Суднаходства ў Беларусі
Суднаходства ў Беларусі ажыццяўляецца толькі па рэках і азёрах, так як краіна не мае выхаду да мора. Даўжыня водных шляхоў Рэспублікі Беларусь складае каля 2,5 тысяч кіламетраў.
Аднак выкарыстоўваць гэтыя шляхі для ўнутраных перавозак у многіх выпадках немэтазгодна. Гэта абумоўлена тым, што на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца як правіла толькі вярхоўі буйных рэк (напрыклад, Днепр, Заходняя Дзвіна, Нёман і інш.). Па-першае, не ўсе яны з'яўляюцца суднаходнымі (толькі на самых буйных водных артэрыях глыбіні дасягаюць 1,5 метраў). Па-другое, засяроджаныя яны як правіла па перыметры рэспублікі (Днепр — усходняя і паўднёва-ўсходняя, Прыпяць — паўднёвая, Буг — паўднёва-заходняя, Нёман — паўночна-заходняя, Заходняя Дзвіна — паўночна-ўсходняя часткі Беларусі), у той жа час у цэнтральнай частцы суднаходныя ўнутраныя водныя шляхі практычна адсутнічаюць.
Водныя шляхі Беларусі ніяк не звязаныя паміж сабой (за выключэннем Дняпра, Прыпяці і Буга).
Невялікія памеры дзяржавы і досыць развітая сетка аўтамабільных дарог, не спрыяе росту аб'ёмаў ўнутраных перавозак рачным транспартам.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fc/UkraineNWpripjat.png/250px-UkraineNWpripjat.png)
Тэарэтычна магчыма выкарыстанне ўсіх буйных водных шляхоў рэспублікі (Днепр, Прыпяць, Буг, Заходняя Дзвіна, Нёман) для міжнароднага рачнога суднаходства. У цяперашні час у Беларусі існуе толькі адзін эксплуатуемы ў адным кірунку водны шлях — гэта сістэма Буг — Прыпяць — Днепр — Чорнае мора. У канцы 1950-х гадоў з'явілася ідэя аб стварэнні магістральнага воднага шляху поўнач-поўдзень, якая ўключае Віслу, Буг, Прыпяць, Днепр (т.зв. шлях E 40), з магчымым далучэннем да яго (праз р. Ясельда, Агінскі канал і р. Шчара) Нёмана, уключана Еўрапейскай эканамічнай камісіяй у праект Еўрапейскага пагаднення аб важнейшых унутраных водных шляхах міжнароднага значэння.
Вядуцца праектныя працы. Безумоўна, будаўніцтва гэтага магістральнага шляху запатрабуе вельмі значных выдаткаў. Прычым асноўная частка з гэтых выдаткаў неабходна для тэрыторый, дзе глыбіні на большасці участкаў Віслы і Буга ледзь дасягаюць аднаго метра, тады як згодна з патрабаваннямі да водных шляхоў катэгорыі Е мінімальная глыбіня павінна быць не ніжэй за 1,2 метра. Беларускі адрэзак, за выключэннем некалькіх участкаў, адпавядае гэтым патрабаванням. У 2002 быў выкапаны абвадны канал вакол дамбы ў раёне Брэста, што ліквідавала перашкоды на шляху суднаходства па р. Буг.
Рачныя парты і прыстані
[правіць | правіць зыходнік]Усяго ў краіне налічваецца 10 рачных партоў. Рачныя парты Гомель, Бабруйск, Мазыр маюць чыгуначныя пад'язныя шляхі і прыстасаваны для апрацоўкі грузаў, якія ідуць у змяшаным кірунку. Партовая гаспадарка абсталявана плывучымі і партальных кранамі, грузавымі механізаванымі лініямі хуткаснай апрацоўкі суднаў.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f8/Dvina-vitebsk.jpg/250px-Dvina-vitebsk.jpg)
Парты
[правіць | правіць зыходнік]- Гродна (порт на Нёмане)
- Віцебск (порт на Заходняй Дзвіне)
- Магілёў (порт на Дняпры)
- Мінск (порт на Бярэзіне)
- Рэчыца (порт на Дняпры)
- Гомель (порт на Сожы)
- Брэст (порт на Заходнім Бугу)
- Пінск (порт на Прыпяці)
- Мікашэвічы (порт на Прыпяці)
- Мазыр (порт на Прыпяці)
Прыстані
[правіць | правіць зыходнік]- Полацк (Заходняя Дзвіна)
- Верхнядзвінск (Заходняя Дзвіна)
- Мінск (пасажырскія перавозкі на вадасховішчах ў раёне горада)
- Беразіно (Бярэзіна)
- Быхаў (Днепр)
- Жлобін (Днепр)
- Светлагорск (Бярэзіна)
- Кобрын (Дняпроўска-Бугскі канал)
- Валянскія масты (Дняпроўска-Бугскі канал)
- Тураў (Прыпяць)
- Петрыкаў (Прыпяць)
- Нароўля (Прыпяць)
- Лоеў (Днепр)
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]На рэках рэспублікі эксплуатуецца каля 700 суднаў транспартнага, тэхнічнага і дапаможнага флоту.
Асноўным перавозчыкам грузаў з'яўляецца РГУП «Беларускае рачное параходства», якое ажыццяўляе як перавозкі грузаў, так і іх апрацоўку ў партах. Тэхнічныя магчымасці порта дазваляюць перавозіць больш за 8 млн тон і апрацаваць 15 млн тон грузаў у год.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Суднахо́дства // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 254. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рачны транспарт у Беларусі Архівавана 29 студзеня 2012.
- Aquatic Invaders of Belarus Database Архівавана 4 ліпеня 2010.
- Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь / Транспарт Архівавана 17 кастрычніка 2011.