Ізраіль Майсеевіч Ляплеўскі
Ізраіль Майсеевіч Ляплеўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Леанід Закоўскі | ||||||
Пераемнік | Георгій Малчанаў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1896[1] |
||||||
Смерць |
28 ліпеня 1938[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Чын | |||||||
Аўтограф | |||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||
Званне | камісар дзяржбяспекі 2–га рангу[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ізра́іль Майсе́евіч Ляпле́ўскі (1894, Брэст-Літоўск — 28 ліпеня 1938, расстрэльны палігон «Камунарка», Масква) — беларускі, украінскі і савецкі дзяржаўны дзеяч. Камісар дзяржбяспекі 2-га рангу, кіраўнік НКУС БССР (1934—1936). Брат Р. М. Ляплеўскага.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1894 годзе ў Брэст-Літоўску ў яўрэйскай сям’і. У 1914—1917 гадах служыў у Расійскай арміі. Удзельнік грамадзянскай вайны. Член РСДП(б) з лютага 1917 года.
У органах ВЧК з 1918 года ў Саратаве, Екацерынаславе. У 1923—1925 гадах — начальнік Падольскага губернскага аддзела ДПУ. У 1925—1934 гадах — начальнік ДПУ Адэскай губерні, намеснік старшыні ДПУ УССР, начальнік Асобага аддзела ДПУ Масквы, паўнамоцны прадстаўнік АДПУ Саратаўскага краю.
Са снежня 1934 года па лістапад 1936 года — народны камісар унутраных спраў БССР. У 1936—1937 гадах — намеснік народнага камісара ўнутраных спраў СССР, затым — народны камісар унутраных спраў УССР, начальнік 6-га аддзела ГУДБ НКУС СССР.
Арыштаваны 26 красавіка 1938 года. Прыгавораны 28 ліпеня 1938 года Ваеннай Калегіяй Вярхоўнага суда СССР па артыкулах 58-1 «б», 58-11 КК РСФСР за ўдзел у «антысавецкай арганізацыі правых» да вышэйшай меры пакарання. Прыгавор прыведзены ў выкананне ў Маскве ў той жа дзень.
9 ліпеня 2013 года Судовай калегіяй па справах ваеннаслужачых Вярхоўнага суда Расійскай Федэрацыі прызнаны не падлягаючым рэабілітацыі.
Дзейнасць
У 1930 годзе выступіў арганізатарам рэпрэсіўнай аперацыі АДПУ «Вясна» па «зачыстцы» шэрагаў Чырвонай Арміі ад ваенных спецыялістаў былой Расійскай імператарскай арміі і грамадзянскіх асоб з ліку былых белых афіцэраў. За 1930—1931 гады па сфабрыкаванай справе «Вясна» следчымі АДПУ было прыцягнута 2.010 чалавек: 305 вайскоўцаў і 1.705 грамадзянскіх асоб. 573 з іх былі расстраляныя, іншыя прыгавораны да працяглых тэрмінаў зняволення.
Узнагароды
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 425. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Нарадзіліся ў 1896 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсце
- Памерлі 28 ліпеня
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Расстраляныя і пахаваныя на палігоне «Камунарка»
- Члены КПСС
- Члены Бунда
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Ганаровыя супрацоўнікі дзяржбяспекі
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1894 годзе
- Міністры ўнутраных спраў БССР
- Кіраўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі БССР
- Намеснікі народных камісараў СССР