Покаць (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Покаць)
Покаць
Характарыстыка
Даўжыня 76 км
Басейн 504 км²
Расход вады 2,9 м³/с
Вадацёк
Выток Няўмесны Краснапольскі раён
 • Каардынаты 53°14′27″ пн. ш. 31°12′44″ у. д.HGЯO
Вусце Сож
 • Каардынаты 52°48′56″ пн. ш. 30°58′30″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Сож → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d]

Краіна
physical
Покаць (рака)
Покаць (рака)
— выток, — вусце

Покаць — рака ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці і Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра). Даўжыня 76 км. Плошча вадазбору 504 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰.

Пачынаецца на заходняй ускраіне мястэчка Няўмесны Краснапольскага раёна, вусце за 1 км на паўночны захад ад вёскі Петраполле Веткаўскага раёна. Цячэ па Чачэрскай раўніне.

Асноўны прыток — ручай Покатка.

Даліна на вялікім працягу добра распрацаваная, трапецападобная (шырыня 0,5—1,5 км), у высокай плыні невыразная, у нізкай зліваецца з абалонай Сажа. Схілы ўмерана стромкія, месцамі стромкія, вышынёй 15—20 м, у сярэднім цячэнні адкрытыя. Абалона двухбаковая, шырыня яе ў сярэдняй і нізкай плыні 0,3—0,5 км, у вусцевай частцы 1—1,3 км. Рэчышча каналізаванае ў Чачэрскім раёне на працягу 3,3 км, на астатнім працягу меандруе, моцназвілістае, асабліва ў сярэднім цячэнні. Шырыня ракі ў межань 0,5—2,5 м у высокай плыні, 10—12 м у сярэдняй і ніжняй. Берагі пераважна стромкія, ніжэй вёскі Покаць Чачэрскага раёна месцамі абрывістыя, у высокай плыні нізкія, забалочаныя.

Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем у нізкай плыні 2,8 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у пачатку 3-й дэкады сакавіка. Рака прымае сцёк з шэрагу мэліярацыйных каналаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  1. Geographic Names Server — 2018.