Чорная кніга камунізму
Чорная кніга камунізму: злачынствы, тэрор, рэпрэсіі | |
---|---|
фр.: Le Livre Noir Du Communisme: Crimes, Terreur et Repression | |
| |
Аўтар | С. Куртуа, Н. Верт, Ж-Л. Пане, А. Пачкоўскі, К. Бартошэк, Ж-Л. Марголін |
Жанр | гісторыя, паліталогія |
Мова арыгінала | французская |
Арыгінал выдадзены | 1997 |
Выдавецтва | Editions Robert Laffont |
Выпуск | 6 лістапада 1997 |
Старонак | 912 |
ISBN | 978-0-674-07608-2 |
Чорная кніга камунізму: злачынствы, тэрор, рэпрэсіі (фр.: Le Livre noir du communisme) — кніга пра палітычныя і грамадзянскія рэпрэсіі ў камуністычных дзяржавах, генацыд, пазасудовыя пераследы, дэпартацыі і штучный голад. Кніга была надрукаваная ў 1997 годзе ў Францыі, арыгінальнае назва фр.: Le Livre noir du communisme: Crimes, terreur, répression. Напісаная групай некалькіх еўрапейскіх акадэмікаў пад рэдакцыяй Стэфана Куртуа.
Змест
[правіць | правіць зыходнік]Кніга складаецца з пяці частак, з увядзеннем і рэзюмэ Стэфана Куртуа:
- Увядзенне — Злачынства камунізму
- Частка I — Дзяржава супраць грамадства. Гвалт, рэпрэсіі і тэрор у Савецкім Саюзе
- Частка II — Сусветная рэвалюцыя, грамадзянская вайна і тэрор
- Частка III — Еўропа пры камунізме
- Палякі пад чужым і сваім гвалтам
- Еўропа Цэнтральная і Паўднёва-Усходняя
- Частка IV — Камунізм у Азіі: Паміж «перавыхаваннем» і разнёй
- Кітай: Доўгі марш у цемры
- Паўночная Карэя. В’етнам, Лаос: насенне цмока
- Злачынства, тэрор і таямніца ў Паўночнай Карэі
- В'етнам: бездарожжа ваеннага камунізму
- Лаос: уцякаючае насельніцтва
- Камбоджа: у краіне незразумелага злачынства
- Частка V — Трэці свет
- Лацінская Амерыка знаёміцца з камунізмам
- Афракамунізмы: Эфіопія, Ангола, Мазамбік
- Камунізм у Афганістане
- Чаму?
Кніга арыентавана ў першую чаргу на прадстаўленні рэжымаў у Савецкім Саюзе і Кітаі. Частка пасвечаная СССР апісвае функцыянаванне рэпрэсіўнай сістэмы ад лістапада 1917 года, эру сталінскіх чыстак у Савецкім Саюзе, дэпартацыі насельніцтва і барацьбу з палітычнымі апанентамі, якія праводзіліся з 1917 года. Раздзелы, якія апісваюць гісторыю Кітая канцэнтруюцца на культурнай рэвалюцыі, сітуацыі ў Тыбеце, вялікім скачку, а таксама рэпрэсіях, якія ажыццяўляліся партыяй.
У меншай ступені, кніга апісвае падзеі, што адбываюцца ва Усходнім Блоку. Аўтары засяроджаны галоўным чынам на буйных публічных выступах супраць урада і на працэсе ўстанаўлення панавання камуністычных партый. Асобныя часткі прысвечаны Паўночнай Карэі, Камбоджы, Кубе і савецкая інтэрвенцыі ў Афганістане. Стэфан Кортуа прабуе ацаніць колькасць ахвяраў рэпрэсій, якая агулам састаўляе каля 100 мільёнаў смерцяў. Той жа аўтар напісаў уступную главу, дзе параўноўвае камунізм з нацыянал-сацыялізмам прыходзіць да высновы, што крывавыя рэпрэсіі закладзеныя ў саміх асновах камуністычнай ідэалогіі.
Савецкая рэпрэсіі
[правіць | правіць зыходнік]Рэпрэсіі і голад, якія адбываліся ў Савецкім Саюзе пры рэжымах Уладзіміра Леніна і Іосіфа Сталіна, апісаныя ў кнізе:
- расстрэлы дзясяткаў тысяч закладнікаў і зняволеных;
- забойства сотняў тысяч паўстаўшых рабочых і сялян у перыяд 1918-1922;
- голад у 1922 годзе, які прывёў да гібелі 5 мільёнаў людзей;
- ліквідацыя і дэпартацыя данскіх казакоў ў 1920 годзе;
- дзясяткі тысяч памерлых у канцэнтрацыйных лагерах у перыяд 1918-1930;
- высылка 2 мільёнаў кулакоў (або меркаваных кулакоў) у перыяд 1930-1932;
- 6 мільёнаў украінцаў загіныўшых у выніку справакаванага голаду (Галадамор) у перыяд 1932-1933;
- дэпартацыя сотняў тысяч палякаў, украінцаў, прыбалтаў, малдаван і жыхароў Бесарабіі ў перыяд 1939-1941 і 1944-1945;
- дэпартацыя паволжскіх немцаў у 1941 годзе;
- амаль 690 000 забітых падчас Вялікага тэрору ў перыяд 1937-1938;
- дэпартацыя крымскіх татараў ў 1943 годзе;
- дэпартацыя чачэнцаў у 1944 годзе;
- дэпартацыя інгушаў у 1944 годзе.
Ацэнка агульнага ліку ахвяр камуністычных рэжымаў
[правіць | правіць зыходнік]У кнізе прыведзены наступныя дадзеныя аб колькасці ахвяр камуністычных рэжымаў у розных краінах свету:
- Савецкі Саюз — 20 мільёнаў жыццяў
- Кітай — 65 мільёнаў
- В’етнам — 1 мільён
- Карэя — 2 мільёны
- Камбоджа — 2 мільёны
- Усходняя Еўропа — 1 мільён
- Лацінская Амерыка — 150 000
- Афрыка — 1 700 000
- Афганістан — 1 500 000
Агульная колькасць забітых, згодна з прыведзенымі ў кнізе дадзенымі, набліжаецца да адзнакі ў сто мільёнаў.
Фота з кнігі
[правіць | правіць зыходнік]-
Трупы закладнікаў, знойдзеныя ў Херсонскай ЧК у падвале дома Цюльпанавай
-
Двор харкаўскай губчака (вуліца Садовая, 5) з трупамі пакараных
Рэакцыя на кнігу
[правіць | правіць зыходнік]На працягу трох гадоў з моманту выпуску было прададзена каля. 700 тысяч копій кнігі на 16 мовах. У 1998 годзе выдавецтва Le Temps Des Cerises выдала Чорную кнігу капіталізму як адказ на абвінавачванні Чорнай кнігу камунізму. У 2002 годзе ў Францыі было выдадзена дапаўненне - другі том «Кнігі», які змяшчаў, сярод іншага, адказ аўтара на абвінавачання, зробленыя супраць першага тома.
Аналагічныя кнігі
[правіць | правіць зыходнік]У 2009 годзе ў Швецыі выйшла кніга «Злачынствы супраць чалавечнасці пры камуністычных рэжымах». У выданні апісваюцца Чырвоны тэрор, раскулачванне, масавы голад, ГУЛАГ, Вялікі тэрор, барацьба з касмапалітызмам.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Nicolas Werth, Karel Bartošek, Jean-Louis Panné, Jean-Louis Margolin, Andrzej Paczkowski, Stéphane Courtois, The Black Book of Communism: Crimes, Terror, Repression, Harvard University Press, 1999, hardcover, 858 pages, ISBN 0-674-07608-7