100 найвялікшых фільмаў XXI стагоддзя па версіі BBC

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

100 найвялікшых фільмаў XXI стагоддзя па версіі BBC (англ.: The 100 Greatest Films of the 21st Century) — гэта спіс, складзены ў жніўні 2016 года Брытанскай тэлерадыёвяшчальнай карпарацыяй (BBC)[1]. Ён быў складзены на падставе меркавання 177 крытыкаў з усяго свету, кожнага з якіх папрасілі назваць дзесяць найлепшых фільмаў, выпушчаных пасля 2000 года ўключна[2].

Адметнасці спісу[правіць | правіць зыходнік]

«BBC Culture» папрасілі 177 кінакрытыкаў з усяго свету скласці рэйтынг з дзесяці фільмаў, знятых у XXI стагоддзі, якія яны лічаць найвялікшымі. Удзельнікам было дазволена выбіраць з карцін, выпушчаных са студзеня 2000 года па чэрвень 2016 года (калі былі сабраны ўсе адказы). Затым кожнаму фільму, пералічанаму ў адказах, налічваліся балы ў залежнасці ад іх месца. Калі фільм займаў першае месца ў спісе крытыка, ён атрымліваў дзесяць балаў, а фільм, які займаў дзясятае месца, атрымліваў адзін бал.

177 крытыкаў, якія прынялі ўдзел у апытанні, паходзілі з 36 краін, прычым найбольшая колькасць (81) была са Злучаных Штатаў Амерыкі, за імі ішла Вялікабрытанія. Сярод крытыкаў былі 122 мужчыны і 55 жанчын. Большасць удзельнікаў галасавання — рэцэнзенты газет і часопісаў, інтэрнэт-рэцэнзенты і навукоўцы[3].

У выніковы спіс трапілі 102 карціны з-за нічыёй паміж «Карласам[en]», «Рэквіемам па мары[en]» і «Тоні Эрдманам» на сотым месцы[4][5].

Лідарамі сярод рэжысёраў у выніковым спісе сталі Апічатпонг Вірасетакул[en], Крыстафер Нолан, Уэс Андэрсан, Пол Томас Андэрсан, Міхаэль Ханэке і браты Коэн — яны маюць па тры фільмы ў спісе. Найлепшым анімацыйным фільмам у спісе сталі «Скрадзеныя прывідамі» Хаяо Міядзакі — фільм атрымаў 4-е месца ў спісе. Найлепшым неангламоўным фільмам спісу стаў «Любоўны настрой» — фільм заняў 2-е месца ў спісе. Найлепшым фільмам з удзелам брытанскай вытворчасці стала карціна «Дзіця чалавечае», заняўшы 13-е месца. Толькі чатыры фільмы са спісу былі лаўрэатамі прэміі «Оскар» за найлепшы фільм: «Старым тут не месца» (2008[en]), «Уладар буры[en]» (2010[en]), «12 гадоў рабства» (2014[en]) і «У цэнтры ўвагі[en]» (2016).

Спіс[правіць | правіць зыходнік]

Фільм Рэжысёр(ы) Краіны-вытворцы Год
1 «Малхоланд Драйв[en]» Дэвід Лінч Злучаныя Штаты Амерыкі, Францыя 2001
2 «Любоўны настрой» Вонг Карвай[en] Ганконг, Францыя 2000
3 «І будзе кроў[en]» Пол Томас Андэрсан Злучаныя Штаты Амерыкі 2007
4 «Скрадзеныя прывідамі» Хаяо Міядзакі Японія 2001
5 «Малалецтва[en]» Рычард Лінклейтэр Злучаныя Штаты Амерыкі 2014
6 «Вечнае ззянне чыстага розуму» Мішэль Гондры[en] Злучаныя Штаты Амерыкі 2004
7 «Дрэва жыцця» Тэрэнс Малік Злучаныя Штаты Амерыкі 2011
8 «Адзін і два[en]» Эдвард Янг[en] Тайвань, Японія 2000
9 «Развод Надзера і Сімін[en]» Асгар Фархадзі[en] Іран 2011
10 «Старым тут не месца» Джоэл Коэн, Ітан Коэн Злучаныя Штаты Амерыкі 2007
11 «Унутры Льюіна Дэвіса[en]» Джоэл Коэн, Ітан Коэн Злучаныя Штаты Амерыкі, Францыя 2013
12 «Задыяк[en]» Дэвід Фінчэр Злучаныя Штаты Амерыкі 2007
13 «Дзіця чалавечае» Альфонса Куарон Вялікабрытанія, Злучаныя Штаты Амерыкі 2006
14 «Акт забойства[en]» Джошуа Опенхаймер[en] Нарвегія, Данія, Вялікабрытанія 2012
15 «4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні» Крысціян Мунджыў Румынія 2007
16 «Святыя маторы[en]» Леос Каракс[en] Францыя, Германія 2012
17 «Лабірынт фаўна» Гільерма дэль Тора Іспанія, Мексіка 2006
18 «Белая стужка» Міхаэль Ханэке Францыя, Аўстрыя, Германія, Італія 2009
19 «Шалёны Макс: Дарога лютасці[en]» Джордж Мілер[en] Аўстралія 2015
20 «Сінекдаха, Нью-Ёрк[en]» Чарлі Каўфман[en] Злучаныя Штаты Амерыкі 2008
21 «Гатэль „Гранд Будапешт“» Уэс Андэрсан Злучаныя Штаты Амерыкі 2014
22 «Цяжкасці перакладу» Сафія Копала Злучаныя Штаты Амерыкі 2003
23 «Схаванае» Міхаэль Ханэке Францыя, Аўстрыя, Германія, Італія 2005
24 «Майстар[en]» Пол Томас Андэрсан Злучаныя Штаты Амерыкі 2012
25 «Памятай[en]» Крыстафер Нолан Злучаныя Штаты Амерыкі 2001
26 «25-я гадзіна[en]» Спайк Лі[en] Злучаныя Штаты Амерыкі 2002
27 «Сацыяльная сетка[en]» Дэвід Фінчэр Злучаныя Штаты Амерыкі 2010
28 «Пагавары з ёй» Педра Альмадовар Іспанія 2002
29 «ВАЛЛ-І» Эндру Стэнтан Злучаныя Штаты Амерыкі 2008
30 «Олдбой[en]» Пак Чхан Ук[en] Паўднёвая Карэя 2003
31 «Маргарэт[en]» Кенет Лонерган[en] Злучаныя Штаты Амерыкі 2011
32 «Жыццё іншых» Флорыян Хенкель фон Донэрсмарк[en] Германія 2006
33 «Цёмны рыцар» Крыстафер Нолан Злучаныя Штаты Амерыкі 2008
34 «Сын Саула» Ласла Немеш[en] Венгрыя 2015
35 «Крадзецца тыгр, тоіцца цмок[en]» Энг Лі Тайвань, Кітай, Ганконг, Злучаныя Штаты Амерыкі 2000
36 «Тамбукту[en]» Абдэрахман Сісака[en] Маўрытанія, Францыя 2014
37 «Дзядзька Бунмі, які памятае свае мінулыя жыцці[en]» Апічатпонг Вірасетакул[en] Тайланд 2010
38 «Горад Бога[en]» Фернанду Мейрэліш[en], Каця Лунд[en] Бразілія 2002
39 «Новы Свет» Тэрэнс Малік Злучаныя Штаты Амерыкі 2005
40 «Гарбатая гара[en]» Энг Лі Злучаныя Штаты Амерыкі 2005
41 «Галаваломка» Піт Доктэр[en] Злучаныя Штаты Амерыкі 2015
42 «Каханне» Міхаэль Ханэке Францыя, Аўстрыя, Германія 2012
43 «Меланхолія[en]» Ларс фон Трыер Данія, Швецыя, Францыя, Германія 2011
44 «12 гадоў рабства» Стыў Мак-Куін[en] Злучаныя Штаты Амерыкі, Вялікабрытанія 2013
45 «Жыццё Адэль[en]» Абдэлатыф Кешыш[en] Францыя, Бельгія, Іспанія 2013
46 «Завераная копія[en]» Абас Кіярастамі Іран 2010
47 «Левіяфан[en]» Андрэй Звягінцаў Расія 2014
48 «Бруклін[en]» Джон Краўлі[en] Вялікабрытанія, Канада, Ірландыя 2015
49 «Бывай, мова[en]» Жан-Люк Гадар Францыя, Швейцарыя 2014
50 «Забойца Не Іньнян[en]» Хоу Сяасянь[en] Тайвань, Кітай, Ганконг 2015
51 «Пачатак» Крыстафер Нолан Злучаныя Штаты Амерыкі, Вялікабрытанія 2010
52 «Пачвара[en]» Апічатпонг Вірасетакул[en] Тайланд 2004
53 «Мулен Руж!» Баз Лурман[en] Аўстралія 2001
54 «Аднойчы ў Анатоліі[en]» Нуры Більге Джэйлан Турцыя 2011
55 «Іда» Павел Паўлікоўскі Польшча, Данія, Францыя, Вялікабрытанія 2013
56 «Гармоніі Веркмейстэра[en]» Бела Тар[en], Агнеш Храніцкі[en] Венгрыя 2000
57 «Трыццаць хвілін пасля поўначы[en]» Кэтрын Бігелоу Злучаныя Штаты Амерыкі 2012
58 «Мулаадэ — магічная ахова[en]» Усман Сембен[en] Сенегал, Францыя, Буркіна-Фасо, Марока, Туніс 2004
59 «Гісторыя гвалту[en]» Дэвід Кроненберг Злучаныя Штаты Амерыкі 2005
60 «Святло стагоддзя[en]» Апічатпонг Вірасетакул[en] Тайланд 2006
61 «Пабудзь у маёй скуры[en]» Джонатан Глейзер Вялікабрытанія, Злучаныя Штаты Амерыкі, Швейцарыя 2013
62 «Бясслаўныя вырадкі» Квенцін Таранціна Злучаныя Штаты Амерыкі, Германія 2009
63 «Турынскі конь[en]» Бела Тар[en], Агнеш Храніцкі[en] Венгрыя 2011
64 «Вялікая прыгажосць» Паала Сарэнціна Італія, Францыя 2013
65 «Акварыум[en]» Андрэа Арнольд Вялікабрытанія 2009
66 «Вясна, лета, восень, зіма… і зноў вясна» Кім Кі Дук Паўднёвая Карэя, Германія 2003
67 «Уладар буры[en]» Кэтрын Бігелоу Злучаныя Штаты Амерыкі 2008
68 «Сямейства Тэнэнбаўм[en]» Уэс Андэрсан Злучаныя Штаты Амерыкі 2001
69 «Кэрал[en]» Тод Хейнс[en] Вялікабрытанія, Злучаныя Штаты Амерыкі 2015
70 «Гісторыі, што мы апавядаем[en]» Сара Полі[en] Канада 2012
71 «Табу[en]» Мігел Гомеш[en] Партугалія, Германія, Бразілія, Францыя 2012
72 «Выжывуць толькі закаханыя[en]» Джым Джармуш Вялікабрытанія, Германія 2013
73 «Перад захадам[en]» Рычард Лінклейтэр Злучаныя Штаты Амерыкі 2004
74 «Адвязныя канікулы[en]» Хармані Карын[en] Злучаныя Штаты Амерыкі 2012
75 «Прыроджаная загана[en]» Пол Томас Андэрсан Злучаныя Штаты Амерыкі 2014
76 «Догвіль[en]» Ларс фон Трыер Данія, Вялікабрытанія, Швецыя, Францыя 2003
77 «Скафандр і матылёк» Джуліян Шнабель[en] Францыя, Злучаныя Штаты Амерыкі 2007
78 «Воўк з Уол-стрыт[en]» Марцін Скарсэзэ Злучаныя Штаты Амерыкі 2013
79 «Амаль знакаміты[en]» Кэмеран Кроу[en] Злучаныя Штаты Амерыкі 2000
80 «Вяртанне» Андрэй Звягінцаў Расія 2003
81 «Сорам[en]» Стыў Мак-Куін[en] Вялікабрытанія 2011
82 «Сур’ёзны чалавек[en]» Джоэл Коэн, Ітан Коэн Злучаныя Штаты Амерыкі 2009
83 «Штучны розум» Стывен Спілберг Злучаныя Штаты Амерыкі 2001
84 «Яна[en]» Спайк Джонз Злучаныя Штаты Амерыкі 2013
85 «Прарок[en]» Жак Адзіяр Францыя, Італія 2009
86 «Далёка ад раю[en]» Тод Хейнс[en] Злучаныя Штаты Амерыкі 2002
87 «Неверагодны лёс Амэлі Пулен» Жан-П’ер Жэнэ Францыя 2001
88 «У цэнтры ўвагі[en]» Том Мак-Карці[en] Злучаныя Штаты Амерыкі 2015
89 «Жанчына без галавы[en]» Лукрэсія Мартэль[en] Аргенціна 2008
90 «Піяніст» Раман Паланскі Францыя, Германія, Польшча, Вялікабрытанія 2002
91 «Таямніца ў іх вачах[en]» Хуан Хасэ Кампанэлья[en] Аргенціна 2009
92 «Як баязлівец Роберт Форд забіў Джэсі Джэймса[en]» Эндру Домінік[en] Злучаныя Штаты Амерыкі 2007
93 «Рататуй» Брэд Бёрд[en] Злучаныя Штаты Амерыкі 2007
94 «Упусці мяне[en]» Томас Альфрэдсан[en] Швецыя 2008
95 «Каралеўства ўзыходзячага месяца» Уэс Андэрсан Злучаныя Штаты Амерыкі 2012
96 «У пошуках Нэма» Эндру Стэнтан Злучаныя Штаты Амерыкі 2003
97 «Белы матэрыял[en]» Клер Дэні[en] Францыя 2009
98 «Дзесяць[en]» Абас Кіярастамі Іран 2002
99 «Збіральнікі і збіральніца[en]» Аньес Варда Францыя 2000
100 «Карлас[en]» Аліўе Асаяс[en] Францыя, Германія 2010
«Рэквіем па мары[en]» Дарэн Аранофскі[en] Злучаныя Штаты Амерыкі 2000
«Тоні Эрдман» Марэн Адэ Германія, Аўстрыя 2016

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Chris Cabin. BBC Releases Its List of the 100 Best Movies of the 21st Century (англ.). Сайт «Collider[en]» (23 жніўня 2016). Праверана 16 лютага 2023.
  2. Richard Lawson. Are These the 100 Best Movies of the 21st Century? (англ.). Сайт «Vanity Fair[en]» (23 жніўня 2016). Праверана 16 лютага 2023.
  3. Vikram Murthi. The 100 Greatest Films of the 21st Century: BBC Polls Critics From Around The Globe (англ.). Сайт «IndieWire[en]» (23 жніўня 2016). Праверана 16 лютага 2023.
  4. The 21st Century’s 100 greatest films (англ.). Сайт «BBC». Праверана 16 лютага 2023.
  5. The 21st Century’s 100 greatest films: Who voted? (англ.). Сайт «BBC». Праверана 16 лютага 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]