Кіберпартызаны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кіберпартызаны
Belarusian Cyber-Partisans logo.jpg
Тып арганізацыі хакерская група
Заснаванне
Дата заснавання верасень 2020

Кіберпартызаны — група хакераў, якая ўтварылася ў верасні 2020 года на фоне дакументальна зарэгістраваных выпадкаў гвалту з боку міліцыі супраць удзельнікаў пратэстаў у Беларусі і паведамленняў пра выпадкі катаванняў у ізалятарах[1]. Заяўленай мэтай дзейнасці кіберпартызанаў з’яўляецца зрыў працы органаў бяспекі і іншых, якія падтрымліваюць фактычнае кіраванне Аляксандра Лукашэнкі[1]. Атрыманыя кіберпартызанамі дадзеныя прапануюць шырокі погляд на намаганні па здушэнні палітычнага іншадумства і могуць быць часткай патэнцыйных будучых судовых разлікаў за турэмныя тэрміны і іншыя злоўжыванні, якія былі шырока асуджаныя Захадам[2].

Сярод першых акцый групы ў верасні 2020 года былі ўзломы сайтаў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў, нацыянальных латарэй, Міністэрства па падатках і зборах, Беларускай валютна-фондавай біржы, дзяржзакупак, прэзідэнта і Генеральнай пракуратуры[3]. Таксама былі атрыманы базы дадзеных супрацоўнікаў АМАПу, КДБ і МУС, на падставе якіх была запушчана інтэрнэт-карта з адрасамі сілавікоў, якія ўдзельнічалі ў збіцці пратэстоўцаў[3]. 26 верасня былі ўзломаны стрымы некалькіх дзяржаўных каналаў, па якім пусцілі ў эфір кадры жорсткага абыходжання сілавікоў з пратэстуючымі[3].

Найбольшую вядомасць групе дала аперацыя па ўзлому баз дадзеных МУС Беларусі пад назвай «Спёка» ў ліпені 2021 года, у тым ліку з атрыманнем доступу да персанальных дадзеных супрацоўнікаў сілавых структур рэжыму Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел. і іншых асобаў[1]. Так, 26 ліпеня група прадэманстравала пашпартныя дадзеныя старшыні КГБ Беларусі Івана Тэртэля, старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева, які атрымаў беларускі пашпарт[1]. Паводле экспертаў у галіне інфармацыйных тэхналогій і прадстаўнікоў іншых хакерскіх груп, да якіх звярнуўся канал «Настоящее время», і тэставых запытаў звестак выпадковых грамадзян Беларусі пры супастаўленні іх з рэальнымі дадзенымі асобаў, якія пагадзіліся стаць падыспытнымі, тэлеканалам, база дадзеных існая[4][1]. Аналагічны эксперымент, які правяла рэдакцыя «Deutsche Welle», таксама пацвердзіў сапраўднасць базы[5].

Акрамя пашпартных дадзеных, кіберпартызаны сцвярджаюць, што атрымалі доступ да запісаў ДАІ, у тым ліку інфармацыі пра зарэгістраваныя аўтамабілі для КДБ, ГУБАЗіК і «ціхароў[ru:wikt]» («маўклівых мужчын») у цывільным, вядомых тым, што арыштоўвалі пратэстоўцаў з жорсткасцю[1].

У жніўні 2021 года стала вядома і пра два мільёны хвілін тэлефонных размоваў міліцыянтаў, якія былі ў базах дадзеных, якія трапілі да кіберпартызан[6]. У адной з ёй намеснік кіраўніка міліцыі Мінска Ігар Падвойскі хваліўся, што выцягнуў жанчыну за валасы з машыны, а потым ударыў нагамі, пакуль тая была на зямлі[6]. У іншым запісе начальнік мінскага АМАПу Мікалай Максімовіч загадвае падначаленым правесці арышты з максімальнай жорсткасцю праз фізічны гвалт і з выкарыстаннем спецыяльных сродкаў[6]. Таксама былі скрадзены і відэа з камер міліцыі, што павінна зрабіць гульню ў хованкі замешаных у гвалце больш складанай[6].

У канчатковым рахунку, згодна з ідэяй групы, у шэрагах сілавікоў павінна застацца менш добраахвотнікаў, якія гатовыя бескампрамісна і з усёй жорсткасцю абараняць Лукашэнку[6]. Рэжым прызнаў небяспеку, і залічыў кіберпартызанаў у лік экстрэмістаў[6]. Калі іх зловяць, ім пагражае пакаранне[6].

У лістападзе 2021 года МУС прызнала «Кіберпартызанаў» экстрэмісцкім фарміраваннем[7]. Стварэнне такога фарміравання або ўдзел у ім з’яўляецца ў Беларусі крымінальным злачынствам[8]. У канцы лістапада беларускі Вярхоўны суд прызнаў «Кіберпартызан» і некаторыя іншыя нефармальныя арганізацыі тэрарыстычнымі[9].

Па стану на верасень 2021 года, акрамя сартавання масы ўжо атрыманых дадзеных, група заявіла, што працуе над іншымі праектамі, пра якія пакуль не можа казаць дзеля бяспекі крыніц[10].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Owen, Elizabeth; Soshnikov, Andrei; Andrejeva, Marija; Romaliiska, Iryna Seeking Change, Anti-Lukashenka Hackers Seize Senior Belarusian Officials’ Personal Data(англ.) . Настоящее время (4 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2021.
  2. Bennett, Dalton; Dixon, Robyn How Belarus’s ‘Cyber Partisans’ exposed secrets of Lukashenko’s crackdowns(англ.) . Washington Post (15 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2021. Праверана 11 кастрычніка 2021.
  3. 3,0 3,1 3,2 Бродецкий, Андрей История Киберпартизаны против Лукашенко: как маленькая армия айтишников взламывает диктатуру(руск.) . ЛІГА.net(укр.) бел. (2 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2021. Праверана 6 верасня 2021.
  4. Сошников, Андрей Власти Беларуси в 14 раз занизили статистику смертности от ковида – анализ утечки, организованной "Киберпартизанами"(руск.) . Настоящее время (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021.
  5. Неруш, Вера "Киберпартизаны" взломали базу данных МВД. Что они рассказали DW(руск.) . Deutsche Welle (27 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2021. Праверана 27 жніўня 2021.
  6. 6,0 6,1 6,2 6,3 6,4 6,5 6,6 Ballin, André Cyberpartisanen dokumentieren Folterbefehle in Belarus(ням.) . Der Standard(укр.) бел. (27 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2021.
  7. Цяпер і «Кібер-Партызаны». МУС прызнала яшчэ два тэлеграм-каналы экстрэмісцкімі. Новы Час (21 кастрычніка 2021). Праверана 11 студзеня 2022.
  8. БАЖ: Патрабуем спыніць практыку выкарыстання антыэкстрэмісцкага заканадаўства для абмежавання свабоды слова. Беларуская асацыяцыя журналістаў (17 лістапада 2021). Праверана 22 снежня 2021.
  9. Вярхоўны суд прызнаў тэрарыстамі «Кіберпартызан» і яшчэ некалькі ініцыятываў. Наша Ніва (30 лістапада 2021). Праверана 11 студзеня 2022.
  10. Somerville, Hannah Meet the hackers trying to bring down Belarus' disputed president(англ.) . Euronews (14 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2021. Праверана 15 верасня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]