Трагедыя ў небе над Бярозай (12 верасня 1995)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Трагедыя ў небе над Бярозай, 12 верасня 1995 — выпадковае збіццё паветранага шара вайсковым верталётам Мі-24 у небе над Бярозай (Брэсцкая вобласць), у выніку якой загінулі два чалавекі, удзельнікі спаборніцтваў паветраплавальнікаў «Кубак Гордана Бэнета» Алан Фрэнчаль (Фрэнкель) і Джон Сцюарт.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

12 верасня 1995 года ў Швейцарыі быў дадзены старт міжнародным спаборніцтвам паветраплавальнікаў. Як сцвярджалі арганізатары чэмпіянату на дальнасць палётаў, пра мерапрыемства былі папярэджаныя дыспетчарскія службы ўсіх краін, праз чый паветраны калідор транзітам скіроўваліся экіпажы. Праляцеўшы над Германіяй, Чэхіяй, Славакіяй, Польшчай, у Беларусі гандола падарожнікаў, амерыканцаў Алана Фрэнчаля і Джона Сцюарта, была збітая вайсковым верталётам Мі-24 і рухнула на ўскрайку дачнага кааператыву маторарамонтнага заводу каля Бярозы, экіпаж загінуў.

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўная камісія ў справе высвятлення прычынаў трагедыі так і не патлумачыла, ці насамрэч была неабходнасць збіваць паветраны шар. Начальнік аддзелу аператыўнага рэагавання Савету бяспекі Юрый Сівакоў настойваў, што амерыканцы памерлі яшчэ да таго, як іх збілі — падняўшыся на вялікую вышыню, памерлі ад недахопу кіслароду. Іншыя эксперты не выключалі, што спартсмены сапраўды маглі знаходзіцца без прытомнасці, але да зямлі ляцелі жывымі. Трагічную навіну спрабавалі ўвогуле схаваць ад грамадскасці — пасольства ЗША ў Мінску толькі праз суткі даведалася пра гібель сваіх грамадзянаў.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльны знак на месцы падзення паветранага шару

У першую гадавіну трагедыі дэмакратычныя актывісты з Бярозы (сябры БНФ Сяржук Русецкі з аднапартыйцамі) усталявалі на месцы падзення амерыканскіх паветраплавальнікаў памятны знак — валун з надпісам «Прабачце».

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]