(90) Антыёпа
(90) Антыёпа![]() | |
---|---|
![]() Малюнак двайной сістэмы астэроіда Антыёпа | |
Адкрыццё | |
Першаадкрывальнік | Роберт Лютэр |
Месца выяўлення | Дзюсельдорф |
Дата выяўлення | 1 кастрычніка 1866 |
Эпанім | Антыёпа |
Альтэрнатыўныя абазначэнні | 1952 BK2 |
Катэгорыя |
Галоўнае кольца (Сямейства Феміды) |
Арбітальныя характарыстыкі | |
JD 2456000.5 |
|
Эксцэнтрысітэт (e) | 0,1571135 |
Вялікая паўвось (a) |
472,236 млн км (3,1567002 а.а.) |
Перыгелій (q) |
398,041 млн км (2,66074 а.а.) |
Афелій (Q) |
546,43 млн км (3,6526604 а.а.) |
Перыяд абарачэння (P) | 2 048,559 сут (5,609 г) |
Сярэдняя арбітальная скорасць | 16,66 км/с |
Схіленне (i) | 2,21956° |
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) | 70,21140° |
Аргумент перыгелія (ω) | 243,26305° |
Сярэдняя анамалія (M) | 49,38956° |
Спадарожнік астэроіда | S/2000 (90) 1 |
Фізічныя характарыстыкі | |
Дыяметр |
87,8 км (93×87?83,6 км)[1] |
Маса | 8,28×1017 кг[1][2] |
Шчыльнасць | 1,250 ± 0,050 г/см³[2][3] |
Паскарэнне свабоднага падзення на паверхні | 0,03 — 0,04 м/с² |
2-я касмічная скорасць | 0,035 — 0,040 м/с |
Перыяд вярчэння | 16,509 гадз[2] |
Спектральны клас | C[5] |
Абсалютная зорная велічыня | 8,27m |
Альбеда | 0,0603[4] |
Сярэдняя тэмпература паверхні | 158 К (−115 °C) |
(90) Антыёпа — падвойны астэроід галоўнага пояса, які належыць да цёмнага спектральнага класа C. Ён быў адкрыты 1 кастрычніка 1866 года нямецкім астраномам Робертам Лютэрам у Дзюсельдорфскай абсерваторыі і названы ў гонар персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі, аднак чыё менавіта імя яму прысвоена, дакладна невядома, паколькі яно мае падвойнае значэнне ў міфалогіі старажытных грэкаў: астэроід мог атрымаць назву ў гонар Антыёпы з Беотыі (паводле розных крыніц — дачкі Ніктэя ці Асопа), або ў гонар Антыёпы-амазонкі — дачкі Арэса[6].
Падвойны астэроід[правіць | правіць зыходнік]
Адкрыццё другога кампанента[правіць | правіць зыходнік]
Да 2000 года Антыёпа лічылася адзіночным астэроідам, дыяметрам каля 120 км[7]. 10 жніўня 2000 года групай астраномаў, якія працуюць у абсерваторыі Кек на Гавайскіх астравах, з выкарыстаннем адаптыўнай оптыкі быў выяўлены другі кампанент, які ў наш час мае абазначэнне S/2000 (90) 1[8]. Астэроіды са спадарожнікамі адкрывалі і раней, аднак у папярэдніх выпадках памеры спадарожніка былі значна менш асноўнага кампанента. Дыяметр спадарожніка Антыёпы апынуўся супастаўным з дыяметрам астэроіда, таму Антыёпа лічыцца першым[6][7] адкрытым падвойным астэроідам. Цікаўна, што яшчэ ў 1997 годзе аналіз крывы бляску Антыёпы паказаў класічную затменно-бінарную форму, якую варта чакаць ад двух кампанентаў аднолькавага памеру, назіраных з рабра арбіты, хоць аўтары працы і не падалі такое тлумачэнне[9].
Арбітальныя характарыстыкі сістэмы[правіць | правіць зыходнік]
Кампаненты сістэмы звяртаюцца вакол агульнага цэнтра мас на адлегласці 171 ± 1 км[1]. Аналіз крывы бляску, праведзены ў 2001 годзе, паказвае, што вярчальныя перыяды абаіх целаў супадаюць з перыядам абароту, што з’яўляецца характэрным для сінхроннага вярчэння[10]. Плоскасць вярчэння сістэмы нахілена на 63,7° у адносінах да плоскасці экліптыкі Сонечнай сістэмы[1].
Фізічныя характарыстыкі сістэмы[правіць | правіць зыходнік]
Астэроід адносіцца да сямейства Феміды. Як і большасць астэроідаў гэтага сямейства, Антыёпа (і, верагодна, яе кампаньён) мае цёмную, вугляродзаўзятую паверхня, і класіфікуецца як астэроід класа C. Нізкая шчыльнасць сістэмы паказвае на значную сітаватасць (больш 30 %). Гэта дазваляе выказаць здагадку, што Антыёпа сфарміравалася з абломкаў больш ранніх сутыкненняў астэроідаў ці іншых нябесных целаў. Іншая гіпотэза мяркуе, што абодва кампанента сістэмы з’яўляюцца абломкамі аднаго бацькоўскага цела, разбуранага з прычыны сутыкнення з іншым нябесным целам на вельмі высокай хуткасці[7]. Кампаненты сістэмы маюць падобныя памеры: сярэдні дыяметр Антыёпы складае 87,8 км, яе спадарожніка — 83,8 км[1]. Даследаванні асаблівасцяў крывы бляску астэроіда, праведзеныя расійскімі навукоўцамі Пулкаўскай абсерваторыі і Інстытутам сонечна-зямной фізікі ў Іркуцку, адзначаюць моцную залежнасць бляску ад фазавага вугла, што можа гаварыць пра вельмі пляскатую форму кампанентаў[11].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ а б в г д Asteroids with Satellites by Wm. Robert Johnston . Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2012. Праверана 21.09.2009. (англ.)
- ↑ а б в Агульныя даныя сістэмы (абодвух кампанентаў)
- ↑ Descamps, P. і інш. (2007). "Figure of the double Asteroid 90 Antiope from adaptive optics and lightcurve observations". Icarus 187: 482-499. http://adsabs.harvard.edu/cgi-bin/nph-bib_query?bibcode=2007Icar..187..482D&db_key=AST&data_type=HTML&format=&high=3fd1d1211521078. (англ.)
- ↑ Supplemental IRAS Minor Planet Survey (англ.)
- ↑ PDS spectral class data (англ.)
- ↑ а б Lutz D. Schmadel, International Astronomical Union. Dictionary of Minor Planet Names. — 5-th Edition. — Berlin Heidelberg New-York: Springer-Verlag, 2003. — P. 23. — ISBN 3-540-00238-3.
- ↑ а б в Asteroids Do Have Satellites. 2002. pp. 289-312. http://www.lpi.usra.edu/books/AsteroidsIII/pdf/3050.pdf. (англ.)
- ↑ IAUC 7503: 2000dp; Sats OF MINOR PLANETS (недаступная спасылка — гісторыя ). Праверана 21.09.2009. (англ.)
- ↑ Hansen, A. T.; Arentoft, T.; Lang, K. (1997). "The Rotational Period of 90 Antiope". The Minor Planet Bulletin 24: 17. http://articles.adsabs.harvard.edu/cgi-bin/nph-iarticle_query?1997MPBu...24...17H&data_type=PDF_HIGH&whole_paper=YES&type=PRINTER&filetype=.pdf. (англ.)
- ↑ IAUC 7757: (90); 1987A (недаступная спасылка — гісторыя ). Праверана 21.09.2009. (англ.)
- ↑ І. А. Верашчагіна, Д. Л. Горшанов, А. В. Девяткин, П. Г. Папушев (2009). "Некаторыя асаблівасці крывых бляску астэроідаў (39) Летыцыя, (87) Сільвія, (90) Антыёпа і 2006 VV2". Астранамічны веснік 43: 305-314. http://www.maikonline.com/maik/showArticle.do?auid=VAFX4ACMR7&lang=ru.(недаступная спасылка)