Пакроўскі сабор (Віцебск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пакроўская царква (Віцебск))
Праваслаўная царква
Пакроўскі сабор
Пакроўскі сабор
Пакроўскі сабор
55°11′15″ пн. ш. 30°12′22″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Віцебск
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Віцебская і Аршанская епархія
Архітэктурны стыль класіцызм
Будаўніцтва 1814
Матэрыял цэгла
Сайт vitprav.by/2407.html
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Інтэр'ер Пакроўскага сабора

Пакроўскі саборправаслаўны храм у Віцебску, помнік манументальнай культавай архітэктуры XIX стагоддзя. Знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Леніна (былая Вялікая) і Шубіна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў 1814 годзе ў стылі класіцызму як касцёл кляштара трынітарыяў на месцы драўлянага касцёла (закладзены ў 1758 годзе). Пасля закрыцця кляштара ў 1847 годзе і перадачы яго ў праваслаўнае ведамства перабудаваны пад праваслаўную царкву (18581862), асвечаны як Пакроўская. Храм дзейнічаў у горадзе нават у перыяд акупацыі ў гады Другой сусветнай вайны. У гэты час сюды са зробленага бальшавікамі музея атэізму былі перанесены мошчы Святой Еўфрасінні Полацкай, перавезеныя ў 1943 годзе у полацкі Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр, дзе яны знаходзяцца і зараз. Падчас вызвалення горада часцямі Савецкай Арміі царква была часткова зруйнавана (знесены вежы, купал, дах) і ў такім выглядзе прастаяла да канца 1980-х гадах. Адноўлены ў пачатку 1989 года (архітэктары Б.У. Лядзенка, І.М. Рацько). Абкружаны каванай агароджай на мураваных слупах. У 1989 годзе адрэстаўраваны.

Царква Святога Афанасія[правіць | правіць зыходнік]

Царква Святога Афанасія (злева) і Пакроўскі сабор

Далучана з усходняга боку да Пакроўскага сабора, пабудаванага ў 19 ст. (у гады Вялікай Айчыннай вайны таксама была зруйнавана). Адноўлена (асвячона ў 1989). Уяўляе сабой прамавугольны ў плане мураваны будынак пад 2-схільным бляшаным дахам з 3 аформленымі пластычнымі надбудовамі — слыхавымі лучковымі аконнымі праёмамі па кожным схіле. Плоскасныя фасады члянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў пластычных ліштвах. Унутры малітоўная зала падзелена на 3 часткі шырокімі парабалічнымі прасветамі, апсіда вылучана драўляным іканастасам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Свята-Пакроўскі сабор // Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2001. — С. 40.
  • Кукуня В. Р. Свята-Пакроўскі кафедральны сабор / В. Р. Кукуня, І. М. Роцька // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 611—612.
  • Царква ў імя святога Афанасія // Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2007. — С. 83.
  • Витебск: Энциклопедический справочник / Белорусская Советская Энциклопедия; Редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и другие. Мн.: БелСЭ, 1988. — 408 с. [12] л. ил.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пакроўскі сабор (Віцебск) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)