(75) Эўрыдыка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
(75) ЭўрыдыкаM:
Адкрыццё
Першаадкрывальнік К. Г. Ф. Петэрс
Месца выяўлення Клінтан
Дата выяўлення 22 верасня 1862
Эпанім Эўрыдыка
Альтэрнатыўныя абазначэнні 1947 BC; 1958 SA
Катэгорыя Галоўны пояс астэроідаў
Арбітальныя характарыстыкі
Эпоха 14 сакавіка 2012 года
JD 2456000.5
Эксцэнтрысітэт (e) 0,3059614
Вялікая паўвось (a) 399,618 млн км
(2,6712786 а.а.)
Перыгелій (q) 277,35 млн км
(1,8539705 а.а.)
Афелій (Q) 521,885 млн км
(3,4885867 а.а.)
Перыяд абарачэння (P) 1 594,693 сут (4,366 г)
Сярэдняя арбітальная скорасць 17,789 км/с
Схіленне (i) 5,00245°
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) 359,43376°
Аргумент перыгелія (ω) 339,57844°
Сярэдняя анамалія (M) 94,82112°
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр 55,91 км
Маса 1,8×1017 кг
Шчыльнасць 2,000 г/см³
Паскарэнне свабоднага падзення на паверхні 0,0156 м/с²
2-я касмічная скорасць 0,0294 км/с
Перыяд вярчэння 5,357 гад
Спектральны клас M(Xk)
Абсалютная зорная велічыня 8,96m
Альбеда 0,1473
Сярэдняя тэмпература паверхні 170 К (−103 °C)

(75) Эўрыдыкаастэроід галоўнага пояса, які належыць да металічнага спектральнага класа M, што гаворыць пра наяўнасць у яе паверхні такіх металаў, як жалеза і нікель, а таксама іх аксідаў[1]. Ён быў адкрыты 22 верасня 1862 года амерыканскім астраномам Крысціянам Петэрсам у абсерваторыі Лічфілд, ЗША і названы ў гонар Эўрыдыкі, жонкі Арфея ў старажытнагрэчаскай міфалогіі[2].

Па выніках назіранняў, праведзеных у 1977 годзе, шведскі навуковец Клас-Інгвар Лагерквіст вызначыў перыяд вярчэння Эўрыдыкі[3]. Пазней яго вынікі былі пацверджаны іншымі даследаваннямі, у тым ліку ў сумеснай працы астраномаў Харкаўскай і Крымскай абсерваторый[4]. Дыяметр астэроіда вызначылі на заснаванні даных, атрыманых астранамічнай абсерваторыяй IRAS[5]. Пакрыцця зорак астэроідам Эўрыдыка назіралася неаднаразова. Так, 6 снежня 1998 года ў Партугаліі назіралі пакрыццё зоркі TYC 1908 00926, а праз 11 дзён — пакрыццё зоркі TYC 2438 00880 у абсерваторыі Тейде на Канарскіх астравах[6]. У 2006 годзе ў Новай Зеландыі назіралі пакрыццё зоркі TYC 6370-00552-1. Цень астэроіда рухалася з хуткасцю каля 21,9 км/с. Гэта было 988-е зарэгістраванае назіранне Эўрыдыкі[7].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Busarev, V. V. (1996). "A Spectral Comparison of the M Asteroid 75 Eurydike and S Asteroid 27 Euterpe". Bulletin of the American Astronomical Society 28: 1099. http://adsabs.harvard.edu/abs/1996DPS....28.1015B. 
  2. Lutz D. Schmadel, International Astronomical Union Dictionary of Minor Planet Names — 5-th Edition. — Berlin Heidelberg New-York: Springer-Verlag, 2003. — P. 22. — ISBN 3-540-00238-3.
  3. Клас-Інгвар Лагерквіст (1979). "A Lightcurve Survey of Asteroids with Schmidt Telescopes: Observations ofNine Asteroids during Oppositions in 1977". Icarus 38: 106-114. http://adsabs.harvard.edu/abs/1979Icar...38..106L. 
  4. V. G. Shevchenkoa, I. N. Belskayaa, Yu. N. Kruglya, V. G. Chiomya, N. M. Gaftonyuk (2002). "Asteroid Observations at Low Phase Angles: II. 5 Astraea, 75 Eurydike, 77 Frigga, 105 Artemis, 119 Althaea, 124 Alkeste, and 201 Penelope". Icarus 155 (2): 365-374. http://www.sciencedirect.com/science?_ob=ArticleURL&_udi=B6WGF-45K104K-4K&_user=10&_coverDate=02/28/2002&_rdoc=1&_fmt=high&_orig=search&_sort=d&_docanchor=&view=c&_acct=C000050221&_version=1&_urlVersion=0&_userid=10&md5=af813693235614f9d0a96316bd748516. 
  5. Edward F. Tedesco (2002). "The supplemental IRAS minor planet survey". The Astronomical Journal 123: 1056–1085. http://www.iop.org/EJ/article/1538-3881/123/2/1056/201433.web.pdf?request-id=4d49301d-f806-474b-80f5-da01506ae352. 
  6. Overview of European asteroidal occultation observations. January 1, 1998 — December 31, 1998 (англ.) . Asteroidal Occultations. Europe, North Africa and Middle East. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2012. Праверана 24 студзеня 2010.
  7. Finder charts: occultation by (75) Eurydike 2006 May 12 (англ.) . Royal Astronomical Society of New Zealand. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2012. Праверана 24 студзеня 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]