Перайсці да зместу

Жорж Пампіду

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жорж Пампіду
фр.: Georges Pompidou
дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі[d]
3 красавіка 1967 6 мая 1967
Папярэднік Jean Sagette[d]
Пераемнік Jean Sagette[d]
прэм’ер-міністр Францыі
14 красавіка 1962 10 ліпеня 1968
Папярэднік Мішэль Дэбрэ
Пераемнік Марыс Куў дэ Мюрвіль
Прэзідэнт Францыі
20 чэрвеня 1969 2 красавіка 1974
Папярэднік Ален Паэр
Пераемнік Ален Паэр
дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі[d]
11 ліпеня 1968 15 чэрвеня 1969
Папярэднік Jean Sagette[d]
Пераемнік Pierre Raynal[d]
французскі сукнязь Андоры[d]
20 чэрвеня 1969 2 красавіка 1974

Нараджэнне 5 ліпеня 1911(1911-07-05)[1][2][…]
Смерць 2 красавіка 1974(1974-04-02)[5][1][…] (62 гады)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні фр.: Georges Jean Raymond Pompidou[4]
Бацька Léon Pompidou[d]
Жонка Claude Pompidou[d]
Дзеці Ален Пампіду[d]
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітыка
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Званне лейтэнант
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жорж Жан Раймон Пампіду (фр.: Georges Jean Raymond Pompidou, 5 ліпеня 1911(1911-07-05)[1][2][…], Манбудзіф[3][4]2 красавіка 1974(1974-04-02)[5][1][…], IV акруга Парыжа[5][4]) — французскі дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр (1962—1968) і прэзідэнт (1969—1974) Пятай рэспублікі, лідар правых (галістаў). Яго прэм’ерства і прэзідэнцтва адзначылася эканамічным уздымам і тэхнічнай мадэрнізацыяй Францыі, а таксама далейшым развіццём еўрапейскіх структур. Літаратуразнаўца, выкладчык славеснасці і знаток мастацтва, Пампіду быў заснавальнікам парыжскага музея сучаснага мастацтва — Цэнтра Пампіду, а таксама складальнікам анталогіі французскай паэзіі.

Скончыў Вышэйшую нармальную школу і Свабодную школу палітычных навук у Парыжы. Выкладаў у ліцэях Марселя і Парыжа. У Другую сусветную вайну да капітуляцыі (1940) Францыі лейтэнант французскай арміі. У 1944 годзе саветнік па пытаннях інфармацыі і асветы ў часовым урадзе Шарля дэ Голя. У 1946—54 гадах 0 член Дзяржаўнага савета, адначасова (1946—49) намеснік генеральнага камісара па турызме. З 1954 года супрацоўнік банка Ротшыльдаў, з 1956 года — яго генеральны дырэктар, адначасова на кіруючых пасадах у іншых фінансавых і прамысловых аб’яднаннях. З 1958 года начальнік канцылярыі прэм’ер-міністра Францыі дэ Голя. Выбраны членам Канстытуцыйнага савета Францыі (распрацаваў канстытуцыю і эканамічную праграму аднаўлення 5-й рэспублікі). У 1962—68 гадах прэм’ер-міністр Францыі. Удзельнічаў у ажыццяўленні Эвіянскага пагаднення 1962 аб статусе Алжыра. У 1969—74 гадах — прэзідэнт Францыі. Некалькі разоў наведваў СССР, у тым ліку Беларусь (11—12.1.1973 у Заслаўі Мінскай вобласці вёў перагаворы з Л.​І.​Брэжневым).

  1. 1 2 3 4 Georges Pompidou / Assemblée nationale
  2. 1 2 Georges Jean Raymond Pompidouministère de la Culture.
  3. 1 2 Помпиду Жорж // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
  4. 1 2 3 4 5 Fichier des personnes décédées mirror Праверана 16 лістапада 2023.
  5. 1 2 3 4 Помпиду Жорж // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. Biblioteca Virtual Miguel de Cervantes — 1999. Праверана 13 мая 2020.