Пакроўскі сабор (Віцебск)
Праваслаўная царква | |
Пакроўскі сабор | |
---|---|
![]() Пакроўскі сабор | |
55°11′15″ пн. ш. 30°12′22″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Віцебск |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Віцебская і Аршанская епархія |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Будаўніцтва | 1814 |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | vitprav.by/2407.html |
![]() |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a3/%D0%92%D1%96%D1%86%D0%B5%D0%B1%D1%81%D0%BA._%D0%86%D0%BD%D1%82%D1%8D%D1%80%27%D0%B5%D1%80_%D0%9F%D0%B0%D0%BA%D1%80%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D1%81%D0%B0%D0%B1%D0%BE%D1%80%D0%B0.jpg/220px-%D0%92%D1%96%D1%86%D0%B5%D0%B1%D1%81%D0%BA._%D0%86%D0%BD%D1%82%D1%8D%D1%80%27%D0%B5%D1%80_%D0%9F%D0%B0%D0%BA%D1%80%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D1%81%D0%B0%D0%B1%D0%BE%D1%80%D0%B0.jpg)
Пакроўскі сабор — праваслаўны храм у Віцебску, помнік манументальнай культавай архітэктуры XIX стагоддзя. Знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Леніна (былая Вялікая) і Шубіна.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пабудаваны ў 1814 годзе ў стылі класіцызму як касцёл кляштара трынітарыяў на месцы драўлянага касцёла (закладзены ў 1758 годзе). Пасля закрыцця кляштара ў 1847 годзе і перадачы яго ў праваслаўнае ведамства перабудаваны пад праваслаўную царкву (1858—1862), асвечаны як Пакроўская. Храм дзейнічаў у горадзе нават у перыяд акупацыі ў гады Другой сусветнай вайны. У гэты час сюды са зробленага бальшавікамі музея атэізму былі перанесены мошчы Святой Еўфрасінні Полацкай, перавезеныя ў 1943 годзе у полацкі Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр, дзе яны знаходзяцца і зараз. Падчас вызвалення горада часцямі Савецкай Арміі царква была часткова зруйнавана (знесены вежы, купал, дах) і ў такім выглядзе прастаяла да канца 1980-х гадах. Адноўлены ў пачатку 1989 года (архітэктары Б.У. Лядзенка, І.М. Рацько). Абкружаны каванай агароджай на мураваных слупах. У 1989 годзе адрэстаўраваны.
Царква Святога Афанасія[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7a/%D0%9A%D0%BB%D1%8F%D1%88%D1%82%D0%B0%D1%80_%D1%82%D1%80%D1%8B%D0%BD%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%8F%D1%9E.jpg/220px-%D0%9A%D0%BB%D1%8F%D1%88%D1%82%D0%B0%D1%80_%D1%82%D1%80%D1%8B%D0%BD%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%8F%D1%9E.jpg)
Далучана з усходняга боку да Пакроўскага сабора, пабудаванага ў 19 ст. (у гады Вялікай Айчыннай вайны таксама была зруйнавана). Адноўлена (асвячона ў 1989). Уяўляе сабой прамавугольны ў плане мураваны будынак пад 2-схільным бляшаным дахам з 3 аформленымі пластычнымі надбудовамі — слыхавымі лучковымі аконнымі праёмамі па кожным схіле. Плоскасныя фасады члянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў пластычных ліштвах. Унутры малітоўная зала падзелена на 3 часткі шырокімі парабалічнымі прасветамі, апсіда вылучана драўляным іканастасам.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Свята-Пакроўскі сабор // Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2001. — С. 40.
- Кукуня В. Р. Свята-Пакроўскі кафедральны сабор / В. Р. Кукуня, І. М. Роцька // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 611—612.
- Царква ў імя святога Афанасія // Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2007. — С. 83.
- Витебск: Энциклопедический справочник / Белорусская Советская Энциклопедия; Редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и другие. Мн.: БелСЭ, 1988. — 408 с. [12] л. ил.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Пакроўскі сабор (Віцебск) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пакроўскі сабор (Віцебск)
- Пакроўскі сабор (Віцебск) на сайце «Архіварта»