Перайсці да зместу

Малахавецкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малахавецкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Баранавіцкі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Мірны
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 3 337
Плошча 142,86 км²
Малахавецкі сельсавет на карце
Часавы пояс +2
Код аўтам. нумароў 1
Афіцыйны сайт

Малахаве́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Мірны.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Малахоўцы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Валахоўскага сельсавета[1]. З 8 красавіка 1957 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна[2]. У 1964 годзе ў склад сельсавета з Уцёскага сельсавета перададзена вёска Млынок[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Малахавецкага сельсавета было 13 населеных пунктаў[4]. У 1975 годзе на тэрыторыі сельсавета ўзніклі вёска Прыгарадная і пасёлак Светлы[5]. 16 сакавіка 1987 года цэнтр сельсавета быў перанесены ў пасёлак Мірны. 9 ліпеня 2012 года вёска Узногі была перададзеная ў склад Баранавічаў[6]. 26 чэрвеня 2013 года ў склад сельсавета былі перададзеныя ўсе населеныя пункты — Багушы, Кадычыцы, Навасады, Рагозніца, Уцёс — ліквідаванага Уцёскага сельсавета[7].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3337 чалавек[8], з іх 89,9 % — беларусы, 6,2 % — рускія, 2,0 % — палякі, 1,1 % — украінцы[9].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. МАЛАХОЎЦЫ // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. С. 59
  3. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 14 ліпеня і 1 жніўня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 15. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 29 верасня 1975 г. № 116-IX Аб найменаванні населеных пунктаў, якія ўзніклі на тэрыторыі Велікалуцкага і Малахавецкага сельсаветаў Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 28 (1474)
  6. Указ Президента Республики Беларусь от 9 июля 2012 г. № 306 О некоторых вопросах административно-территориального устройства г. Барановичи и Барановичского района Архівавана 18 жніўня 2016.
  7. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286 (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 22 снежня 2018.
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі