Перайсці да зместу

Ліянель Жаспен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ліянель Жаспен
фр.: Lionel Jospin
прэм’ер-міністр Францыі
3 чэрвеня 1997 — 6 мая 2002
Папярэднік Ален Жупэ
Пераемнік Жан-П’ер Рафарэн
першы сакратар Французскай сацыялістычнай партыі[d]
14 кастрычніка 1995 — 2 чэрвеня 1997
Папярэднік Henri Emmanuelli[d]
Пераемнік Франсуа Аланд
першы сакратар Французскай сацыялістычнай партыі[d]
24 студзеня 1981 — 14 мая 1988
Папярэднік Франсуа Мітэран
Пераемнік П’ер Маруа
Міністр народнай адукацыі Францыі[d]
12 мая 1988 — 2 красавіка 1992
Папярэднік René Monory[d]
Пераемнік Jack Lang[d]
дэпутат Еўрапейскага парламента
24 ліпеня 1984 — 12 мая 1988
член Канстытуцыйнага савета Францыі[d]
18 снежня 2014 — 21 лютага 2019
Папярэднік Жак Баро
Пераемнік Ален Жупэ
Minister of Youth Affairs and Sports[d]
12 мая 1988 — 16 мая 1991
Папярэднік Ален Кальма[d]
Пераемнік Frédérique Bredin[d]

Нараджэнне 12 ліпеня 1937(1937-07-12)[1][2][…]
Смерць 22 сакавіка 2026(2026-03-22)[4][3] (88 гадоў)
Імя пры нараджэнні фр.: Lionel Robert Jospin[3]
Бацька Robert Jospin[d][6]
Маці Mireille Jospin[d][6]
Жонка Élisabeth Dannenmuller[d] і Sylviane Agacinski[d]
Дзеці Eva Jospin[d] і Hugo Jospin[d]
Грамадзянства
Веравызнанне кальвінізм
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Ліянель Жаспен (фр.: Lionel Jospin; 12 ліпеня 1937(1937-07-12)[1][2][…], Мёдон[3]22 сакавіка 2026(2026-03-22)[4][3], XV акруга Парыжа[5][3]) — французскі палітык-сацыяліст, Прэм’ер-міністр Францыі (1997—2002).

Нарадзіўся 12 ліпеня 1937 года ў Мёдоне (каля Парыжа). Служыў у арміі, пасля чаго ў 1963 годзе паступіў у Дзяржаўную школу кіравання. Таксама скончыў Інстытут палітычных навук.

У маладосці быў трацкістам, што пазней скрываў. Быў блізкім супрацоўнікам Франсуа Мітэрана, а ў 1981 годзе, пасля абрання яго прэзідэнтам рэспублікі, стаў старшынёй Французскай сацыялістычнай партыі. Займаў розныя міністэрскія пасады. У 1995 годзе высунуты партыяй на прэзідэнцкіх выбарах як замена Мітэрану, які сыходзіў з пасады, пасля першага тура заняў першае месца, аднак у другім туры пацярпеў паражэнне ад Жака Шырака, які і стаў новым прэзідэнтам. У 1997 годзе сацыялісты перамаглі на датэрміновых парламенцкіх выбарах, і Шырак даручыў свайму апаненту сфарміраваць урад як прэм’ер-міністру. На гэтай пасадзе Жаспен знаходзіўся трохі менш за пяць гадоў.

У 2002 годзе прэм’ер Жаспен ізноў выставіў сваю кандыдатуру ў прэзідэнты, аднак пацярпеў новае, значна больш ганебнае і сенсацыйнае паражэнне: не змог выйсці ў другі тур і прапусціў на другое месца ўльтранацыяналіста Жан-Мары Ле Пена, якога Шырак затым перамог з вялікай перавагай. Пасля гэтага Жаспен сышоў не толькі з пасады прэм’ер-міністра і старшыні партыі, але і наогул з палітыкі (у 2005 годзе ненадоўга вярнуўся да публічных заяў, агітуючы за праект еўрапейскай канстытуцыі, зрэшты, ізноў беспаспяхова). Уся ўлада ў дзяржаве апынулася ў вялікай кааліцыі прыхільнікаў Шырака, так званай UMP, ці Саюза за прэзідэнцкую большасць: яе прадстаўлялі абодва наступных прэм’ера, Рафарэн і дэ Вільпен.

Сацыялісты з таго часу знаходзіліся ў стане глыбокага крызісу, з якога пачалі выходзіць толькі ў 2006 годзе пасля масавых антыўрадавых выступленняў моладзі супраць закона аб «кантракце першага найму». Тым часам ізноў пачаліся гутаркі пра магчымыя прэзідэнцкія амбіцыі Жаспена: нягледзячы на тое, што ён у кастрычніку 2006 г. рэзка адмоўна выказаўся супраць прэзідэнцкіх амбіцый найпапулярнай у сацыялістаў Сегален Руаяль, партыя ўсё ж 16 лістапада высунула кандыдатам у прэзідэнты на выбарах-2007 менавіта яе.

Памёр 23 сакавіка 2026 года.

Палітычная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

На вышэйшым узроўні

[правіць | правіць зыходнік]

Скончыўшы Дзяржаўную школу кіравання, паступіў на працу ў эканамічны аддзел Міністэрствы замежных спраў.

  • 1965—1967 — генеральны сакратар міністэрства знешніх зносін
  • У 1971 годзе ўпершыню абраны дэпутатам Нацыянальнага сходу.
  • 1984—1988 — дэпутат Еўрапейскага парламента
  • 1988 — міністр асветы Францыі
  • 1989—1991 — міністр нацыянальнай адукацыі, моладзі і спорту
  • 1991—1992 — міністр асветы
  • 1997—2002 прэм’ер-міністр Францыі

На мясцовым узроўні

[правіць | правіць зыходнік]
  • 1977—1986 — абраны ў савет Парыжа
  • 1988—1992 — генеральны савет Верхняй Гароны
  • 1992—1997 — рэгіянальны савет Сярэдніх Пірэнеяў
  • 1992—2002 — генеральны савет Верхняй Гароны

Па партыйнай лініі

[правіць | правіць зыходнік]
  • У 1971 годзе ўступіў у Сацыялістычную партыю, а ў 1977 годзе стаў яе нацыянальным сакратаром.
  • у 1981 годзе ўзначальваў перадвыбарную кампанію кандыдата ў прэзідэнты — Франсуа Мітэрана
  • 1981—1988 — першы сакратар Сацыялістычнай партыі
  • 1983—1988 — віцэ-старшыня Сацыялістычнага інтэрнацыянала. У 1989 годзе — ганаровы старшыня Сацінтэрна[7].
  • 1995—1997 — першы сакратар Сацыялістычнай партыі[8][9]
  • Вялікі крыж ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча (2000)[10]
  • Вялікі крыж Нацыянальнага ордэна Заслуг
  • Гранд-афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
  • Афіцэр Нацыянальнага ордэна Квебека
  • Вялікі крыж ордэна Зоркі Румыніі
  1. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. а б Lionel Jospin // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г д е ё Fichier des personnes décédées mirror Праверана 11 красавіка 2026.
  4. а б Lionel Jospin, figure tutélaire du PS dans le Sud Ouest, s'est éteint un dimanche d'élections comme un dernier clin d'œil au politiquefrance3-regions.franceinfo.fr. Праверана 23 сакавіка 2026.
  5. а б Andelman D. A. Lionel Jospin, Who Helped Set France on Socialist Path, Dies at 88 — 2026. — ISSN 0362-4331 Праверана 26 сакавіка 2026.
  6. а б в Who's who(untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
  7. Honorary Presidents XVIII Congress of the Socialist International, Stockholm 20-22 June 1989 (англ.)
  8. Жаспен Ліянель(недаступная спасылка) // Палітычная адукацыя
  9. Ліянель Жаспен
  10. Internetowy System Aktów Prawnych Архівавана 20 студзеня 2012.