Перайсці да зместу

Мінскі паштамт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Будынак
Мінскі паштамт
53°53′47″ пн. ш. 27°33′05,60″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль савецкі манументальны класіцызм
Архітэктар Уладзімір Адамавіч Кароль і Абрам Рыгоравіч Духан
Будаўніцтва 19491953 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000159шыфр 713Г000159
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мінскі паштамт — будынак у Мінску, размешчаны па адрасе пр-т. Незалежнасці, 10. Помнік архітэктуры, пабудаваны ў 19491953 гадах (архітэктары Уладзімір Кароль і Абрам Духан).

Складаецца з двух злучаных паміж сабой аб’ёмаў — асноўнага чатырохпавярховага П-падобнага ў плане, пастаўленага ўздоўж чырвонай лініі праспекта Незалежнасці, і прыбудаванага да яго тыльнага фасада (круглы ў плане, у выглядзе ратонды з купалам; дыяметр 30 м), дзе размешчана вялікая аперацыйная зала. Галоўны фасад будынка, арыентаваны на праспект Незалежнасці, мае сіметрычную кампазіцыю. Размешчаныя па ўсім фасадзе трохчвертныя калоны вялікага карынфскага ордара, масіўныя формы цэнтральнай аркі ўваходу з апорамі, якія значна выступаюць за межы плану, высокі раскрапаваны атык надаюць будынку манументальны характар. У аздабленні фасадаў і інтэр’ераў выкарыстаныя прыродны камень, высакаякасная тынкоўка, ляпныя дэталі, вітражы з выявамі помнікаў дойлідства Беларусі (1980 г., В. Позняк). Будынак ёсць прыкладам выкарыстання элементаў класічнай спадчыны ў архітэктуры Беларусі 1940—1950-х гадоў.

У 2022—2024 гадах былі праведзеныя працы па рэстаўрацыі фасадаў будынка з аднаўленнем гістарычных дэкаратыўных элементаў, дэталяў і агульнага каларыту, скажоных і страчаных за час эксплуатацыі будынка[1][2].

  1. Барочный ампир: какой секрет есть у минского Главпочтамта (руск.). tochka.by (28 сакавіка 2024). Праверана 25 студзеня 2025.
  2. Как идет реконструкция Главпочтамта, и почему его называют минским Палаццо Поли - Минск-новости (руск.). minsknews.by (12 ліпеня 2023). Праверана 25 студзеня 2025.