Беларускі ПЭН-цэнтр: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 103: Радок 103:
Пазней выявілася, што А. Бахарэвіч не выйшаў з ПЭН-цэнтра і папрасіў у Арлова і Баршчэўскага прабачэння за рэзкасць. Разам з тым Бахарэвіч і дзясяткі іншых сябраў арганізацыі падпісалі пратэст супраць знаходжання Севярынца ў арганізацыі і ягоных «[[цемрашальства|цемрашальскіх]] поглядаў».
Пазней выявілася, што А. Бахарэвіч не выйшаў з ПЭН-цэнтра і папрасіў у Арлова і Баршчэўскага прабачэння за рэзкасць. Разам з тым Бахарэвіч і дзясяткі іншых сябраў арганізацыі падпісалі пратэст супраць знаходжання Севярынца ў арганізацыі і ягоных «[[цемрашальства|цемрашальскіх]] поглядаў».


[[29 кастрычніка]] [[2019]] года адбыло пасяджэнне Рады ПЭН-цэнтра. На пасяджэнне былі запрошаныя некаторыя з тых, хто выступаў супраць знаходжання Севярынца ў арганізацыі, але не сам Севярынец. Рада ПЭН-цэнтра зноў разгледзела справу Севярынца і выключыла яго з арганізацыі. Большасць сябраў Рады не пагадзіліся з прапановай новаабранай старшыні [[Святлана Алексіевіч|Святланы Алексіевіч]] аб часовым прыпыненні сяброўства Севярынца альбо аб перанясенні разгляду яго справы на [[31 кастрычніка]], бо на 29 кастрычніка выпала [[ноч расстраляных паэтаў|«ноч расстраляных паэтаў»]] — гадавіна забойства ў [[1937]] годзе звыш 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі ў час [[сталінскія рэпрэсіі|сталінскіх рэпрэсій]]. Канчатковае рашэнне агучыла Алексіевіч<ref name="дубль2" />:
[[29 кастрычніка]] [[2019]] года адбылося пасяджэнне Рады ПЭН-цэнтра. На пасяджэнне былі запрошаныя некаторыя з тых, хто выступаў супраць знаходжання Севярынца ў арганізацыі, але не сам Севярынец. Рада ПЭН-цэнтра зноў разгледзела справу Севярынца і выключыла яго з арганізацыі. Большасць сябраў Рады не пагадзіліся з прапановай новаабранай старшыні [[Святлана Алексіевіч|Святланы Алексіевіч]] аб часовым прыпыненні сяброўства Севярынца альбо аб перанясенні разгляду яго справы на [[31 кастрычніка]], бо на 29 кастрычніка выпала [[ноч расстраляных паэтаў|«ноч расстраляных паэтаў»]] — гадавіна забойства ў [[1937]] годзе звыш 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі ў час [[сталінскія рэпрэсіі|сталінскіх рэпрэсій]]. Канчатковае рашэнне агучыла Алексіевіч<ref name="дубль2" />:
{{цытата|Мы ідзем да свабоды, мы прынялі гэтае рашэнне, мы хочам пачынаць жыць інакш, без усялякіх гульняў. Мы выключылі Паўла Севярынца. Калі эліта бездапаможная, нам трэба станавіцца нейкай сілай.}}
{{цытата|Мы ідзем да свабоды, мы прынялі гэтае рашэнне, мы хочам пачынаць жыць інакш, без усялякіх гульняў. Мы выключылі Паўла Севярынца. Калі эліта бездапаможная, нам трэба станавіцца нейкай сілай.}}



Версія ад 10:58, 3 лістапада 2019

Беларускі ПЭН-цэнтр
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі саюз пісьменнікаў[d]
Рыгор Іванавіч Барадулін[1], Васіль Быкаў[1], Лявон Пятровіч Баршчэўскі[1], Уладзімір Пракопавіч Някляеў[1], Андрэй Хадановіч[1], Таццяна Нядбай[1] і Святлана Алексіевіч[1]
Заснаванне
Дата заснавання 1989
pen-centre.by

Беларускі ПЭН-цэнтр — рэспубліканская грамадская арганізацыя. Створаны ў лістападзе 1989 года Аргкамітэтам, у які ўваходзілі дваццаць вядомых пісьменнікаў.

Прыняты ў Сусветную асацыяцыю пісьменнікаў «Міжнародны ПЭН-клуб» у маі 1990 года на Сусветным кангрэсе. Зарэгістраваны Мінюстам Рэспублікі Беларусь 16 лістапада 1990 года на падставе Статута і Пастановы Савета Міністраў рэспублікі № 274 ад 1 лістапада 1990 года, а таксама перарэгістраваны 31 кастрычніка 1999 года. Як член Міжнароднага ПЭН-клуба Беларускі ПЭН-цэнтр мае статус «А» ў ЮНЕСКА і дарадчы статус у ААН.

ПЭН-цэнтр — аб'яднанне прафесійных літаратараў, створанае з мэтай пашырэння інтэлектуальнага супрацоўніцтва прадстаўнікоў творчых прафесій, удзелу ў міжнародным літаратурным супрацоўніцтве, развіцця беларускай культуры, выхавання ў грамадскай свядомасці высокіх гуманістычных ідэалаў.

Прэзідэнты

Праграмы

Літаратурныя прэміі

У 1994 годзе заснаваныя дзве штогадовыя літаратурныя прэміі, якія прысуджаюцца выдатным прафесіяналам з мэтай заахвочвання іх працы і адзнакі зробленага на карысць распаўсюджвання ідэй адкрытага грамадства.

Беларускі ПЭН-цэнтр выступіў у якасці аднаго з заснавальнікаў Літаратурнай прэміі Ежы Гедройца, Літаратурнай прэміі «Дэбют» і літаратурнай прэміі Цёткі.

Пісьменнікі ў зняволенні

З 1996 года Беларускі ПЭН-цэнтр з'яўляецца членам Камітэта «Пісьменнікі ў зняволенні», заснаванага ў 1960 годзе Асамблеяй Дэлегатаў Міжнароднага ПЭН-клуба.

Пісьменнікі ў выгнанні

Праграма працуе для падтрымкі пісьменнікаў, якія вымушаны жыць у выгнанні. Яна была ініцыявана ПЭН-клубам у мэтах абмену інфармацыяй і вопытам, а таксама ў мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем, з якімі сутыкаюцца пісьменнікі-выгнаннікі.

Лінгвістычнае права

Беларускі ПЭН-цэнтр удзельнічае ў рабоце Камітэта Міжнароднага ПЭН-клуба па мастацкім перакладзе і лінгвістычным праве, штаб-кватэра якога знаходзіцца ў Барселоне, і ў першую чаргу па праграме «Усеагульная дэкларацыя лінгвістычных правоў».

Крытыка

У 2015 годзе пра свой выхад з Беларускага ПЭН-цэнтра заявілі літаратары Алесь Аркуш і Вінцэсь Мудроў. Паводле слоў Алеся Аркуша, знаходзіцца ў складзе гэтай арганізацыі значыць «даваць магчымасць яго кіраўніцтву рабіць усё што заўгодна», бо «з сябрамі арганізацыі ніхто не раіцца», ніхто не цікавіцца іх меркаваннем па тым ці іншым пытанні[2], а сам ПЭН-цэнтр, які павінен абараняць правы пісьменнікаў, апошнім часам «ператварыўся ў нейкую кармушку, арганізацыю, дзе проста дзеляць гуманітарку, а не змагаюцца за пісьменнікаў, чым павінны былі ў першую чаргу займацца»[3]. Дадатковай прычынай паслужыла заява ПЭН-цэнтра пра дыскрымінацыю рускамоўных пісьменнікаў. Па падобнай прычыне заявіў, што пакідае арганізацыю, і пісьменнік Сяргей Дубавец[2] (але па стане на 2019 г. С. Дубавец з'яўляецца сябрам Рады Беларускага ПЭН-цэнтра). Выйшаў з арганізацыі мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі[3]. Пасля заявы пра «дыскрымінацыю рускамоўных літаратараў» пакінуў арганізацыю і драматург Юры Станкевіч, які патлумачыў прычыну свайго сыходу яшчэ і тым, што ён стаў членам ПЭН-цэнтра, калі «арганізацыя імкнулася прытрымлівацца пісьменніцкага праваабарончага кірунку і нацыянальнай ідэі. А потым прыйшлі "эпігоны", набылі сяброўства выпадковыя і невыпадковыя людзі, і наступіла непазбежнае»[4].

У 2016 годзе ў беларускай літаратурнай прасторы ўзнік скандал па выніках уручэння літаратурнай прэміі «Дэбют», заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам. На цырымоніі ўручэння прэміі намінацыя «Паэзія» засталася без пераможцы, у выніку чаго маладыя паэты палічылі такое рашэнне журы зняважлівым да іх. Пасля інцыдэнту паэт Алесь Плотка, які увайшоў у шорт-ліст прэміі, звярнуўся да арганізатараў конкурсу з просьбай, «каб брыдкі скандал, які ўзнік вакол гэтай намінацыі, быў вырашаны». Яго падтрымалі і астатнія шортлістэры. Алесь Плотка пракаментаваў, што сваім рашэннем не прызначаць пераможцу сярод паэтаў журы парушыла статут прэміі, дзе напісана: «ў кожнай намінацыі вызначаюцца пераможца (1 месца) і даюцца два заахвочвальныя прызы»[5].

Існуюць праблемы і з іншай літаратурнай прэміяй, заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам — «Прэмія Цёткі». Так, у спіс намінантаў могуць не трапіць калектыўныя зборнікі з вялікай колькасцю аўтараў альбо мастакоў, хаця гэтае абмежаванне нідзе не прапісанае, а ў Палажэнні аб прэміі згодна з п. 1.3. наадварот, гаворыцца, што «ў выпадку калектыўнага аўтарства прэмія дзеліцца між усімі аўтарамі кнігі-пераможцы». Пры гэтым арганізатары спасылаюцца на тое, што журы можа прымаць рашэнні аб прыняцці кнігі да разгляду ў прэміі згодна з уласным меркаваннем[6].

Скандал з выключэннем Паўла Севярынца

З 2014 года Павел Севярынец, які быў прыняты за кнігу «Лісты з лесу» ў 2007 годзе, калі адбываў пакаранне «хіміяй» у Малым Сітне, прынцыпова не плаціў членскія ўнёскі ў Беларускі ПЭН-Цэнтр, аргументуючы гэта тым, што ён хрысціянін і не бачыць для сябе магчымасці падтрымліваць, у тым ліку фінансава, мерапрыемствы, звязаныя з прапагандай гомасексуальнага ладу жыцця пад эгідай арганізацыі. 15 студзеня 2019 года ён быў выключаны з арганізацыі[7], але паведамлена пра выключэнне яму было толькі ў красавіку[8]. Як прызнавалася Таццяна Нядбай, рашэнне аб выключэнні было складаным і не было адзінагалосным, абмяркоўвалася цягам некалькіх сустрэч Рады[7]. Апроч Севярынца, за няплату ўнёскаў з цэнтра выключылі таксама Глеба Лабадзенку і Сяргея Шапрана[9].

22 кастрычніка 2019 года Севярынец заявіў, што Беларускі ПЭН-цэнтр захапілі радыкальныя адэпты культурнага марксізму[ru], якія на дух не пераносяць хрысціян і займаюцца прапагандай ЛГБТ[9]. Заснавальнікам «лявацкага гнязда», на ягоную думку, стаў літаратар Андрэй Хадановіч, яго памагатым — Павел Анціпаў (брат Ніка Анціпава, заснавальніка ЛГБТ-сайта Makeout.by), да іх жа Севярынец прылічыў Анку Упалу, Уладзіміра Лянкевіча і масона Сяргея Дубаўца[10]. Палітык абвінаваціў кіраўніцтва цэнтра ў тым, што яно не прыняло ў арганізацыю шэраг літаратараў, бо тыя з’яўляюцца хрысціянамі, у тым ліку Яўгена Зубовіча, Паўла Булатага, Алеся Гелагаева, Уладзіміра Бруя, Антонія Бокуна, Ганну Станіславенку[9].

26 кастрычніка 2019 года на з’ездзе Беларускага ПЭН-цэнтра ў Палацы мастацтва была разгледжана заява Паўла Севярынца, які кампенсаваў нясплачаную суму ўнёскаў і прасіў аднавіць яго ў сяброўстве. Ён заявіў, што свой ліст, апублікаваны 22 кастрычніка, пісаў эмацыйна, але ідэалогію фемінізму, гендара, гей-прапаганду па-ранейшаму лічыць шкоднымі[11]. 27 з 59 зарэгістраваных на сходзе ўдзельнікаў (г. зн. менш за палову) прагаласавалі супраць вяртання Севярынца ў сябры ПЭН-цэнтра, і такім чынам рашэнне Рады аб яго выключэнні было адменена. Паводле сведчанняў некаторых прысутных, фармулёўкі галасавання некалькі разоў мяняліся вядучым сходу Лявонам Баршчэўскім і былі даволі складанымі, што прывяло да блытаніны. У зале падняўся крык, незадаволеныя запатрабавалі перагаласавання, але Баршчэўскі заявіў, што гэта не прадугледжана статутам. Людзі пачалі пакідаць залу, здымаючы сваю рэгістрацыю. Пасля частка незадаволеных вярнулася ў залу[12].

Алесь Бяляцкі прапанаваў стабілізаваць ПЭН «старымі праверанымі кадрамі», Уладзімір Арлоў выступіў з прапановай выбраць старшынёй Святлану Алексіевіч. Таццяна Нядбай узяла самаадвод і адмовілася абірацца на пасаду кіраўніка арганізацыі, у безальтэрнатыўным галасаванні перамагла Алексіевіч[12].

У той жа дзень пісьменнік Альгерд Бахарэвіч заявіў пра выхад з Беларускага ПЭН-цэнтра. У расколе Беларускага ПЭН-цэнтра ён абвінаваціў Уладзіміра Арлова, Лявона Баршчэўскага і іншых, хто выступіў за тое, каб вярнуць сяброўства ў арганізацыі Паўлу Севярынцу[13]:

" Беларускага ПЭНа больш няма [...] Вы ператварылі яго ў пасмешышча. Я з ПЭНу выходжу, а са мной яшчэ некалькі дзясяткаў чалавек. Выдатнае дасягненне. Ура! "

Пазней выявілася, што А. Бахарэвіч не выйшаў з ПЭН-цэнтра і папрасіў у Арлова і Баршчэўскага прабачэння за рэзкасць. Разам з тым Бахарэвіч і дзясяткі іншых сябраў арганізацыі падпісалі пратэст супраць знаходжання Севярынца ў арганізацыі і ягоных «цемрашальскіх поглядаў».

29 кастрычніка 2019 года адбылося пасяджэнне Рады ПЭН-цэнтра. На пасяджэнне былі запрошаныя некаторыя з тых, хто выступаў супраць знаходжання Севярынца ў арганізацыі, але не сам Севярынец. Рада ПЭН-цэнтра зноў разгледзела справу Севярынца і выключыла яго з арганізацыі. Большасць сябраў Рады не пагадзіліся з прапановай новаабранай старшыні Святланы Алексіевіч аб часовым прыпыненні сяброўства Севярынца альбо аб перанясенні разгляду яго справы на 31 кастрычніка, бо на 29 кастрычніка выпала «ноч расстраляных паэтаў» — гадавіна забойства ў 1937 годзе звыш 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі ў час сталінскіх рэпрэсій. Канчатковае рашэнне агучыла Алексіевіч[14]:

" Мы ідзем да свабоды, мы прынялі гэтае рашэнне, мы хочам пачынаць жыць інакш, без усялякіх гульняў. Мы выключылі Паўла Севярынца. Калі эліта бездапаможная, нам трэба станавіцца нейкай сілай. "

Першая намесніца старшыні ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай паведаміла, што падставай для выключэння сталі парушэнні статуту Беларускага ПЭН-цэнтра і Міжнароднага ПЭН-клуба. Адзначалася, што Севярынец зневажаў гонар арганізацыі, выказваў абразлівае і варожае стаўленне да кіраўніцтва, наўмысна фальсіфікаваў і скажаў інфармацыю дзеля прыватных мэтаў, публічна і сістэматычна дыскрымінаваў сацыяльную групу ЛГБТК+[13].

Павал Севярынец палічыў сваё выключэнне ў «Дзень расстраляных паэтаў» невыпадковым[14]:

" Каля рэстарацыі «Поедем-поедим» за паўтара года нам таксама часта кідалі ў твар: «Мало вас стрелялі!» «Выключыць», выдаліць, выціснуць хрысціянаў зь беларускай культуры не атрымаецца — гэта нават бальшавікам з іх чырвонай імперыяй не ўдалося. "

На паседжанні Рады ПЭН-цэнтра ганаровы старшыня Лявон Баршчэўскі падаў заяву на выхад з арганізацыі, назваўшы асноўнымі матывамі тое, што яго знаходжанне ў Радзе будзе шкодзіць прыняццю рашэнняў шляхам кансэнсусу. Таксама Лявон Баршчэўскі абурыўся тым, што Рада яго не абараніла ад хамскіх выказванняў Ліпковіча, звязаных з тым, як, Баршчэўскі вёў сход, і іншай дзейнасцю ў рамках арганізацыі[15][16].

30 кастрычніка 2019 года Беларускі ПЭН-цэнтр апублікаваў «незалежную экспертызу» адкрытага ліста Паўла Севярынца «Культурны марксізм і яго камісары», звернутага да сяброў арганізацыі напярэдадні з’езда арганізацыі 26 кастрычніка. «Экспертыза» была праведзена Віялетай Ермаковай з арганізацыі «Журналісты за талерантнасць». У «экспертызе» сцвярджалася, што непасрэдна ў тэксце П. Севярынца дыскрымінуецца толькі супольнасць ЛГБТК+. Паводле В. Ермаковай, П. Севярынец мяркуе, што абарона правоў гэтай супольнасці не ўласцівая беларусам і навязаная звонку, гома- і бісексуальныя стасункі ненатуральныя і амаральныя, а з’яўленне ЛГБТК+ у публічнай прасторы непажаданае[17].

Тэкст «экспертызы» адразу ж быў паддадзены жорсткай крытыцы. Напрыклад, 31 кастрычніка 2019 года палітолаг Вольф Рубінчык адзначыў, што згаданы тэкст паводле формы не адпавядае нормам экспертнага заключэння, а паводле зместу з'яўляецца пераважна «наборам бессэнсоўных прэтэнзій і домыслаў». Ён прапанаваў аўтарцы «адклікаць тэкст, апублікаваны 30.10.2019 у якасці "незалежнай", або "вонкавай" экспертызы"», а Радзе ПЭН-цэнтра — перагледзець рашэнне аб выключэнні П. Севярынца, прынятае з апорай на «негрунтоўны тэкст»[18]. В. Ермакова адказала: «Гэта не экспертыза. У мяне ўзялі каментарый у прыватным парадку, па экспертызу да мяне не звярталіся». Аднак назаўтра, 1 лістапада, Таццяна Нядбай заявіла ад імя Беларускага ПЭН-цэнтра: «Дапускаю, што тое, што з'яўляецца экспертызай у юрыдычным сэнсе ("сапраўдная экспертыза"), магло б утрымліваць больш навуковасці, але наўрад ці змянілася б сама мадальнасць ацэнкі. Таму гэтага каментара эксперткі са знешняй арганізацыі нам дастаткова для падмацавання нашай пазіцыі»[18].

Зноскі

  1. а б в г д е ё https://pen-centre.by/en/pen.html Праверана 3 жніўня 2021.
  2. а б Анна Шайкоўская. Беларускі ПЭН-цэнтр скалануў скандал. Беларускае Радыё Рацыя (26 красавіка 2017). Праверана 8 сакавіка 2018.
  3. а б Літаратары пакідаюць Беларускі ПЭН-цэнтр праз моўны скандал. Еўрарадыё (12 сакавіка 2015). Праверана 8 сакавіка 2018.
  4. Пісьменнік Юры Станкевіч выходзіць з ПЭН-цэнтра. Наша Ніва (19 сакавіка 2015). Праверана 8 сакавіка 2018.
  5. Настасся Салановіч. Скандал на прэміі «Дэбют». Як «Паэзія» засталася без пераможцаў. БелаПАН (24 сакавіка 2016). Праверана 8 сакавіка 2018.
  6. Алег Грушэцкі. Журы Прэміі Цёткі абвясціла намінантаў. Новы Час (8 сакавіка 2018). Праверана 8 сакавіка 2018.
  7. а б Севярынца выключылі з ПЭН-Цэнтра за нясплату ўнёскаў. А ён вінаваціць арганізацыю ў гей-прапагандзе
  8. https://belisrael.info/?p=19212
  9. а б в «Гей-лобі і марксісты»: Павал Севярынец абвінаваціў ПЭН-цэнтар у «ганеньні на хрысьціян». Што там адказалі
  10. Культурны марксізм і яго камісары
  11. Зьезд аднавіў сяброўства Сяргея Шапрана, Сямёна Букчына і Паўла Севярынца ў ПЭН-Цэнтры
  12. а б ПЭН-ГЕЙт: вяртанне блуднага Севярынца насуперак «культурным марксістам»
  13. а б Бахарэвіч выходзіць з беларускага ПЭНу: «Са мной некалькі дзясяткаў чалавек»
  14. а б Нэрвы, спрэчкі і сьлёзы. Як Севярынца выключалі з ПЭН-цэнтру
  15. Ганаровы старшыня ПЭН-цэнтру Лявон Баршчэўскі патлумачыў, чаму выйшаў з арганізацыі
  16. Баршчэўскі: Вы сур’ёзна лічыце пакуты ЛГБТ-супольнасці больш суровымі за пакуты Севярынца ў турмах?
  17. ПЭН-цэнтр апублікаваў экспертызу ліста Паўла Севярынца
  18. а б https://belisrael.info/?p=21741

Спасылкі