Пліса (возера, басейн Мнюты)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Плі́са
Каардынаты: 55°12′05″ пн. ш. 27°58′28″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вышыня над узроўнем мора 158 м
Даўжыня 6,2 км
Шырыня 1,43 км
Плошча 4,24 км²
Аб'ём 0,0236 км³
Даўжыня берагавой лініі 18,2 км
Найбольшая глыбіня 15 м
Сярэдняя глыбіня 5,6 м
Салёнасць 0,22—0,23 ‰
Празрыстасць 2,5 м
Плошча вадазбору 542 км²
Упадаюць Шоша, Свіліца
Выцякаюць Мнюта
Плі́са (Беларусь)
Плі́са
Плі́са
Плі́са (Віцебская вобласць)
Плі́са
Плі́са

Плі́савозера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Мнюта за 17 км на паўночны ўсход ад горада Глыбокае.

Плошча паверхні возера складае 4,24 км², даўжыня 6,2 км, найбольшая шырыня 1,43 км. Найбольшая глыбіня дасягае 15 метраў, сярэдняя каля 5,6 м. Плошча вадазбору 542 км².

Катлавіна возера складанага тыпу, лопасцевай формы, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 10 метраў, складзеныя з суглінкаў і супесяў. Берагавая лінія звілістая і ўтварае вялікія залівы. Берагі нізкія, пясчаныя і забалочаныя. Літаральная зона вузкая. Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 20 % плошчы возера. Дно да глыбіні 6—7 метраў пясчанае, глыбей выслана слоем сапрапелю таўшчынёй каля 5 м.
Возера зарастае слаба. Уздоўж берагоў вузкая перарывістая паласа расліннасці — трыснёг, чарот, аер, урэчнік. На возеры 7 астравоў агульнай плошчай каля 0,025 км².

Возера Пліса мезатрофнае, праточнае. Упадаюць рэкі Шоша і Свіліца, ручаі. Выцякае рака Мнюта.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, язь, судак і іншыя віды рыб.

На беразе паўночнага заліва вёска Пліса.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 11).
  • Мельнікаў А. К. Пліса. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 223. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 27. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз.(руск.)