Канстанцін Ксавер'евіч Ракасоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Канстанцін Ксавер'евіч Ракасоўскі
польск.: Konstanty Rokossowski
RokossovskyKK.jpg
Дата нараджэння

9 (21) снежня 1896

Месца нараджэння

Варшава, Царства Польскае, Расійская імперыя

Дата смерці

3 жніўня 1968(1968-08-03)[1] (71 год)

Месца смерці

Масква, СССР[1]

Месца пахавання

Некропаль каля Крамлёўскай сцяны[d]

Прыналежнасць

Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Flag of the Russian SFSR (1918-1920).svg РСФСР
Сцяг СССР СССР
Сцяг Польшчы Польшча (19491956)

Род войскаў

Руская імператарская армія і Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія

Гады службы

19141968

Званне
Маршал Савецкага Саюза

Маршал Польшчы
Камандаваў

Карпусамі:

Арміямі:

Франтамі:

Бітвы/войны

Першая сусветная вайна,
Грамадзянская вайна ў Расіі,
канфлікт на КУЧ
Вялікая Айчынная вайна

Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка» Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн «Перамога»
Ордэн Леніна  — 1936 Ордэн Леніна  — 1942 Ордэн Леніна  — 1944 Ордэн Леніна  — 1945
Ордэн Леніна  — 1946 Ордэн Леніна  — 1956 Ордэн Леніна  — 1966 Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі — 1968
Ордэн Чырвонага Сцяга  — 1920 Ордэн Чырвонага Сцяга  — 1921 Ордэн Чырвонага Сцяга  — 1930 Ордэн Чырвонага Сцяга  — 1941
Ордэн Чырвонага Сцяга  — 1944 Ордэн Чырвонага Сцяга  — 1947 Ордэн Суворава I ступені Ордэн Кутузава I ступені
Медаль «За абарону Масквы»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За абарону Кіева»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Медаль «За вызваленне Варшавы»
20 years of victory rib.png
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»

Узнагароды Расійскай імперыі:

Георгіеўскі крыж 4 ступені
Георгіеўскі медаль
Георгіеўскі медаль
Георгіеўскі медаль

Замежныя ўзнагароды:

Ордэн Будаўнікоў Народнай Польшчы
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна «За вайсковую доблесць»
Ордэн Крыж Грунвальда I ступені
Медаль «За Варшаву 1939—1945»
Медаль «За Одру, Нісу, Балтыку»
Медаль «Перамогі і Свабоды»
Рыцар-камандор найшаноўнага ордэны Лазні
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Ваенны крыж 1939—1945, Францыя
Ордэн «Легіён Пашаны» ступені Галоўнакамандуючага
Ордэн Сухэ-Батара
Ордэн «Чырвонага Сцяга», Манголія
Медаль «Кітайска-савецкая дружба»
Аўтограф

Rokossovsky 2.jpg

Лагатып Вікісховішча Канстанцін Ксавер'евіч Ракасоўскі на Вікісховішчы

Канстанці́н Ксаве́р'евіч (Канстанці́навіч) Ракасо́ўскі (польск.: Konstanty Rokossowski; 21 снежня 18943 жніўня 1968) — савецкі военачальнік, Маршал Савецкага Саюза (1944), маршал Польшчы (5 лістапада 1949). Двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945).

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Варшаве 8 (21) снежня 1894 г. Знаходзячыся ў Чырвонай Арміі, не пазней 1919 года, Ракасоўскі стаў указваць 1896 год як год нараджэння і падпісвацца Канстанцінам Канстанцінавічам замест Канстанціна Ксавер'евіча, па некаторых звестках, сапраўднае імя — Казімір. Пасля прысваення звання двойчы Героя Савецкага Саюза месцам нараджэння пачаў указваць Вялікія Лукі, дзе і быў усталяваны бюст Ракасоўскага. Згодна з кароткай аўтабіяграфіяй, напісанай 27 снежня 1945, нарадзіўся ў горадзе Вялікія Лукі (паводле анкеты ад 1920, у горадзе Варшаве). Бацька — паляк Ксаверый Юзаф Ракасоўскі (1853—1902), паходзіў са шляхецкага роду Ракасоўскіх (герба Гляўбіч або Окша), рэвізор Варшаўскай чыгункі. Яго продкі страцілі дваранства ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Маці — беларуска Антаніна (Атаніда) Аўсяннікава (? −1911), настаўніца, родам з Целяхан, Беларусь. Бацька паслаў яго вучыцца ў платнае тэхнічнае вучылішча Антона Лагуна, але ў 1902 годзе бацька памёр. Канстанцін працаваў памочнікам кандытара, потым дантыста, а ў 1909—1914 гадах — каменячосам у майстэрні Стэфана Высоцкага, мужа яго цёткі Соф'і, у Варшаве, а потым у мястэчку Груец у 35 км да паўднёва-захаду ад Варшавы. У 1911 годзе памерла маці.

Першая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

2 жніўня 1914 года 18-гадовы (паводле анкеты, а ў рэчаіснасці — 20-гадовы) Канстанцін паступіў дабравольцам у 5-ы драгунскі Каргапольскі полк 5-й кавалерыйскай дывізіі 12-й арміі і быў залічаны ў 6-ы эскадрон. У красавіку 1920 года, запаўняючы кандыдацкую картку на замяшчэнне камандных пасад, Ракасоўскі паказаў, што ў царскім войску служыў вальнапісаным і скончыў 5 класаў гімназіі. У рэчаіснасці ён служыў толькі ахвотнікам (дабравольцам) і, такім чынам, не меў патрэбнага адукацыйнага цэнзу ў 6 класаў гімназіі для таго, каб служыць вальнапісаным. 8 жніўня Ракасоўскі вызначыўся пры правядзенні коннай разведкі каля вёскі Ястржэм, за што быў узнагароджаны Георгіеўскім крыжам 4-й ступені і ўзведзены ў яфрэйтары. Браў удзел у баях пад Варшавай, навучыўся абыходзіцца з канём, авалодаў вінтоўкай, шашкай і пікай.

У пачатку красавіка 1915 года дывізія была перакінута ў Літву. У баі пад горадам Панявежам Ракасоўскі атакаваў нямецкую артылерыйскую батарэю, за што быў прадстаўлены да Георгіеўскага крыжа 3-й ступені, аднак узнагароду не атрымаў. У баі за чыгуначную станцыю Трашкуны, разам з некалькімі драгунамі, скрытна захапіў акоп нямецкай палявой варты, і 20 ліпеня быў узнагароджаны Георгіеўскім медалём 4-й ступені. Каргапольскі полк вёў акопную вайну на беразе Заходняй Дзвіны. Зімой-вясной 1916 года ў складзе партызанскага атрада, сфарміраванага з драгунаў, Канстанцін шматразова перасякаў раку дзеля разведкі. 6 мая за атаку нямецкай заставы атрымаў Георгіеўскі медаль 3-й ступені. У атрадзе ён пазнаёміўся з унтэр-афіцэрам Адольфам Юшкевічам, які меў рэвалюцыйныя погляды. У чэрвені вярнуўся ў склад палка, дзе зноў перапраўляўся цераз раку ў разведвальны пошук.

Малодшы ўнтэр-афіцер К. Ракасоўскі, 1917 год

Пад канец кастрычніка пераведзены ў вучэбную каманду 1-га запаснога кавалерыйскага палка. У лютым 1917 года Каргапольскі полк перафарміравалі, Ракасоўскі трапіў у 4-ы эскадрон, разам з іншымі байцамі па лёдзе пераходзіў Дзвіну і атакаваў нямецкія каравулы. 5 сакавіка полк часова знаходзіўся ў тыле, быў скліканы, і перад конным строем палкоўнік Пётр Міхайлавіч Дараган зачытаў акт аб адрачэнні Мікалая II ад прастола. 11 сакавіка полк прысягнуўся Часоваму ўраду. У палку з'явіліся перакананыя прыхільнікі бальшавікоў, сярод якіх быў Іван Уладзіміравіч Цюленеў, згодна Загаду № 1 Петраградскага Савета быў абраны палкавы камітэт. 29 сакавіка Ракасоўскі быў узведзены ў малодшыя унтэр-афіцэры.

Немцы наступалі на Рыгу. З 19 жніўня Каргапольскі полк прыкрываў адыход пяхоты і абозаў у Латвію. 23 жніўня Ракасоўскі з групай драгунаў адправіўся на разведку каля мястэчка Кроненберг і выявіў нямецкую калону, што рухалася па пскоўскай шашы. 24 жніўня 1917 года быў прадстаўлены і 21 лістапада ўзнагароджаны Георгіеўскім медалём 2-й ступені. Драгуны выбралі Ракасоўскага ў эскадронны, а потым у палкавы камітэт, які вырашаў пытанні жыцця палка. Стрыечнік — таварыш па службе Франц Ракасоўскі[2] з групай драгунаў-палякаў вярнуўся ў Польшчу і ўступіў у вайсковую арганізацыю, якая фарміравалася лідарамі польскіх нацыяналістаў. У снежні 1917 года Канстанцін Ракасоўскі, Адольф Юшкевіч і іншыя драгуны ўступілі ў Чырвоную Гвардыю. Пад канец снежня Каргапольскі полк быў перакінуты ў тыл на ўсход. 7 красавіка 1918 года на станцыі Дзікая, на захад ад Волагды, 5-ы Каргапольскі драгунскі полк быў расфарміраваны.

Грамадзянская вайна[правіць | правіць зыходнік]

З кастрычніка 1917 года добраахвотна перайшоў у Чырвоную Гвардыю (у Каргапольскі чырвонагвардзейскі атрад радавым чырвонагвардзейцам), потым у Чырвоную армію.

Камандзір 35-га кавалерыйскага палка
Канстанцін Ракасоўскі (у цэнтры)

З лістапада 1917 года па люты 1918 года ў складзе Каргапольскага чырвонагвардзейскага кавалерыйскага атрада, на пасадзе памочніка начальніка атрада, Ракасоўскі браў удзел у задушэнні контррэвалюцыйных паўстанняў у раёне Волагды, Буя, Галіча і Салігаліча. З лютага па ліпень 1918 года браў удзел у задушэнні анархісцкіх і казацкіх контррэвалюцыйных выступленняў на Слабажаншчыне (у раёне Харкава, Унечы, Міхайлаўскага хутара) і ў раёне КарачаўБранск. У ліпені 1918 года, у складзе таго ж атрада, перакінуты на Усходні фронт пад Екацярынбург і браў удзел у баях з белагвардзейцамі і чэхаславакамі пад станцыяй Кузіна, Екацярынбургам, станцыямі Шамары і Шаля да жніўня 1918 года. Са жніўня 1918 года атрад перафарміраваны ў 1-ы Уральскі імя Валадарскага кавалерыйскі полк, Ракасоўскі прызначаны камандзірам 1-га эскадрона.

7 сакавіка 1919 года ўступіў у РКП(б) (членскі білет № 239).

У Грамадзянскую вайну — камандзір эскадрона, асобнага дывізіёна, асобнага кавалерыйскага палка. 7 лістапада 1919 года на поўдзень ад станцыі Мангут, у сутычцы з намеснікам начальніка 15-й Омскай Сібірскай стралковай дывізіі арміі Калчака, палкоўнікам М. С. Вазнясенскім (у мемуарах Ракасоўскага памылкова «Васкрасенскім») засек апошняга, а сам быў паранены ў плячо.

" …7 лістапада 1919 года мы здзейснілі набег на тылы белагвардзейцаў. Асобны Уральскі кавалерыйскі дывізіён, якім я тады камандаваў, прадраўся ноччу праз баявыя парадкі калчакоўцаў, здабыў звесткі, што ў станіцы Каравульная размясціўся штаб омскай групы, зайшоў з тылу, атакаваў станіцу і, змяўшы белыя часткі, разграміў гэты штаб, захапіў палонных, у іх ліку шмат афіцэраў.

У час атакі ў адзінаборстве з камандуючым омскай групай генералам Васкрасенскім я атрымаў ад яго кулю ў плячо, а ён ад мяне — смяротны ўдар шашкай…[3]

"

23 студзеня 1920 года Ракасоўскі быў прызначаны камандзірам 30-га кавалерыйскага палка 30-й дывізіі 5-й арміі.

Летам 1921 года, камандуючы чырвоным 35-м кавалерыйскім палком, у баі пад Троіцкасаўскам нанёс паражэнне 2-й брыгадзе генерала Б. П. Рэзухіна з Азіяцкай коннай дывізіі генерала барона Р. Ф. фон Унгерн-Штэрнберга і быў цяжка паранены[4]. За гэты бой Ракасоўскага ўзнагародзілі ордэнам Чырвонага Сцяга.

У кастрычніку 1921 года пераведзены камандзірам 3-й брыгады 5-й Кубанскай кавалерыйскай дывізіі.

У кастрычніку 1922 года ў сувязі з перафарміраваннем 5-ы дывізіі ў Асобную 5-ю Кубанскую кавбрыгаду, па ўласным жаданні прызначаны на пасаду камандзіра 27-га кавалерыйскага палка гэтай жа брыгады.

У 19231924 гадах браў удзел у баях супраць белагвардзейскіх атрадаў генерала Мыльнікава, палкоўніка Дзераўцова, Дуганава, Гардзеева і сотніка Шадрына І. С., якія выйшлі на тэрыторыю СССР, у Забайкалле (узначальваў Срэценскі баявы ўчастак). 9 чэрвеня 1924 года, у час правядзення аператыўна-вайсковай аперацыі супраць атрадаў Мыльнікава і Дзераўцова, Ракасоўскі ўзначальваў адзін з атрадаў чырвонаармейцаў, які ішоў па вузкай таежнай сцежцы.

" …Ішоўшы наперадзе Ракасоўскі натыкнуўся на Мыльнікава, зрабіў у яго два стрэлы з маўзера. Мыльнікаў зваліўся. Ракасоўскі мяркуе, што Мыльнікаў паранены, але з прычыны непраходнай тайгі, відаць, адпоўз пад куст, яго не маглі знайсці…[5] "

Мыльнікаў выжыў. Неўзабаве чырвоныя аператыўным шляхам усталявалі месцазнаходжанне параненага генерала Мыльнікава на хаце аднаго з мясцовых жыхароў і 27 чэрвеня 1924 года арыштавалі яго. Атрады Мыльнікава і Дзераўцова былі разгромленыя ў адзін дзень.

Міжваенны перыяд[правіць | правіць зыходнік]

З жонкай Юліяй Пятроўнай

30 красавіка 1923 года Ракасоўскі ажаніўся з Юліяй Пятроўнай Барміной. 17 чэрвеня 1925 года ў іх нарадзілася дачка Арыядна.

Верасень 1924 — жнівень 1925 года — слухач кавалерыйскі курсаў удасканалення каманднага складу, разам з Георгіем Жукавым і Андрэем Яроменкам.

З ліпеня 1926 года па ліпень 1928 года Ракасоўскі служыў у Манголіі інструктарам асобнай Мангольскай кавдывізіі (горад Улан-Батар).

Са студзеня па красавік 1929 года прайшоў курсы ўдасканалення вышэйшага начальніцкага складу пры Акадэміі імя М. В. Фрунзэ, дзе пазнаёміўся з працамі Міхаіла Тухачэўскага.

У 1929 годзе камандаваў 5-й асобнай кубанскай кавалерыйскай брыгадай (размяшчалася ў Ніжняй Бярозаўцы пад Верхняудзінскам), у лістападзе 1929 года ўдзельнічаў у Маньчжура-Чжалайнорскай (Маньчжура-Джалайнорскай) наступальнай аперацыі РСЧА[6].

Са студзеня 1930 года Ракасоўскі камандаваў 7-й Самарскай кавалерыйскай дывізіяй (адным з камандзіраў брыгад у якой быў Георгій Жукаў). У лютым 1932 года пераведзены на пасаду камандзіра-камісара 15-й Асобнай кубанскай кавалерыйскай дывізіяй (Даурыя).

З увядзеннем ў 1935 годзе персанальных званняў у РСЧА атрымаў званне камдзіў[7].

У 1936 годзе Канстанцін Ракасоўскі камандуе 5-м кавалерыйскім корпусам у Пскове.

Арышт[правіць | правіць зыходнік]

27 чэрвеня 1937 года быў выключаны з УКП(б) «за страту класавай пільнасці»[8]. У асабістай справе Ракасоўскага мелася інфармацыя, што ён быў цесна звязаны з камкорам Касьянам Чайкоўскім[9]. 22 ліпеня 1937 года звольнены з РСЧА «па службовай неадпаведнасці»[10]. Камкор Іван Куцякоў даў паказанні на камандарма 2-га рангу Міхаіла Веліканава і іншых, а той, у ліку іншых, «паказаў» на К. К. Ракасоўскага[11]. Начальнік разведаддзела штаба ЗабВА даў паказанні, што Ракасоўскі ў 1932 году сустракаўся з начальнікам японскай ваеннай місіі ў Харбіне Міцітара Камацубара[12].

У жніўні 1937 года Ракасоўскі паехаў у Ленінград, дзе быў арыштаваны па абвінавачванні ў сувязях з польскай і японскай разведкамі, стаўшы ахвярай ілжывых паказанняў. Два з паловай гады правёў пад следствам (следчая справа № 25358-1937).

Доказы будаваліся на сведчаннях паляка Адольфа Юшкевіча, паплечніка Ракасоўскага ў грамадзянскую. Але Ракасоўскі добра ведаў, што Юшкевіч загінуў пад Перакопам. Ён сказаў, што ўсе падпіша, калі Адольфа прывядуць на вочную стаўку. Сталі шукаць Юшкевіча і выявілі, што ён даўно памёр.

— К. В. Ракасоўскі, унук[13].

З 17 жніўня 1937 па 22 сакавіка 1940 года, згодна даведцы ад 4 красавіка 1940 года[14], трымалі ва Унутранай турме Упраўлення дзяржбяспекі НКУС па Ленінградскай вобласці на Шпалернай вуліцы[14]. Па словах праўнучкі Ракасоўскага, якая спасылаецца на расказы жонкі маршала артылерыі Казакова[15], Ракасоўскага жорстка катавалі і білі. У гэтых катаваннях прымаў удзел начальнік Ленінградскага УНКУС Закоўскі. Ракасоўскаму выбілі некалькі пярэдніх зубоў, зламалі тры рабры, малатком білі па нагах, а ў 1939 годзе яго выводзілі ў двор турмы на расстрэл і давалі халасты стрэл. Аднак Ракасоўскі не даў ілжывых паказанняў ні на сябе, ні на іншых[16]. Па расказе праўнучкі, у сваіх запісах адзначыў, што вораг пасеяў сумненні і падмануў партыю — гэта прывяло да арыштаў невінаватых[17]. Па звестках палкоўніка юстыцыі Кліміна Ф. А., былога ў ліку трох суддзяў Ваеннай калегіі ВС СССР, якія разбіралі справу Ракасоўскага, у сакавіку 1939 года адбыўся суд, але ўсе сведкі, якія далі паказанні, ужо былі мёртвыя. Разгляд справы быў адкладзены на даследаванне, восенню 1939 года адбылося другое пасяджэнне, якое таксама адклала вынясенне прысуду[18]. Па некаторых здагадках, Ракасоўскі быў этапаваны ў лагер[19]. Ёсць версія, што ўвесь гэты час Ракасоўскі знаходзіўся ў Іспаніі ў якасці ваеннага эмісара пад псеўданімам, як мяркуецца, Мігель Марцінес (з «Іспанскага дзённіка» М. Я. Кальцова)[20].

22 сакавіка 1940 года Ракасоўскі быў вызвалены, у сувязі са спыненнем справы, пры хадайніцтве С. К. Цімашэнкі Сталіну, і рэабілітаваны[21]. К. К. Ракасоўскага цалкам аднаўляюць ў правах, на пасадзе і ў партыі, і вясну ён праводзіць з сям'ёй на курорце ў Сочы[заўв. 1]. У тым жа годзе з увядзеннем генеральскіх званняў у РСЧА яму прысвойваецца званне «генерал-маёра».

Пасля адпачынку Ракасоўскі прызначаецца ў распараджэнне камандуючага Кіеўскай асаблівай ваеннай акругай (КАВА) генерала арміі Г. К. Жукава, а, па вяртанні 5-га кавалерыйскага корпуса з паходу ў Бесарабію (чэрвень-ліпень 1940 года) у склад кавалерыйскай армейскай групы КАВА (горад Славута), уступае ў камандаванне корпусам.

У лістападзе 1940 года Ракасоўскі атрымлівае новае прызначэнне на пасаду камандзіра 9-га механізаванага корпуса, які яму трэба было сфарміраваць у КАВА.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Рокоссовский Константин Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. гл. ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  2. Кардашов В. И. В драгунском мундире. // Рокоссовский. — М.: Молодая гвардия, 1980.
  3. Рокоссовский К. К. Солдатский долг. — 5-е изд. — М.: Воениздат, 1988. — 367 с.: 8 л, іл. — (Военные мемуары).
  4. Соколов Б. В. Барон Унгерн. Чёрный всадник. — М.: АСТ-ПРЕСС КНИГА. — (Историческое расследование). — ISBN 978-5-462-00585-5
  5. Матэрыялы архіва Упраўлення ФСБ Расіі па Забайкальскім краі (справа З. І. Гардзеева)
  6. В пламени и славе. Очерки истории Краснознамённого Сибирского военного округа. 2-е изд., испр. и доп. Новосибирск, Новосибирское кн. изд-во, 1988. стр.50-54.
  7. Приказ Народного Комиссара обороны Союза ССР по личному составу армии № 2494.
  8. Свидетельствуют документы 1936—1937 гг. // Псков. — 1995. — № 3. — С. 101.
  9. Твердовский И. Маршалы Победы. Жуков и Рокоссовский (док. фильм). — Россия, 2005.
  10. Газенко Р. Маршал Рокоссовский. Любовь на линии огня (док. фильм). — Россия, 2006.
  11. Сувениров О. Ф. Трагедия РККА 1937—1938. — М.: ТЕРРА, 1998. — С. 167.
  12. Красунов В. К., Ермаков А. И. Великие русские полководцы и флотоводцы. Истории о верности, о подвигах, о славе. — М.: Центрполиграф, 2011. — 320 с. — Тираж 3000 экз. ISBN 978-5-227-02579-1.
  13. Константин Рокоссовский: Брежнев плакал на похоронах деда.
  14. 14,0 14,1 Личные дела трёх маршалов. // Известия, № 108. — 9 мая 1992.
  15. Правнучка маршала Рокоссовского: Мой прадед командовал Парадом Победы // KP.RU, 07.05.2009.
  16. Константинов. К. Рокоссовский. Победа НЕ любой ценой, — М.: Эксмо, 2006. — С. 42. — ISBN 5-699-17652-7.
  17. Час Кучера: «Рокоссовский. Парад победы». — телекомпания «Совершенно Секретно», 2009 г.
  18. Курчавов. И. Поверить глазам. // Ветеран, № 9. — 1993.
  19. Айно Куусинен. Господь низвергает своих ангелов (воспоминания 1919—1965) — Петрозаводск: Карелия, 1991. — С. 163.
  20. Томас Хью. Гражданская война в Испании 1931—1939 гг. — М.: ЗАО Центрполиграф, 2003. — С. 273.
  21. В 39-м будущего маршала Рокоссовского дважды выводили на расстрел.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Да пачатку перабудовы і галоснасці рэпрэсіі супраць ваеннаслужачых у СССР адкрыта не абмяркоўваліся. Так, мемуары Ракасоўскага пачынаюцца словамі «Вясной 1940 гады я разам з сям'ёй пабываў у Сочы» (К. К. Рокоссовский. «Солдатский долг», 1968, изд. Воениздат, С. 3).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Канстанцін Ксавер'евіч Ракасоўскі на сайце «Героі краіны»


Шаблон:Камандуючыя Паўночнай групай войскаў