Беластоцкае часовае генерал-губернатарства: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др →Гісторыя: афармленне |
|||
Радок 6: | Радок 6: | ||
[[Файл:Pogrom_bialystok2.jpg|thumb|Беластоцкі пагром]] |
[[Файл:Pogrom_bialystok2.jpg|thumb|Беластоцкі пагром]] |
||
Улада беластоцкага часовага генерал-губернатара («часовага генерал-губернатара Беластока і павета») распаўсюджвалася на Беласток і акругу. У Беласток былі сцягнуты з лагераў (якія знаходзіліся ў 2-3 кіламетрах ад горада) 61-ы Уладзімірскі, 64-ы Казанскі і 63-ы Угліцкі палкі<ref>61-ы Уладзімірскі, 64-ы Казанскі і 63-ы Угліцкі палкі былі складовымі часткамі [[16-я пяхотная дывізія (Расія)|16-й пяхотнай дывізіі]] — пяхотнага злучэння ў складзе [[6-ы армейскі корпус (Расія)|6-га армейскага корпуса]] Расійскай імперыі. Штабам дывізіі быў Беласток.</ref>, а таксама Харкаўскія і Марыупальскія драгуны, эскадрон данскіх казакоў і рота з [[Асавец (крэпасць)|крэпасці Асавец]], прывезены кулямёты. На пасаду часовага генерал-губернатара быў прызначаны [[генерал-лейтэнант]] [[Іван Венядзіктавіч Багаеўскі]], начальнік [[16-я пяхотная дывізія (Расія)|16-й пяхотнай дывізіі]] ў Беластоку, якому, аднак, не ўдалося прадухіліць 1-3 чэрвеня 1906 маштабны [[Беластоцкі пагром|пагром яўрэяў у Беластоку]] — пасля забойства ў горадзе [[28 мая]] [[1906]] яўрэйскімі анархістамі беластоцкага паліцмейстара [[Павел Паўлавіч Дзергачоў|Паўла Паўлавіча Дзергачова]] (1866—1906). Беластоцкі пагром выклікаў напады атрадаў яўрэйскай самаабароны ў адказ. У Беласток [[2 чэрвеня]] [[1906]] прыехаў [[губернатары Мінскай губерні|гродзенскі губернатар]] (1906—1906) [[Уладзімір Канстанцінавіч Кістэр]] і склікаў лідараў яўрэйскай суполкі, каб паўплываць на ўсталяванне спакою, аднак рост напружанасці ў горадзе працягваўся. |

На змену Багаеўскаму новым беластоцкім часовым генерал-губернатарам быў прызначаны генерал-лейтэнант [[Эдмунд Карлавіч фон Бадэр]] (1843—пасля 1907), начальнік беластоцкага [[гарнізон]]а — начальнік [[4-я кавалерыйская дывізія (Расія)|4-й кавалерыйскай дывізіі]] ў Беластоку. Генерал-губернатар фон Бадэр адыграў прыкметную ролю ў спыненні яўрэйскіх пагромаў і недапушчэнні пагромаў яўрэямі хрысціян, бо яўрэі адкрыта заяўлялі аб плануемай помсце за смерць людзей: патрулямі ўрадавых войск былі ацэплены дамы і вуліцы; рабілася пальба на правакацыі з боку натоўпа ці адзінак; пад абарону войск браліся як мірныя іудзеі, так і мірныя хрысціяне. Напады, кіданне бомб і сутычкі былі і ў павеце — вёсках Фаставе, Грыневічах, Старасельцах, Зялёным і інш. Шпіталі былі перапоўнены параненымі. Генерал-губернатар кантраляваў, каб медыцынскую дапамогу аказвалі як іудзейскім, так і хрысціянскім пацярпелым. |

Беластоцкае часовае генерал-губернатарства было скасавана ў [[1907]] у сувязі са стабілізацыяй сітуацыі ў [[Горад Беласток|Беластоку]] і акрузе. |
Беластоцкае часовае генерал-губернатарства было скасавана ў [[1907]] у сувязі са стабілізацыяй сітуацыі ў [[Горад Беласток|Беластоку]] і акрузе. |
||
== Спіс беластоцкіх часовых генерал-губернатараў == |
== Спіс беластоцкіх часовых генерал-губернатараў == |
||
* 1905—1906 — [[Іван Венядзіктавіч Багаеўскі]], генерал-лейтэнант |
* 1905—1906 — [[Іван Венядзіктавіч Багаеўскі]], генерал-лейтэнант |
Версія ад 15:17, 12 ліпеня 2013
Беластоцкае часовае генерал-губернатарства — часовае генерал-губернатарства ў Расійскай імперыі, якое існавала ў 1905—1907 у час рэвалюцыі 1905—1907 гадоў.
Гісторыя
Неабходнасць стварэння часовага генерал-губернатарства была выклікана ростам грамадскай напружанасці ў рэвалюцыйную пару і верагоднасцю разбуральных выступленняў насельніцтва ў Беластоку і павеце. У 1905 у сувязі мітынгамі, беспарадкамі, тэрарыстычнымі актамі (у тым ліку, супраць мясцовай паліцыі і рэлігійных працэсій), сутычкамі паміж яўрэямі і чарнасоценцамі было ўведзена ваеннае становішча і, адпаведна, створана часовае генерал-губернатарства. У тыя часы Беласток быў даволі вялікім цэнтрам для статуса павятовага горада — каля 80 тысяч жыхароў, палову з якіх складалі яўрэі. У горадзе мелася да 150 фабрык і заводаў, на якіх вырабляліся скуры, воўна і сукно, а рабочыя былі вельмі актыўнай праслойкай, зрабіўшай Беласток значным цэнтрам рэвалюцыйных і анархісцкіх арганізацый, у тым ліку Бунда. Акрамя таго, рэвалюцыйныя арганізацыі і атрады яўрэйскай самаабароны мелі шмат зброі, якую выкарыстоўвалі як супраць чыноўнікаў і ўрадавых войскаў, так і ў барацьбе паміж сабой.
Улада беластоцкага часовага генерал-губернатара («часовага генерал-губернатара Беластока і павета») распаўсюджвалася на Беласток і акругу. У Беласток былі сцягнуты з лагераў (якія знаходзіліся ў 2-3 кіламетрах ад горада) 61-ы Уладзімірскі, 64-ы Казанскі і 63-ы Угліцкі палкі[1], а таксама Харкаўскія і Марыупальскія драгуны, эскадрон данскіх казакоў і рота з крэпасці Асавец, прывезены кулямёты. На пасаду часовага генерал-губернатара быў прызначаны генерал-лейтэнант Іван Венядзіктавіч Багаеўскі, начальнік 16-й пяхотнай дывізіі ў Беластоку, якому, аднак, не ўдалося прадухіліць 1-3 чэрвеня 1906 маштабны пагром яўрэяў у Беластоку — пасля забойства ў горадзе 28 мая 1906 яўрэйскімі анархістамі беластоцкага паліцмейстара Паўла Паўлавіча Дзергачова (1866—1906). Беластоцкі пагром выклікаў напады атрадаў яўрэйскай самаабароны ў адказ. У Беласток 2 чэрвеня 1906 прыехаў гродзенскі губернатар (1906—1906) Уладзімір Канстанцінавіч Кістэр і склікаў лідараў яўрэйскай суполкі, каб паўплываць на ўсталяванне спакою, аднак рост напружанасці ў горадзе працягваўся.
На змену Багаеўскаму новым беластоцкім часовым генерал-губернатарам быў прызначаны генерал-лейтэнант Эдмунд Карлавіч фон Бадэр (1843—пасля 1907), начальнік беластоцкага гарнізона — начальнік 4-й кавалерыйскай дывізіі ў Беластоку. Генерал-губернатар фон Бадэр адыграў прыкметную ролю ў спыненні яўрэйскіх пагромаў і недапушчэнні пагромаў яўрэямі хрысціян, бо яўрэі адкрыта заяўлялі аб плануемай помсце за смерць людзей: патрулямі ўрадавых войск былі ацэплены дамы і вуліцы; рабілася пальба на правакацыі з боку натоўпа ці адзінак; пад абарону войск браліся як мірныя іудзеі, так і мірныя хрысціяне. Напады, кіданне бомб і сутычкі былі і ў павеце — вёсках Фаставе, Грыневічах, Старасельцах, Зялёным і інш. Шпіталі былі перапоўнены параненымі. Генерал-губернатар кантраляваў, каб медыцынскую дапамогу аказвалі як іудзейскім, так і хрысціянскім пацярпелым.
Беластоцкае часовае генерал-губернатарства было скасавана ў 1907 у сувязі са стабілізацыяй сітуацыі ў Беластоку і акрузе.
Спіс беластоцкіх часовых генерал-губернатараў
- 1905—1906 — Іван Венядзіктавіч Багаеўскі, генерал-лейтэнант
- 1906—1907 — Эдмунд Карлавіч фон Бадэр (1843—пасля 1907), генерал-лейтэнант
Зноскі
- ↑ 61-ы Уладзімірскі, 64-ы Казанскі і 63-ы Угліцкі палкі былі складовымі часткамі 16-й пяхотнай дывізіі — пяхотнага злучэння ў складзе 6-га армейскага корпуса Расійскай імперыі. Штабам дывізіі быў Беласток.
Гл. таксама
- Беларускае генерал-губернатарства (1772—1796) — з цэнтрам у Магілёве
- Беларускае ваеннае губернатарства (1801—1823) — з цэнтрам у Віцебску
- Віцебскае генерал-губернатарства (1823—1856)
- Літоўскае генерал-губернатарства (1794—1801)
- Літоўскае ваеннае губернатарства (1801—1830)
- Віленскае часовае ваеннае губернатарства (1830—1832)
- Віленскае ваеннае генерал-губернатарства (1832—1864)
- Віленскае генерал-губернатарства (1864—1912)
- Мінскае, Ізяслаўскае і Брацлаўскае генерал-губернатарства (і яго пераемнікі Мінскае, Валынскае і Брацлаўскае генерал-губернатарства; Мінскае, Валынскае і Падольскае ваеннае губернатарства) (1793—1801) — з цэнтрам у Нясвіжы (да 1796), Камянцы-Падольскім (з 1796)
- Кіеўскае ваеннае губернатарства (1801—1832)
- Мінскае ваеннае губернатарства (1812—1815)
- Мінскае часовае ваеннае губернатарства (1831—1832, 1861—1862, 1863—1864)
- Дынабургскае часовае ваеннае губернатарства (1830—1832)
- Паўночна-Заходні край
- Паўднёва-Заходні край
- Заходні край
Літаратура
- Большакова, О.В. Российская империя: система управления. Современная зарубежная историография: аналитический обзор / О.В. Большакова ; Центр социал. науч.-информ. исслед. Отд. отеч. и зарубеж. истории; Отв. ред. В.М. Шевырин. — М., 2003. — 92 с. [1]
- Лысенко, Л.М. Губернаторы и генерал-губернаторы Российской империи (XVIII – начало XX века) / Л.М. Лысенко. — М. : МПГУ, 2001. — 2-е изд. — 358 с.