Кейп-Брэтан
| Кейп-Брэтан | |
|---|---|
| мікм.: Unama'ki | |
Тыповы пейзаж астравы Кейп-Брэтан | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 10 311 км² |
| Найвышэйшы пункт | 532 м |
| Насельніцтва | 147 454 чал. (2001) |
| Шчыльнасць насельніцтва | 14,3 чал./км² |
| Размяшчэнне | |
| 46°10′00″ пн. ш. 60°45′00″ з. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Правінцыя | Новая Шатландыя |
Кейп-Брэтан[1] (англ.: Cape Breton Island, фр.: Île du Cap-Breton) — востраў на паўночны ўсход ад паўвострава Новая Шатландыя (аддзелены пралівам Кансо) і на ўсход ад Вострава Прынца Эдуарда ў заліве Св. Лаўрэнція. Адміністрацыйна адносіцца да правінцыі Новая Шатландыя, падзелены на чатыры муніцыпалітэты.
Насельніцтва — 147454 чалавекі (2001). 95 % жыхароў — белай расы, 3,6 % — мікмакі, насельніцтва ў асноўным англамоўнае. 47,3 % — каталікі, 22,1 % — пратэстанты, 2,65 % нерэлігійныя.
Тэрыторыя вострава — 10,3 тыс. км² (18-е месца ў Канадзе, 75-е месца ў свеце), у цэнтральнай частцы вострава знаходзіцца возера-лагуна Бра-д’Ор, плошча якога ў залежнасці ад прыліваў складае 932—1099 км². Найвышэйшы пункт — гара Уайт-Хіл, 532 м над узроўнем мора.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Напісанне Кейп-Брэтан у адпаведнасці з: Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 221. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
