Уладзімір Анатольевіч Хмяльніцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Анатольевіч Хмяльніцкі
Дата нараджэння 6 лютага 1957(1957-02-06) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук (1989)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Уладзімір Анатольевіч Хмяльніцкі (нар. 6 лютага 1957, Чорная Рэчка[1], Пудажскі раён, Карэльская АССР, РСФСР, СССР) — беларускі навуковец, эканаміст, педагог, кандыдат эканамічных навук, дацэнт.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1989 годзе абараніў дысертацыю на саісканне навуковай ступені кандыдата эканамічных навук па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік і аналіз гаспадарчай дзейнасці» на тэму «Комплексная рэвізія фінансава-гаспадарчай дзейнасці будаўнічых арганізацый спажывецкай кааперацыі». У 1993 годзе Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысвоіў яму навуковае званне дацэнта па кафедры бухгалтарскага ўліку і аўдыту.

Асноўныя навуковыя інтарэсы канцэнтруюцца вакол метадалогіі і практыкі правядзення аўдытарскай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі, метадалогіі і практыкі правядзення судова-бухгалтарскай экспертызы, даследаванняў у галіне тэорыі і метадалогіі кантролю і аўдыту ў блізкім і далёкім замежжы.

Пад ягоным навуковым кіраўніцтвам падрыхтавана і абаронена адна кандыдацкая дысертацыя па праблемах арганізацыі і правядзення ўнутрыгаспадарчага кантролю ў Рэспубліцы Беларусь.

Больш за 15 гадоў з'яўляўся вучоным сакратаром вучэбна-метадычнага аб'яднання па эканамічнай адукацыі пры Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Двойчы абіраўся сустаршынёй Міжнароднай асацыяцыі фінансава-эканамічнай адукацыі пры Фінансавым універсітэце пры ўрадзе Расійскай Федэрацыі.

З'яўляецца аўтарам больш за 100 навуковых публікацый як у выданнях Беларусі, так і за яе межамі. Сярод іх адзін падручнік і два навучальныя дапаможнікі, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для выкарыстання ў навучальным працэсе ВНУ. Мае кваліфікацыйны атэстат аўдытара, выдадзены Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Ажыццявіў навуковыя стажыроўкі ва Універсітэт Сэры (Гілфард, Вялікабрытанія, 2004), Севільскі ўніверсітэт (Іспанія, 2007), Політэхнічны інстытут Брагансы (Партугалія, 2010), Падэрборнскі ўніверсітэт (Германія, 2010, 2014, 2016), Жылінскі ўніверсітэт (Славакія, 2014, 2015), Латвійскі ўніверсітэт (Рыга, Латвія, 2014), Вышэйшую школу эканомікі ў Празе (Чэхія, 2010), Малдаўскую эканамічную акадэмію (Кішынёў, Малдова, 2015), Ужгарадскі нацыянальны універсітэт (Украіна, 2015) па даследчых праектах у галіне вышэйшай адукацыі па праграмах Еўрапейскага саюза; Беластоцкі ўніверсітэт (Польшча), Вышэйшую школу фінансаў і кіравання (Беласток, Польшча), Уроцлаўскі эканамічны ўніверсітэт (Польшча) па праграмах індывідуальных стажыровак.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Медалі[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровыя граматы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. існуе пасёлак Чарнарэчанскі[ru] ў Пудажскім раёне, а таксама да 1990-х існавала вёска Чорная рэчка, але ў Лоўхскім раёне

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников: 75 лет, 1933—2008. ― Минск, 2008.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]