Міфы. Увядзенне 1
  3. Гесіёд. Тэагонія 123—125
  4. 4,00 4,01 4,02 4,03 4,04 4,05 4,06 4,07 4,08 4,09 4,10 4,11 Гесіёд. Тэагонія 211—225
  5. Сафокл, фр.1018b
  6. ТАРТАР
  7. Фрагменты ранних греческих философов. Ч.1. М., 1989. С.46; Дамаскій. Пра першыя пачаткі 124
  8. Орфіка, фр.99 Керн
  9. Арфічныя гімны III 2
  10. Мусей, фр.1 Керн; Комментарий А. А. Тахо-Годи в кн. Античные гимны. М., 1988. С.329
  11. Паўсаній. Апісанне Элады I 40, 6
  12. Схолии к Пиндару. Пифийские песни Введение // Комментарий Д. О. Торшилова в кн. Гигин. Мифы. СПб, 2000. С.172; Плутарх. Почему божество медлит с воздаянием 28