Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з OECD)
Краіны — члены АЭСР.
Цёмна-сінім паказаны краіны-заснавальнікі АЭСР, блакітным — краіны, якія далучыліся да арганізацыі пазней.

Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР, англ.: Organisation for Economic Co-operation and Development, OECD) — міжнародная арганізацыя, якая аб’ядноўвае развітыя краіны, што прызнаюць прынцыпы дэмакратыі і рыначнай эканомікі. Яна была створана ў 1948 годзе як Арганізацыя еўрапейскага эканамічнага супацоўніцтва (АЕЭС) дзеля дапамогі рэалізацыі Плана Маршала па рэканструкцыі Еўропы пасля Другой сусветнай вайны. Пазней удзел у арганізацыі быў дазволены і для нееўрапейскіх краін, і ў 1961 годзе АЕЭС была ператвораная ў Арганізацыю эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.

Мэты і дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Арганізацыя прадстаўляе сабой платформу для ўрадаў для абмену досведам, дыскусіі па актуальных пытаннях, каардынацыі ўнутранай і знешняй палітыкі. Гэта міжнародны форум для пабудовы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж краінамі і ўрадамі, выпрацавання базы для двух- і шматбаковых пагадненняў.

Арганізацыяй абмену інфармацыі і аналізам займаецца сакратарыят АЭСР у Парыжы, які збірае інфармацыю, займаецца маніторынгам, аналізам, прагнозам эканамічнага развіцця. Таксама сакратарыят займаецца даследаваннямі грамадства і даследаваннямі эканамічных мадэляў, экалогіі, сельскай гаспадаркі, падаткаў і іншых сфер.

АЭСР мае на мэце спрыяць урадам у падвышэнні ўзроўню жыцця праз эканамічны рост, забеспячэнне фінансавай стабільнасці, інвестыцыі, развіццё гандлю, тэхналогій, прадпрымальніцтва і міжнароднага супрацоўніцтва. Яна дапамагае забяспечваць арганічнасць эканамічнага і сацыяльнага развіцця, а таксама абароны навакольнага асяроддзя.

Ужо больш за 40 гадоў АЭСР з’яўляецца адной з буйнейшых і найбольш надзейных крыніц параўнальнай статыстычнай інфармацыі і аналізу. Базы даных АЭСР ахопліваюць сістэму нацыянальных рахункаў, розныя эканамічныя індыкатары: працоўная сіла, міграцыя, гандаль, энергетыка, ахова здароўя, прамысловасць, падаткі, адукацыя, навакольнае асяроддзе. Шмат матэрыялаў па даследаваннях і аналізу публікуецца ў інтэрнэце і друку выдавецтвам OECD Publishing[1].

За апошняе дзесяцігоддзе АЭСР таксама актыўна наладжвала супрацоўніцтва з бізнесам, прафесійнымі саюзамі і іншымі прадстаўнікамі грамадскай супольнасці.

Сярод іншага, АЭСР актыўна займаецца праблемай карупцыі. У лютым 1999 года ўступіла ў сілу Канвенцыя АЭСР па барацьбе з карупцыяй.

Генеральны сакратар[правіць | правіць зыходнік]

З 1996 года сакратарыят АЭСР узначальваўся канадцам Донам Джонстанам. З 1 чэрвеня 2006 года генеральным сакратаром быў абраны мексіканскі эканаміст Хасэ Анхель Гурыя, з 1 чэрвеня 2021 года — аўстралійскі палітык бельгійскага паходжання Маціас Корман.

Члены[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 2021 год арганізацыя мае 38 паўнапраўных членаў, з іх 24 апісваюцца ў справаздачы Сусветнага банка за 2003 год як краіны з развітой рыначнай эканомікай.

Краіны-заснавальнікі (1961):
Далучыліся пазней (з годам далучэння):

Мальта падала заяву на ўступленне 24 верасня 2005.

Рэспубліка Кітай мае статус назіральніка ў двух камітэтах АЭСР, але з-за спрэчнага статусу гэтай дзяржавы не з’яўляецца паўнапраўным сябрам арганізацыі.

Камісія Еўрапейскага саюза ўдзельнічае ў працы АЭСР побач з асобнымі краінамі ЕС.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]