5 снежня
Выгляд
(Пасля перасылкі з 5.12)
← снежань → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 | |||||
2024 |
5 снежня — трыста трыццаць дзявяты (трыста саракавы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1484: Папа Інакенцій VIII выдаў булу супраць ведзьмаў.
- 1492: Хрыстафор Калумб дасягнуў вострава Гаіці.
- 1590: Выбранне Рыгора XIV, Папы Рымскага.
- 1925: Прэм’ера фільма Эйзенштэйна «Браняносец Пацёмкін»
- 1931: Разбураны Храм Хрыста Збавіцеля ў Маскве.
- 1936: Прынята сталінская Канстытуцыя СССР.
- 1941: Дзень пачатку контрнаступлення савецкіх войскаў пад Масквой.
- 1957: Спушчаны на ваду атамны ледакол «Ленін».
- 1965: На Пушкінскай плошчы ў Маскве адбыўся «Мітынг галоснасці» — першая публічная акцыя савецкіх дысідэнтаў.
- 1994: Падпісаны Будапешцкі мемарандум.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1389: Збігнеў Алясніцкі, польскі рэлігійны і дзяржаўны дзеяч
- 1443: Юлій II, Папа Рымскі
- 1661: Роберт Харлі, англійскі палітычны дзеяч
- 1792: Андрэс дэ Санта Крус, лацінаамерыканскі ваенны і палітычны дзеяч
- 1802: Лемюэль Фрэнсіс Абат, англійскі мастак
- 1803: Томас Джэферсан Раск, амерыканскі палітычны дзеяч
- 1803: Фёдар Цютчаў, рускі паэт
- 1820: Апанас Апанасавіч Фет, рускі паэт
- 1861: Канстанцін Аляксеевіч Каровін, расійскі мастак
- 1867: Юзаф Пілсудскі, польскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, першы кіраўнік адроджанай Польшчы
- 1867: Анці Аматус Аарне, фінскі фалькларыст
- 1886: Мікола Равенскі, беларускі кампазітар, дырыжор, музычны крытык (пам. 9.3.1953)
- 1891: Паўль Когерман, эстонскі хімік
- 1901: Уолт Дысней, амерыканскі мультыплікатар
- 1908: Ганна Абуховіч, беларуская акцёрка тэатра і кіно (пам. 13.11.1986)
- 1911: Альфрэд Манесье, французскі мастак
- 1927: Пуміпон Адульядэт (Рама IX Вялікі), кароль Тайланда
- 1929: Станіслаў Барэя, польскі рэжысёр, сцэнарыст
- 1932: Літл Рычард, амерыканскі спявак і кампазітар
- 1942: Даніэль Рэвеню, французскі фехтавальшчык
- 1945: Машэ Кацаў, былы прэзідэнт Ізраіля
- 1946: Хасэ Карэрас, іспанскі оперны спявак, тэнар
- 1947: Алесь Разанаў, беларускі паэт і перакладчык
- 1966: Патрысія Каас, французская спявачка
- 1967: Франк Люк, нямецкі біятланіст
- 1975: Роні О'Саліван, англійскі гулец у снукер
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 1560: Францыск II, кароль Францыі (нар. 19.1.1544)
- 1791: Вольфганг Амадэй Моцарт, аўстрыйскі кампазітар (нар. 27.1.1756)
- 1835: Аўгуст Платэн (граф фон Платэн-Халермюндэ), нямецкі паэт
- 1870: Аляксандр Дзюма, бацька, французскі пісьменнік
- 1911: Валянцін Сяроў, расійскі мастак і графік
- 1925: Уладзіслаў Рэймант, польскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (нар. 7.5.1867)
- 1926: Клод Манэ, французскі мастак, «бацька імпрэсіянізму» (нар. 1840)
- 1965: Джозеф Эрлангер, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1944)
- 1974: П’етра Джэрмі, італьянскі кінарэжысёр
- 1993: Ісак Давідовіч (нар. 4.12.1911)
- 2009: Альфрэд Хрдліцка, аўстрыйскі скульптар і жывапісец
- 2008: Аляксій II, Патрыярх Маскоўскі (нар. 23.2.1929)
- 2013: Нэльсан Мандэла, прэзідэнт ПАР, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (нар. 1918)
- 2017: Міхай I, апошні кароль Румыніі (нар. 25.10.1921)
- 2021: Жак Цітс, французскі матэматык бельгійскага паходжання