Узброенае паўстанне ў Мелільі (1936)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Узброенае паўстанне ў Мелільі
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Дата 17 ліпеня 1936 года
Месца Мелілья
Вынік перамога паўстанцаў
Праціўнікі
Другая Іспанская Рэспубліка Другая Іспанская Рэспубліка Паўстанцы-нацыяналісты
Камандуючыя
Агусцін Гомес Марата #,
Мануэль Рамералес #†,
Вірхіліа Лерэт Руіс #†,
Пласіда Альварэс Буя
Эдуарда Саенс дэ Буруага,
Дарыа Газапа Вальдэс,
Хуан Сегі Альмузара,
Луіс Соланс,
Хуан Ягуэ
Страты
189 пакараных смерцю невядома

Узброенае паўстанне ў Мелільі (ісп.: Sublevación militar en Melilla) — частка падзей ліпеньскага путчу 1936 года ў Іспаніі, калі мяцежныя вайскоўцы ўзялі пад кантроль горад Мелілья, іспанскі анклаў у Марока.

Сітуацыя[правіць | правіць зыходнік]

Адной з асноўных мэтаў паўстання 1936 года быў захоп Іспанскага Марока. Тут размяшчалася так званая «Афрыканская армія», якая з’яўлялася галоўнай ударнай сілай іспанскай рэспубліканскай арміі. У яе склад уваходзілі і рэгулярныя падраздзяленні з метраполіі, і Замежны легіён, і мясцовыя мараканскія найміты (рэгуларэс). Большасць афіцэраў арміі знаходзіліся ў апазіцыі ўраду, падтрымаўшы змову супраць Мадрыда. Толькі жменька з іх, такія як генерал Мануэль Рамералес, галоўнакамандуючы іспанскай арміяй у Марока, генерал Гомес Марата і Вярхоўны камісар Пласіда Альварэс Буя, засталіся вернымі Рэспубліцы[1]. Іспанскія рабочыя ў Марока, якія таксама былі лаяльнымі да ўладаў, не мелі зброі і былі ізаляваны ад мараканскага насельніцтва[2].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Мяцеж у Мелільі пачаўся 17 ліпеня. Першай справай паўстанцы арыштавалі генэрала Рамералеса[3] і захапілі радыёстанцыю[1]. Многія воінскія часці падтрымалі бунт. Захапіўшы ключавыя аб’екты, мяцежнікі задушылі прыхільнікаў урада ў рабочых кварталах. Рамералес[4] і ўсе, хто супраціўляўся паўстанню, былі расстраляны[5]. Генерал Марата, які, знаходзячыся не ў Мелільі, тэрмінова прыбыў у горад на самалёце, быў арыштаваны змоўшчыкамі, як толькі прызямліўся[6].

Адзін з галоўных, нароўні з Франсіска Франка, лідараў путчу Эміліа Мола загадаў «ліквідаваць левыя элементы, камуністаў, анархістаў, членаў прафсаюзаў і г.д.»[7]. У той жа дзень, калі пачалося паўстанне, былі арыштаваны ўсе члены прафсаюзаў, левых партый, масонскіх ложаў і ўсе, хто, як вядома, галасаваў за «Народны фронт» на парламенцкіх выбарах[5]. У першую ноч мяцежныя вайскоўцы-нацыяналісты пакаралі смерцю 189 мірных жыхароў і салдат[8]. 20 ліпеня ў Мелільі яны адкрылі свой першы канцлагер[9].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Да 18 ліпеня нацыяналісты захапілі ўсё Іспанскае Марока і здушылаі супраціўленне праціўніка. У той жа дзень Франсіска Франка пачаў паўстанне на Канарскіх астравах[10].

Зноскі

  1. а б Jackson 1967, p. 232
  2. Beevor 2006, p. 56.
  3. Thomas 2001, pp. 204–205.
  4. Thomas 2001, p. 208.
  5. а б Thomas 2001, p. 205.
  6. Beevor 2006, p. 57.
  7. Beevor 2006, p. 88.
  8. Beevor 2006, pp. 55–57.
  9. Beevor 2006, p. 64.
  10. Beevor 2006, p. 63.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Beevor, A. (2006). The Battle for Spain. London: Penguin. ISBN 9780143037651.
  • Jackson, G. (1967). The Spanish Republic and the Civil War. Princeton University Press. ISBN 9780691007571.
  • Thomas, H. (2001). The Spanish Civil War. New York: Modern Library. ISBN 9780375755156.