Уорэн Гардзінг
Уорэн Гамалііл Гардзінг (англ.: Warren Gamaliel Harding; 2 лістапада 1865 — 2 жніўня 1923) — 29-ы прэзідэнт ЗША з 4 сакавіка 1921 года да сваёй смерці. Калі Гардзінг памёр, ён быў адным з самых папулярных прэзідэнтаў у гісторыі; аднак далейшыя звязаныя з ім скандалы, такія як Тэпат Дом, значна пагоршылі папулярнасць Гардзінга, асабліва пасля адкрыцця справаў адной з яго палюбоўніц Нанай Брытан. У гістарычным рэйтынгу прэзідэнтаў ЗША Гардзінг мае рэйтынг сярод самых горшых.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Гардзінг нарадзіўся ў Блюмінг Гроў, штат Агаё. Ён пражыў у сельскай мясцовасці Агаё амаль усё сваё жыццё, акрамя часу палітычнай службы. Ён пасяліўся ў Марыёне калі яму было менш за 20 гадоў, купіў Марыён Стар і зрабіў з яе паспяховую газету. У 1899 годзе ён быў абраны ў сенат штата Агаё і праз чатыры гады паспяхова балатаваўся на пасаду лейтэнанта-губернатара. Яму не ўдалося абрацца на пасаду губернатара ў 1910 годзе, але ён быў абраны ў Сенат ў 1914 годзе.
Гардзінг атрымаў намінацыю рэспубліканскай партыі на выбарах прэзідэнта ў 1920 годзе, хоць і лічыўся няўдачнікам з малымі шанцамі на поспех. Вядучыя кандыдаты, такія як генерал Леанард Вуд, не змаглі атрымаць большасць для забяспячэння прызначэння, і перамовы зайшлі ў тупік. У гэты час падтрымка Гардзінга паступова расла, пакуль ён не быў прызначаны на дзясятым галасаванні. Ён правёў кампанію пярэдняга ганка, застаючыся па большай частцы ў Марыёне і прымаючы людзей, якія да яго прыходзілі. Ён выйграў над кандыдатам ад дэмакратаў Джэймсам М. Коксам і кандыдатам Сацыялістычнай партыі Юджынам Дебсам, з абяцаннем вяртання да нармальнага жыцця, і стаўшы першым сенатарам, які быў абраны прэзідэнтам.
Гардзінг прызначыў шэраг добра вядомых асобаў, у тым ліку Эндру Мелана ў казначэйства, Герберта Гувера ў гандаль, і Чарльза Эванса Х’юза ў Дзяржаўны дэпартамент. Адным з галоўных дасягненняў знешняй палітыкі было правядзенне Вашынгтонскай Ваенна-марской канферэнцыі 1921—1922, пасля якой буйныя ваенна-марскія дзяржавы дамовіліся аб праграме ваенна-марскіх абмежаванняў на працягу дзесяці гадоў. Два сябры кабінета Гардзінга былі замяшаныя ў карупцыі: міністр унутраных спраў Альберт Фол і генеральны пракурор Гары Догерці. Скандалы выкрыліся толькі пасля смерці Гардзінга, як і яго раманы, якія моцна пашкодзілі яго рэпутацыі. Гардзінг памёр у Сан-Францыска ад кровазліцця ў мозг, выкліканага з-за хваробы сэрца, падчас заходняга турнэ; яго пераемнікам стаў віцэ-прэзідэнт Кальвін Кулідж.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Warren G. Harding // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Warren G. Harding // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Carnegie Hall linked open data — 2017. Праверана 2 мая 2022.
- ↑ Гардинг Уоррен // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ http://web.archive.org/web/20210117021559/https://hardingpresidentialsites.org/florence-harding/ Праверана 6 жніўня 2021.
- ↑ President Harding's mysterious S.F. death — San Francisco: Hearst Communications, 2012. — ISSN 1932-8672; 2574-5921 Праверана 6 жніўня 2021.
- ↑ http://web.archive.org/web/20210806213055/https://www.dispatch.com/article/20130112/LIFESTYLE/301129850 Праверана 6 жніўня 2021.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ DNA Is Said to Solve a Mystery of Warren Harding’s Love Life / J. Kahn — Manhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2015. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 31 студзеня 2021.