Эгеон (спадарожнік)
(Пасля перасылкі з Эгеон, спадарожнік)
Эгео́н (лац.: Aegaeon, ад стар.-грэч.: Αἰγαίων) — спадарожнік Сатурна. Адкрыты 15 жніўня 2008 года з дапамогай аўтаматычнага касмічнага апарата Касіні-Гюйгенс. З’яўляецца 53-м спадарожнікам Сатурна. Кодавае пазначэнне S/2008 S 1.
Арбіта Эгеона знаходзіцца ў арбітальным рэзанансе з іншым спадарожнікам Сатурна — Мімасам у суадносінах 7:6, што выклікае 4-х гадовыя 4-х кіламетровыя ваганні вялікай паўвосі Эгеона.
- Эгеон круціцца вакол Сатурна на адлегласці ≈ 167500 км.
- Перыяд абарачэння 0,80812 дня.
- Нахіл 0,001 ° да экватара Сатурна.
- Эксцэнтрысітэт арбіты 0,0002.
- Дыяметр роўны 0,5 км.
- Абсалютная зорная велічыня + 27.
Спадарожнік названы ў гонар аднаго з гекатанхейраў — Эгеона. У старажытнагрэчаскай міфалогіі адзін з трох дзяцей Урана і Геі. Пачвара з сотняй рук і 50 галовамі. Сярод багоў мае іншае імя — Брыярэй.