Іаахім Мюрат
Іаахім Мюрат | |
---|---|
фр.: Joachim Murat | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Joachim Murat |
Род дзейнасці | палітык, афіцэр, ваенны |
Дата нараджэння | 25 сакавіка 1767[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 кастрычніка 1815[3][2][…] (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Бацька | Pierre Murat-Jordy[d] |
Маці | Jeanne Loubières[d] |
Жонка | Караліна Банапарт |
Дзеці | Ашыль Мюрат[d], Люсьен Мюрат[d], Luisa Rasponi Murat[d] і Letizia Murat[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іаахім Мюрат (фр.: Joachim Murat, правільнае вымаўленне Жаашэн Мюра; 25 сакавіка 1767 — 13 кастрычніка 1815) — напалеонаўскі маршал, вялікі герцаг Берга ў 1806—1808 гадах, кароль Неапалітанскага каралеўства ў 1808—1815 гадах.
Быў жанаты з сястрой Напалеона Караліне Банапарт. За баявыя поспехі і выдатную адвагу Напалеон узнагародзіў Мюрата у 1808 годзе неапалітанскай каронай. У снежні 1812 Мюрат быў пакінуты Напалеонам галоўнакамандуючым французскімі войскамі ў Германіі, але самавольна пакінуў пасаду ў пачатку 1813 года.
У кампаніі 1813 Мюрат прыняў удзел у шэрагу бітваў як маршал Напалеона, пасля разгрому ў бітве пад Лейпцыгам вярнуўся ў сваё каралеўства на поўдзень Італіі, а затым у студзені 1814 перайшоў на бок праціўнікаў Напалеона. Падчас трыумфальнага вяртання Напалеона да ўлады ў 1815 годзе Мюрат хацеў вярнуцца да Напалеона ў якасці саюзніка, але імператар адмовіўся ад яго паслуг. Гэтая спроба каштавала Мюрату кароны. Увосень 1815 ён паспрабаваў сілай вярнуць сабе Неапалітанскае каралеўства, быў арыштаваны ўладамі Неапалю і расстраляны.
Зноскі
- ↑ Joachim Murat — ministère de la Culture.
- ↑ а б Joachim Murat // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Joachim Murat / Assemblée nationale
- ↑ Мюрат Иоахим // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ https://www.tombes-sepultures.com/crbst_1554.html
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іаахім Мюрат
- Асобы
- Нарадзіліся 25 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1767 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Лот
- Памерлі 13 кастрычніка
- Памерлі ў 1815 годзе
- Памерлі ў правінцыі Віба-Валентыя
- Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
- Пахаваныя ў Калабрыі
- Пахаваныя ў Парыжы
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кіраўнікі Неапалітанскага каралеўства
- Маршалы Напалеона I
- Пакараныя смерцю манархі
- Расстраляныя