Уручча (вёска, Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Уручча
Uruchcha, Minsk, Belarus - panoramio (5).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Уручча на карце Беларусі ±
Уручча (вёска, Мінск) (Беларусь)
Уручча (вёска, Мінск)
Уручча (вёска, Мінск) (Мінск)
Уручча (вёска, Мінск)

Уру́чча — колішняя вёска на паўночны ўсход ад Мінска па дарозе на Барысаў, пры вытоку ракі Сляпянка. З 1978 года ў складзе Мінска, цалкам зруйнаваная.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1800 годзе вёска Урэчча (Уречье), уласнасць Дамініка Гераніма Радзівіла, 2 двары, 19 жыхароў. У 1815 годзе ў арэндзе А. Ваньковіча. У 1858 годзе вёска Уруча (Уруче), уласнасць князя Пятра Львовіча Вітгенштэйна[d]. У 1897 годзе вёска Уручча Астрашыцка-Гарадзецкай воласці, 16 двароў, 119 жыхароў; таксама аднаселле Шафарня-Урэчча, двор, 7 жыхароў[1].

У 1917 годзе вёска ў Астрашыцка-Гарадоцкай воласці Мінскага павета; 19 двароў, 151 жыхар. За гады савецкай улады побач з вёскай вырас аднайменны пасёлак. Вёска ўваходзіла ў склад Зеленалужскага сельсавета Мінскага раёна[2]. У 1941 годзе 40 двароў, 150 жыхароў. У 1978 годзе пасёлак Уручча ўключаны ў межы горада Мінска. 9 жніўня 1979 года ўвайшла ў склад новаўтворанага Бараўлянскага сельсавета[3]. Па ўключэнні ў склад горада вясковыя вуліцы займелі назвы вуліца і завулак Футбалістаў. Вёска цалкам знішчаная пры будаўніцтве мікрараёна Уручча ў 1980-я гады[4].

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Назву Уручча маюць мікрараён і станцыя мінскага метрапалітэна, вуліца Уручская, парк. Захаваліся вясковыя могілкі.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Памяць, 1998, с. 627
  2. Минск : энциклопедический справочник, 1983, с. 415
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  4. Сацукевіч І. І., с. 6

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]