Паўднёвыя Аркнейскія астравы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўднёвыя Аркнейскія астравы
англ. South Orkney Islands
Панарама вострава Сігні
Панарама вострава Сігні
Характарыстыкі
Плошча621 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
60°40′55″ пд. ш. 45°11′10″ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
РэгіёнБрытанскія заморскія тэрыторыі
РаёнФалклендскія астравы
Паўднёвыя Аркнейскія астравы (Атлантычны акіян)
Паўднёвыя Аркнейскія астравы
Паўднёвыя Аркнейскія астравы
Паўднёвыя Аркнейскія астравы (Антарктыда)
Паўднёвыя Аркнейскія астравы
Паўднёвыя Аркнейскія астравы
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўднёвыя Аркнейскія астравы (англ.: South Orkney Islands) — група астравоў на паўднёвым захадзе Атлантычнага акіяна, у Антарктыцы.

Складаецца з 4 буйных (Каранейшэн, Лоры, Паўэл, Сігні) і каля 40 дробных астравоў. Плошча 621 км². Вышыня да 1265,8 м.

Складзены ў асноўным з моцна метамарфізаваных асадкавых парод. Большая частка ўкрыта снегам і лёдам. Расліннасць — пераважна імхі і лішайнікі. Лежбішчы цюленяў, калоніі марскіх птушак.

Адкрыты ў 1821 годзе англійскім і амерыканскім прамыслоўцамі Дж. Паўэлам і Н. Палмерам і першапачаткова названы архіпелагам Паўэла. На астравах англійскія і аргенцінская навуковыя станцыі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]