Ізабела Ягелонка
Ізабела Ягелонка | |
---|---|
Izabela Jagiellonka | |
Нараджэнне |
18 студзеня 1519[1] |
Смерць |
15 верасня 1559[1] (40 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Ягелоны |
Бацька | Жыгімонт I Стары[2] |
Маці | Бона Сфорца[2] |
Муж | Ян Запальяі |
Дзеці | Янаш II Запальяі[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ізабе́ла Ягело́нка (польск.: Izabela Jagiellonka; 18 студзеня 1519 — 15 верасня 1559) — польска-літоўская прынцэса, дачка польскага караля Жыгімонта Старога. Дзякуючы шлюбу ў 1539 годзе з Янашам Запальяі стала каралевай Венгрыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Яе муж памёр праз два тыдні пасля нараджэння сына. З гэтага моманту пачалася барацьба Ізабелы за прастол для малалетняга Янаша Жыгімонта, які быў абраны каралём Венгрыі. Пасля ўзяцця ў 1541 годзе Буды туркамі Сулейман Цудоўны перадаў Ізабеле Трансільванію, дзе яна кіравала ад імя свайго сына. Сапраўдная ўлада знаходзілася ў руках кардынала Георга Марцінуці. У 1549 годзе легаты караля Чэхіі і Венгрыі (эрцгерцага Аўстрыі) Фердынанда I і Ізабела пагадзіліся вярнуць Трансільванію ў каралеўства Венгрыі. Улетку 1551 года яна была вымушана пакінуць Трансільванію, якая паводле дагавора ў Ньірбатары перайшла ў рукі Фердынанда I Аўстрыйскага. Вярнулася назад ў 1556 годзе са сваім сынам. Памерла ў Альбе Юліі 15 верасня 1559 года.
Шанаванне
[правіць | правіць зыходнік]Цікава, што галаву Ізабелы (як свяшчэнную рэліквію), падораную ў Мадрыдзе каралевай Ганнай Аўстрыйскай (апошняй жонкай Філіпа II), насіў з сабой архібіскуп Багаты (Калумбія) Луіс Сапата дэ Кардэнас. У 1573 годзе ён змясціў яе ў сярэбраны рэлікварый у галоўнай царкве горада і абвясціў Ізабелу заступніцай горада, а дзень шанавання гэтай святой быў усталяваны на 19 лістапада[3].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Małgorzata Duczmal: Izabela Jagiellonka, królowa Węgier. Warszawa: Oficyna Wydawnicza Rytm, 2000. ISBN 83-87893-74-9
- Aleksander Przeździecki: Jagiellonki polskie w XVI. wieku. t. III. Kraków: Drukarnia Uniwersytetu Jagiellońskiego, 1868 (польск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ізабела Ягелонка на «Радаводзе». Дрэва продкаў і нашчадкаў