Тэхналагічна-прыродазнаўчы ўніверсітэт імя Яна і Анджэя Снядэцкіх у Быдгашчы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тэхналагічна-прыродазнаўчы ўніверсітэт імя Яна і Анджэя Снядэцкіх у Быдгашчы
польск.: Uniwersytet Technologiczno-Przyrodniczy im. Jana i Jędrzeja Śniadeckich w Bydgoszczy
Zespół szkoły powszechnej, ob. w gestii UTP Śniadeckich (6).JPG
Арыгінальная назва польск.: Uniwersytet Technologiczno-Przyrodniczy im. Jana i Jędrzeja Śniadeckich w Bydgoszczy
Міжнародная назва University of Technology and Life Sciences in Bydgoszcz
Заснаваны 1951
Рэарганізаваны 2006
Тып універсітэт прыкладных навук
Рэктар Томаш Тапаліньскі
Студэнты 7 500
Размяшчэнне Быдгашч
Юрыдычны адрас вул. Каліскага 7,
85-796 г. Быдгашч, Польшча
Сайт utp.edu.pl
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Тэхналагічна-прыродазнаўчы ўніверсітэт імя Яна і Анджэя Снядэцкіх у Быдгашчы (польск.: Uniwersytet Technologiczno-Przyrodniczy im. Jana i Jędrzeja Śniadeckich w Bydgoszczy) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы тэхнічных і прыродазнаўчых навук, якая знаходзіцца ў Познані.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт з'яўляецца найстарэйшым дзяржаўным універсітэтам Быдгашчы, вытокі якога сягаюць 1951 года (не лічачы паўакадэмічнай сельскагаспадарчай акадэміі, якая існавала ў Быдгашчы ў 1920-1923 гадах). Універсітэт тройчы мяняў свой характар, мяняючы структуру і назвы:

  • 1951-1964 гады: Вячэрняя інжынерная школа з двума факультэтамі - механічным і хімічным;
  • 1964-1974 гады: Вышэйшае інжынернае вучылішча, якое ажыццяўляла навучанне ўжо на чатырох тэхнічных факультэтах у дзённым, вячэрнім і завочным фармаце;
  • 1974-2006 гады: Тэхніка-сельскагаспадарчая акадэмія - пасля аб'яднання вучэльні з філіялам Познаньскай сельскагаспадарчай акадэміі;
  • з 2006 года: Тэхналагічна-прыродазнаўчы ўніверсітэт.

Шэсць факультэтаў вучэльні сёння маюць паўнамоцтвы для прысваення навуковай ступені доктара, а 4 з іх таксама прысвойваць ступень доктара хабілітаванага з магчымасцю правядзення працэдуры для прысваення навуковага звання прафесара. Універсітэт супрацоўнічае з мясцовымі прадпрыемствамі і з'яўляецца акцыянерам Быдгашцкага індустрыяльнага парку. Штогод ён з'яўляецца арганізатарам дзясяткаў навуковых канферэнцый.

Сёння ВНУ навучае каля 10 тыс. студэнтаў па 33 спецыяльнасцях і 90 спецыялізацыях. Сцены універсітэта пакінулі больш за 55 тыс. выпускнікоў. У агульнанацыянальных рэйтынгах вышэйшых навучальных устаноў у 2004-2010 гадах універсітэт займаў першае месца сярод дзяржаўных ВНУ Быдгашчы.

Факультэты і інстытуты[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт будаўніцтва, архітэктуры і экалагічнай інжынерыі
  • Факультэт жывёлагадоўлі і біялогіі жывёл
  • Факультэт механічнай інжынерыі
  • Факультэт сельскай гаспадаркі і біятэхналогій
  • Факультэт тэхналогій і хімічнай інжынерыі
  • Інстытут матэматыкі і фізікі
  • Факультэт тэлекамунікацый, інфарматыкі і электратэхнікі
  • Факультэт упраўлення

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]