Перайсці да зместу

Андрэй Анатолевіч Шчарбакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Андрэй Шчарбакоў
Поўнае імя Андрэй Анатолевіч Шчарбакоў
Нарадзіўся 31 студзеня 1991(1991-01-31)[1][2]
Памёр 17 снежня 2018(2018-12-17)[3] (27 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства  Беларусь
Рост 190 см
Вага 85 кг
Пазіцыя брамнік
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2010 Беларусь Віцебск 0 (0)
2011—2014 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 2 (-3)
2013   Беларусь Віцебск 15 (-16)
2013   Беларусь Слуцк 12 (-6)
2014   Беларусь Белшына (Бабруйск) 13 (-25)
2015 Беларусь Белшына (Бабруйск) 2 (-3)
2016—2018 Беларусь Віцебск 27 (-20)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (-6)
2010—2012 Беларусь Беларусь (да 21) 15 (-22)
2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 0 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Андрэй Шчарбакоў (31 студзеня 1991, Віцебск — 17 снежня 2018) — беларускі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец віцебскага футбола, гуляў за дубль «Віцебска». У канцы 2010 года перайшоў у БАТЭ, дзе з’яўляўся рэзервовым брамнікам і гуляў у асноўным за дубль.

У лютым 2013 года вярнуўся ў «Віцебск» на правах арэнды[4] але ў жніўні 2013 года перайшоў у «Слуцк». Хутка стаў асноўным брамнікам «Слуцка» і дапамог гэтаму клубу перамагчы ў Першай лізе.

У студзені 2014 года зноў быў аддадзены ў арэнду, на гэты раз у «Белшыну»[5]. У першай палове сезона 2014 чаргаваўся на пазіцыі брамніка з Антонам Кавалеўскім, а ўлетку 2014 года, пасля прыходу ў каманду Дзмітрыя Гушчанкі, стаў другім брамнікам і перастаў з’яўляцца ў аснове.

У студзені 2015 года быў адпраўлены ў арэнду ў брэсцкае «Дынама»[6]. Але ў лютым у Брэсце з’явіўся былы брамнік мясцовага клуба Валерый Фамічоў, канкурэнцыю з якім Шчарбакоў не вытрымаў і пакінуў «Дынама»[7]. У сакавіку 2015 года, па заканчэнні кантракта з БАТЭ, зноў накіраваўся ў «Белшыну»[8]. У сезоне 2015 заставаўся другім брамнікам бабруйскага клуба пасля Барыса Панкратава.

У студзені 2016 года падпісаў кантракт з «Віцебскам»[9], дзе стаў другім брамнікам пасля Дзмітрыя Гушчанкі. Сезон 2018, як і папярэднія, пачынаў другім брамнікам, аднак 29 красавіка ў матчы супраць «Смалявічаў» Гушчанка атрымаў чырвоную картку і быў дыскваліфікаваны на пяць матчаў, у выніку Шчарбакоў заняў месца ў браме і здолеў замацавацца ў складзе, не саступіўшы месца ў складзе Гушчанку нават пасля адбыцця дыскаліфікацыі.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Трапіў на Алімпійскія гульні 2012 у Лондане, але ні разу не з’явіўся на полі. У 2011—2012 гадах быў асноўным брамнікам моладзевай зборнай Беларусі.

17 снежня 2018 года загінуў у ДТЗ на 543-м кіламетры аўтамабільнай дарогі М1[10]. Пахаваны ў Віцебску на могілках Нікраполле.

  1. Andrey Shcherbakov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Andrei Scherbakov // AsMadrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Andrey Shcharbakow // https://historygreatest.com/andrey-shcharbakow
  4. Вратарь БАТЭ Андрей Щербаков отдан в аренду в «Витебск» (руск.)(недаступная спасылка). sportpanorama.by (26 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2013.
  5. БАТЭ отдал Щербакова в аренду "Белшине" (руск.). football.by (21 студзеня 2014). Праверана 24 красавіка 2024.
  6. БАТЭ отдал Щербакова в аренду брестскому "Динамо" (руск.). football.by (13 студзеня 2015). Праверана 24 красавіка 2024.
  7. Щербаков и Ковалюк покинули расположение брестского «Динамо» (руск.). by.tribuna.com.
  8. Щербаков и Иванко на просмотре в «Белшине» (руск.)(недаступная спасылка). offside.by (3 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2015.
  9. Андрей Щербаков пополнил ряды "Витебска" (руск.). football.by (15 студзеня 2016). Праверана 24 красавіка 2024.
  10. Голкипер "Витебска" Андрей Щербаков погиб в автокатастрофе (руск.). football.by (17 снежня 2018). Праверана 24 красавіка 2024.