Вайніслаў Казімір Лада-Заблоцкі
Вайніслаў Казімір Лада-Заблоцкі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Полацкі Гаўрыла, Завіша Павел, граф Суліма з Белай Русі і Крывічанін |
Дата нараджэння | 3 (15) сакавіка 1850 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1893[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, пісьменнік, паэт |
Жанр | проза і публіцыстыка |
Мова твораў | беларуская і польская |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вайніслаў Казімір Канстанцінавіч Савіч-Заблоцкі, або Лада-Заблоцкі (3 сакавіка 1850, маёнтак Панчаны, цяпер Браслаўскі раён, Віцебская вобласць — пасля 3 лютага 1893; псеўданімы Полацкі Гаўрыла, Завіша Павел, граф Суліма з Белай Русі) — беларускі і польскі пісьменнік, паэт, публіцыст. Адзін з пачынальнікаў рэвалюцыйнага дэмакратызму на Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацька — Канстанцін Станіслаў Вікенцьевіч, маці — Станіслава Іванаўна з роду Святаполк-Мірскіх (у архіўных дакументах завецца Мірскай). З маленства выхоўваўся ў дзеда Вікенція Заблоцкага ў маёнтку Мікалаева Гарадоцкага павета Віцебскай губерні (цяпер Шумілінскі раён). Вучыўся ў Віленскай гімназіі, універсітэтах Прагі, Лейпцыга і Страсбурга.
Далучыўся да руху беларускага нацыянальнага адраджэння. У 1868—1870 гадах кіраваў «Крывіцкім вязком» у Санкт-Пецярбургу. Суполку забаранілі, а Войслаў аказаўся пад наглядам паліцыі ў Варшаве.
З 1875 года за мяжой у Аўстра-Венгрыі, Германіі, Егіпце, Францыі, Бельгіі, падтрымліваў сувязі з рускімі і польскімі дэмакратамі, выдаваў газеты на польскай і французскай мовах. У 1886—1887 гадах ліставаўся па-беларуску з украінскім вучоным Міхаілам Драгманавым.
У 1887 годзе вярнуўся на радзіму. У 1888—1889 гадах — супрацоўнік газеты «Виленский вестник». У 1889—1891 гадах жыў у маёнтку Губіна Лепельскага павета. З 1891 года ў Мінску, пасля жыў у Санкт-Пецярбургу па адрасе Неўскі праспект, д. 51, кв. 503. Перапісваўся з Янам Карловічам, Марыяй Канапніцкай, Аляксандрам Ельскім, Міхаілам Драгаманавым, Пятром Лаўровым і іншымі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар сатырычнай паэмы «Праўдападобная гісторыя», аповесці «Каракозаў», драмы «Капернік» і інш. (1870—1873). У 1873 прыслаў у часопіс «Вестник Европы» беларускія вершы — «З чужбіны», «У роднай зямлі» і «Да перапёлкі». У паэме пра Беларусь пярэдадня 1863 «Аповесць пра мае часы» (1876), аповесці «Полацкая шляхта» (1885) і нарысе «Шчаслівейшая Марыся» (1892) шмат беларускамоўных і этнаграфічна-фальклорных матэрыялаў. Выдаваў газеты на польскай і французскай мовах. Супрацоўнічаў у многіх французскіх, нямецкіх і польскіх газетах і часопісах.
Рукапісная спадчына захоўваецца ў бібліятэцы Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве[2], Нацыянальнай бібліятэцы Польшчы[3], Цэнтральнай бібліятэкі Акадэміі навук Літвы ў Вільні[4], Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы [5], Інстытуце рускай літаратуры (Пушкінскі Дом) Расійскай акадэміі навук у Санкт-Пецярбургу[6].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Prawdopodobna historja : poemat ; Dwuwiersze i ucinki. — Warszawa,: J. Jaworski, 1871. — С. —. — 114 с.
- Mikołaja Kopernika życie obywatelskie w Polsce. — Wilno: Drukiem Józefa Zawadskiego, 1873. — 56 с.
- Powieść mych czasów przez Wojnisława Kazimierza hrabiego Sulimę z Białej Rusi : poemat. — 1876. — С. —. — 10 с.
- August Adler w Dreźnie Portret Wojnisława Kazimierza Sawicz-Zabłockiego : фотаздымак: 9.5×6 cm. — 15.IX.1879. — С. 2.
- Kobieta : odczyt. — Sambor: nakładem G. Kohna, 1880. — 25 с.
- Połocka szlachta: Powieść(польск.) // Warta : czasopismo dla krytyki politycznej, społecznej i literackiej. — 1885. Kwiecień-grudzień.
- W.K.S.S.Z. Opowiadania Pawła Zawiszy. Opowiadanie piersze «Orłoloty» i «Pod konwojem». — Poznań, 1886. — С. —.
- К инциденту Наркевича-Иодко с Заблоцким-Савичем.(руск.) // Минский листок : часопіс. — 11 октября 1891. — С. —.
Рукапісы
[правіць | правіць зыходнік]- Wiersze drobne (ok. 1855-ok. 1895). бел.: Дробныя вершы.
- Wiersze i drobne utwory prozą przesyłane Józefowi Ignacemu Kraszewskiemu w latach 1863—1886. бел.: Вершы і дробныя творы пасланыя Язэпу Ігнацыю Крашэўскаму ў 1863—1886 гг.
- Adresy zbiorowe, listy i wiersze nadesłane Józefowi Bohdanowi Zaleskiemu na jubileusz 80. rocznicy urodzin i imienin w 1882 r. T.5, Życzenia nadesłane z Paryża i całej Francji. бел.: Лісты і вершы прысланыя Язэпу Багдану Залесскаму на 80-ты юбілей нараджэння.
- Fragment korespondencji rodziny Żulińskich z lat 1863—1891. T. 4, Reitzenheim — Żuliński. бел.: Фрагмент ліставання сям'і Жулінскіх з 1863 па 1891 год.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- 3 чужбіны; У роднай зямлі; Да перапёлкі: (Вершы)Беларусь : часопіс. — 1946. — № 4. //
- 3 чужбіны; У роднай зямлі; Да перапёлкі: (Вершы)Мінск: 1971. // Беларуская літаратура XIX ст. : Хрэстаматыя. —
- Аўтабіяграфічны запіс...; Пісьмо і М. М. Стасюлевіча; Прашэнні 1887-1891 гг. Пісьмо Кулакоўскага. // укладальнік Кісялёў, Г. В.; рэдактары: Барысенка, В. В., Мальдзіс, А. І. Пачынальнікі : з гісторыка-літаратурных матэрыялаў XIX ст. : дакументальны зборнік. — Мінск: Навука і тэхніка, 1977.
- 3 чужбіны; У роднай зямлі; Да перапёлкі: (Вершы)Мінск: 1988. // Беларуская літаратура XIX ст. 2 выд. : Хрэстаматыя. —
- Беларуская пея. «(В Парыжу, лета 1882, марця дня 19-а. Вайніслаў Казімір Савіч-Заблоцькій, польскі шляхціц-пан, а ў Гудаў грахф, быўшы галава Крывіцькага Вязку)». // Беларуская літаратура XVIII–XIX стагоддзяў : Зборнік тэкстаў. — Мінск: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт, Кафедра гісторыі беларускай літаратуры, 2000. — С. 220.
- Вершы: У Роднай Зямлі., Да Перапёлкі. Пісьмы да Міхайлы Драгаманава: № 1 (Парыж, 18 чэрвеня). № 2, № 3 (21 верасня 1886 года, Парыж), № 4 (Парыж, 19 лістапада). // Уклад., прадм., і заўв. У. Казберука Заняпад і Адраджэнне. Беларуская літаратура XIX стагоддзя. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2001. — С. 542—556. — ISBN 985-02-0525-3.
- Аўтабіяграфічны запіс...; Пісьмо і М. М. Стасюлевіча; Прашэнні 1887-1891 гг. Пісьмо Кулакоўскага. // укладальнік Кісялёў, Г. В.; рэдактары: Барысенка, В. В., Мальдзіс, А. І. Пачынальнікі : з гісторыка-літаратурных матэрыялаў XIX ст. 2-е выд. : дакументальны зборнік. — Мінск: Беларуская навука, 2003. — ISBN 985-08-0570-6.
- Арлалёты і паканвойны, або Полацкая шляхта: (Жаніцьба Ягамосці пана Шатана Старшага). Аповесць.Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс / уступны артыкул, пераклад з польскай і каментар Ж. Некрашэвіч-Кароткай. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда», 2004. — № 1(891). — С. 122—164. — ISSN 0130-8068. //
- Арлалёты і паканвойны, або Полацкая шляхта: (Жаніцьба Ягамосці пана Шатана Старшага). Аповесць.Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс / уступны артыкул, пераклад з польскай і каментар Ж. Некрашэвіч-Кароткай. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда», 2004. — № 3(893). — С. 68—111. — ISSN 0130-8068. //
- Арлалёты і паканвойны, або Полацкая шляхта: (Жаніцьба Ягамосці пана Шатана Старшага). Аповесць.Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс / уступны артыкул, пераклад з польскай і каментар Ж. Некрашэвіч-Кароткай. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда», 2004. — № 4(894). — С. 134—159. — ISSN 0130-8068. //
- Арлалёты і паканвойны, або Полацкая шляхта: (Жаніцьба Ягамосці пана Шатана Старшага). Аповесць.Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс / уступны артыкул, пераклад з польскай і каментар Ж. Некрашэвіч-Кароткай. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда», 2004. — № 6(896). — С. 155—180. — ISSN 0130-8068. //
- З чужбіны. У роднай зямлі. (Вершы). // Складальнік Мікола Хаўстовіч Беларуская літаратура. Хрэстаматыя. Частка другая (другая палова XIX стагоддзя) : Дапаможнік для польскіх студэнтаў па спецыяльнасці «беларуская філалогія». — Мінск: Выдадзена коштам укладальніка, 2006. — С. 200.
- Мартысюк В., Пацюпа Ю. Новыя творы графа Сулімы з Белай Русі: Сон гудара маладога, Лісты да Івана Франка №№ 1—2. // Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда», 2015. — № 1(1021). — С. 180—188. — ISSN 0130-8068.
- Літаратура другой паловы XIX стагоддзя / укладанне Кісялёвай Л. Г., Сенкевіч Н. М.. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2013. — Т. 1. — 846 с. — (Залатая калекцыя беларускай літаратуры). — 1 500 экз. — ISBN 978-985-02-1466-9.
- Полацкая шляхта : аповесць / пераклад з польскай мовы, каментары, тлумачэнні Ж. Некрашэвіч-Кароткай, В. Макрак. — Мінск: Попурри, друк, 2016. — 317 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-15-2987-8.
Зноскі
- ↑ Wojnisław Kazimierz Sawicz-Zabłocki // MAK
- ↑ Inwentarz rękopisów Biblioteki Jagiellońskiej : nr 9001-10000. Cz. I, nr 9001-9500 / opracowała i przygotowała do druku Jadwiga Grzybowska. — Krakow: Państwowe wydawnictwo naukowe, 1977. — С. 128. — 326 с. — 1 000 экз.
- ↑ Нацыянальная бібліятэка ў Варшаве польск.: Biblioteka Narodowa (Warszawa), аддз. рукап., адз. зах. 7197, 7198;
- ↑ ЦБ АН Літвы, аддз. рукап., ф. 9, адз. зах. 816; літ.: Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka
- ↑ Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы, ф. 378. Паліт. аддзю, 1887, спр. 93; ф. 1135; воп. 10, спр. 115, л. 137, 138, 153—156; Архівавана 11 жніўня 2020. літ.: Lietuvos valstybės istorijos archyvas
- ↑ ИРЛИ (Пушкинского Дома) РАН. Архівавана 6 ліпеня 2020. ф. 273, воп. 1, спр. 521; ф. 274, воп. 1, спр. 399, л. 166; ф. 293, воп. 1, спр. 1396; ф. 572, воп. 1, спр. 213;
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кісялёў Г. В., Махнач Т. М. Савіч-Заблоцкі Войслаў. // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. : энцыклапедыя / пад рэд. А. В. Мальдзіса ; рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. ; гал. рэд. Б. І. Сачанка. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995. — Т. 5: Пестрак — Сяўрук. — С. 215—216. — ISBN 5-85700-168-4.
- Кісялёў Г. В. «Савіч-Заблоцкі (Суліма-Савіч-Заблоцкі) Войслаў (Вайніслаў)» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14). — С. 73.
- Генадзь Кісялёў. Савіч-Заблоцкі (Суліма-Савіч-Заблоцкі) Войслаў (Вайніслаў) // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Конан, У.. Не з абсохшых галін. // Голас Радзімы : газета. — 28 снежня 1995. — С. —.
- Уладзімір Ляхоўскі. «Крывіцкі Вязок» і лёс яго стваральнікаў. // навуковы рэдактар Сідарэвіч А. М. Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у другой палове XIX — 1-й трэці XX ст. (да 1939 г.). 2-е выд., папраўленае і дапоўненае. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — С. 19. — ISBN 978-5-00076-019-2. Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2020.
- Мальдзіс А. Таямніцы старажытных сховішчаў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1974. — 176 с. — 3 000 экз.
- Мартысюк, Вячаслаў. Знойдзенае ФОТА самага эпатажнага беларускага пісьменніка XIX ст. Новыя матэрыялы пра Войслава (Вайніслава) Казіміра Суліму-Савіча-Заблоцкага (да 1850 — пасля 1905). // Наша Ніва : часопіс. — 13.08.2017. — С. —.
- Савіч-Заблоцкі Вайніслаў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 4. — С. 603. — 742 с. (белор.)
- Савіч-Заблоцкі Вайніслаў // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Мёрскага раёна. — Мн., 1998. — С. 535—538. — 630 с. (белор.)
- Янушкевіч Я. У прадчуванні знаходак: З адной вандроўкі ў архівы Варшавы, Уроцлава, Кракава. — Мінск: Полымя. — С. 45—51, 88—90. — 93 с. — (Бібліятэка часопіса «Маладосць»). — 1 920 экз.
- Янушкевіч Я. Беларусіка ў архіва' Парыжа. // Рэд.-склад.Міхнюк У.М.(старшыня) і інш Замежная архіўная Беларусіка : матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі, 25—26 красавіка 1996 г.. — Мінск: БелНДІДАС, 1988. — ISBN 985-6099-45-5.
- Januškevìč, Jazèp. «Piszę w nieznanym języku bialoruskim» : przyczynek do biografii Wojnisława Sulimy Sawicz-Zabłockiego jako poety polsko-białoruskiego.(польск.) // Wiek XIX : rocznik Towarzystwa Literackiego imienia Adama Mickiewicza. (2017). — Warszawa: Zarząd Główny Towarzystwa Literackiego im. Adama Mickiewicza, 2017. — С. 179—191.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Вайніслаў Казімір Лада-Заблоцкі ў Вікікрыніцах | |
Вайніслаў Казімір Лада-Заблоцкі на Вікісховішчы |
- Portret Wojnisława Kazimierza Sawicz-Zabłockiego / Aug. Adler w Dreźnie. Fotografie.] Biblioteka Narodowa — Warszawa.
- Б-ка Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. (польск.: Uniwersytet Jagielloński Biblioteka Jagiellońska (Kraków)).
- Нарадзіліся 15 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1850 годзе
- Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце
- Памерлі ў 1893 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Выпускнікі Віленскай гімназіі
- Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
- Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Страсбурскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 3 сакавіка
- Нарадзіліся ў Браслаўскім раёне
- Публіцысты Беларусі
- Паэты Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Польскамоўныя паэты
- Польскамоўныя пісьменнікі