Сарачанка

From Вікіпедыя
Сарачанка
Рака Клевель перад возерам Клевел
Рака Клевель перад возерам Клевел
Характарыстыка
Даўжыня 29 км
Басейн 201 км²
Расход вады 1,75 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1,7 км ад вёскі Караняты
 • Каардынаты 54°53′21,64″ пн. ш. 25°59′56″ у. д.HGЯO
Вусце Вілія
 • Месцазнаходжанне за 1км на захад ад вёскі Сароча
 • Каардынаты 54°49′50,71″ пн. ш. 26°09′37,52″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 126,4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Вілія → Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раён Астравецкі раён
physical
Сарачанка
Сарачанка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сарача́нка, Кле́вель — рака ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Вілія (басейн Нёмана).

Назва[edit | edit source]

Назва Клевель балцкага паходжання.

Звязана з літоўскім klevas «клён». Таго ж паходжання назвы нёманскай ракі Клява, бярэзінскай ракі Клява. З суфіксам -in- «кляновая» назва ракі Клевень[ru] на Падзесенні[1].

З балцкіх гідранімічных аналагаў — літоўскія рачныя назвы тыпу Kleva, Klevinė[2], пруская назва возера *Klavuja (> Clawoge)[3].

Водныя назвы, утвораныя ад назваў дрэў, маюць возера Бяржонка (< літ. beržas «бяроза»), дзвінская рака Обша (< літ. apušė, пруск. abse «асіна»).

Назва Клявель значыць «Кляновая (рака)».

Гідраграфія[edit | edit source]

Даўжыня ракі 29 км. Плошча вадазбору 201 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,75 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Рака пачынаецца за 1,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Караняты.

У верхнім цячэнні (да возера Клевел) рака мае назву Клевель, цячэ пераважна сярод лесу, Пойма часткова забалочаная. Рэчышча ад вытоку на працягу 2,2 км каналізаванае. Працякае праз возера Баранскае.

Пасля Клевела рака называецца Сарачанкай і цячэ праз азёры Белае, Туравейскае, Залаўскае, Каймін і Тумскае[4]. Выцякае з Тумскага возера таксама пад назвай Сарачанка, упадае ў Вілію за кіламетр на захад ад вёскі Сароча.

Заўвагі[edit | edit source]

  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 191.
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 159.
  3. В. Н. Топоров. Прусский язык. K-L. Москва, 1984. С. 54—55.
  4. Атлас охотника и рыболова. Гродненская область. — Мн, Белкартография, 2010. — С. 34. (руск.)

Літаратура[edit | edit source]

Спасылкі[edit | edit source]