Адмірал
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7b/IRN_Admiral_1917.png/150px-IRN_Admiral_1917.png)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ea/RAF_N_F8Admiral_1943.jpg/150px-RAF_N_F8Admiral_1943.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c7/US_Navy_O10_insignia.svg/150px-US_Navy_O10_insignia.svg.png)
Адміра́л (нідэрл.: admiraal, паходзіць з арабскай, амір аль — уладар (чаго-небудзь), скарачэнне ад араб. أمير البحر амір аль махры — уладар мора) — воінскае званне (чын) вышэйшага афіцэрскага складу ў ваенна-марскіх флатах (сілах).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У Еўропе ўвайшло ва ўжытак у XII ст., замясціўшы запазычаныя грэчаскія і рымскія тэрміны (наварх, дуумвір, прэфект наваліс і іншыя). Па рэгламенце паруснага флоту адмірал камандаваў кардэбаталіяй (асноўнымі сiламi), віцэ-адмірал (намеснік адмірала) — рэзервам, звычайна размяшчаўся за галоўнымі сіламі (ар’ергард), контр-адмірал (найніжэйшы адміральскі чын) — перадавым атрадам разведкі і аховы (авангардам). У першай чвэрці XVIII стагоддзя былі таксама звання арыр- або рэар-адмірал і шаўтбенахт (захаваліся ў іншых краінах), якія адпавядаюць чыну контр-адмірала.
Адміралы ў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]
Адміралы, якія нарадзіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі:
- Мікалай Мікалаевіч Амелька (1964)
- Аляксандр Віктаравіч Вітко (2014)
- Георгій Мікалаевіч Гурынаў (1993)
- Юрый Іванавіч Ільін (2013)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).