Вышадкі (Гарадоцкі раён)
Вёска
Вышадкі
|
Вы́шадкі[1] (трансліт.: Vyšadki, руск.: Вышедки) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Стадолішчанскага сельсавета.
За 20 км ад Гарадка, за 60 км ад Віцебска[2]. На поўдзень ад вёскі знаходзіцца возера Вышадскае і ў яго ўпадае рака Аўсянка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На паўвостраве, які ўдаецца ў Вышадскае возера, знаходзяцца гарадзішча днепра-дзьвінскай і банцараўскай культур[3] (III—IV стст.) і курганны могільнік крывічоў[3] (Х—ХI стст.)[4].
У пісьмовых крыніцах згадваецца ў XVI стагоддзі. У 1570 годзе сяло ва Усвяцкай воласці Віцебскага павета Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўная ўласнасць. У час Лівонскай вайны 1558—1583 гадоў Вышадкі былі занятыя рускімі войскамі, з 1582 года зноў у складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1772 года вёска ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр прыватнага маёнтка, у склад якога ў 1785 годзе ўваходзілі 42 паселішчы (200 двароў). У гэты ж час у саміх Вышадках было 9 двароў і 79 рэвізскіх душ. Вёска ўваходзіла ў Суражскі павет Полацкай губерні. З 1866 г. маёнтак Вышадкі быў цэнтрам воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У 1885 годзе дзейнічалі царква, народнае вучылішча, праводзіліся кірмашы (3 разы ў год).
У 1920 годзе вёска — цэнтр Вышадскай воласці. З 15 лютага 1923 г. у Віцебскім павеце. З 20 жніўня 1924 г. да 1938 г. Вышадкі — цэнтр Вышадскага сельсавета ў Мяжанскім раёне, з 18 ліпеня 1931 г. у Гарадоцкім раёне.
У час Вялікай Айчыннай вайны, у жніўні 1942 г. акупанты спалілі вёску, загубілі 12 яе жыхароў. Вёска ўваходзіла ў склад Суражскай партызанскай зоны.
З 16 ліпеня 1957 г. вёска ў складзе Бяскатаўскага сельсавета, з 26 сакавіка 1973 г. — у Стадолішчанскім сельсавеце.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1785 год — 79 рэвізскіх душ, 9 двароў.
- 1920 год — 55 жыхароў, 12 двароў.
- 1941 год — 185 жыхароў, 41 двор.
- 1959 год — 71 жыхар.
- 1980 год — 83 жыхары.
- 1996 год — 79 жыхароў, 41 двор[2].
Мемарыялы
[правіць | правіць зыходнік]- Вайсковыя могілкі, на якіх пахаваны 186[5] савецкіх воінаў, загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны. Прозвішчы 171 з іх вядомыя[5]. Сярод пахаваных — Герой Савецкага Саюза Андрэй Андрэевіч Фядотаў[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
- ↑ а б Энцыклапедыя Гісторыі Беларусі ў 6 т. Т. 2 / рэд. кал.: Б. І. Сачанка і інш.. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 1994. — С. 376.
- ↑ Штыхаў Г. В. Вышадкі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. Т.1. А — К / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — Т. 1. — С. 199—200. — 496 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0354-2.
- ↑ а б в Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 681. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вышадкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 329.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
- Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 804—805. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
- Республика Беларусь. Витебская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 19. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.
- Ліст карты N-36-13. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1981 г. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Вышадкі (Гарадоцкі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)