Вілейскі павет (Расійская імперыя)
Вілейскі павет | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Расійская імперыя | ||||
Уваходзіць у | Віленская губерня | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Вілейка | ||||
Дата ўтварэння | 1793 | ||||
Дата скасавання | 1920 | ||||
Насельніцтва | 208,0 тыс. (1 897) | ||||
Плошча | 6,4 тыс. км² | ||||
Віле́йскі павет, (Вяле́йскі павет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 1793—1921 гадах. Створаны ў Мінскай, а з 1843 г. — Віленскай губерні Расійскай імперыі. Адміністрацыйны цэнтр — Вілейка. Плошча 5591,2 квадратныя вярсты, насельніцтва 208013 чалавек (1897). У 1886 годзе ўключаў 27 валасцей (Будслаўская, Ваўкалацкая, Вілейская, Вязынская, Гарадоцкая, Германішская, Даўгінаўская, Дунілавіцкая, Жаснянская, Іжская, Княгінінская, Крайская, Краснасельская, Крывіцкая, Куранецкая, Лебедзеўская, Лучайская, Маладзечанская, Манькавіцкая, Мядзельская, Нарыцкая, Параф'янаўская, Порплішчанская, Рабунская, Радашковіцкая, Сітцаўская, Хаценчыцкая), заштатны горад Радашковічы, 20 мястэчак, 1279 паселішчаў сельскага тыпу. З 1917 года ў Заходняй вобласці, у 1919 годзе ў БССР.
У 1921 годзе павет адышоў Польшчы, дзе замест яго быў створаны новы Вілейскі павет.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Валасны падзел станам на 1886 год[1]:
№ | Назва воласці | Цэнтр | Насельніцтва | Колькасць двароў | Плошча, дзесяцін | Плошча ворнай зямлі, дзесяцін |
Колькасць паселішчаў (сельскіх грамад) |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Будслаўская | мястэчка Будслаў | 4025 | 322 | 11851 | 3809 | 30 (7) |
2 | Ваўкалацкая | мястэчка Валкалата | 4574 | 533 | 12072 | 4887 | 58 (4) |
3 | Вілейская | вёска Каловічы | 5908 | 507 | 13797 | 4284 | 60 (7) |
4 | Вязынская | мястэчка Вязынь | 6024 | 575 | 19182 | 7124 | 57 (6) |
5 | Германішская | маёнтак Германішкі | 2795 | 291 | 8442 | 4934 | 41 (4) |
6 | Гарадоцкая | мястэчка Гарадок | 4123 | 337 | 9006 | 5267 | 53 (5) |
7 | Даўгінаўская | мястэчка Даўгінава | 6917 | 435 | 18320 | 6369 | 39 (8) |
8 | Дунілавіцкая | мястэчка Дунілавічы | 3549 | 236 | 10968 | 3899 | 23 (6) |
9 | Жаснянская | маёнтак Старая Жозна ці мястэчка Слабада | 4448 | 313 | 11120 | 5549 | 25 (6) |
10 | Іжская | вёска Іжа | 8184 | 213 | 23661 | 11355 | 21 (4) |
11 | Княгінінская | маёнтак Княгінін | 6051 | 473 | 17696 | 9553 | 55 (10) |
12 | Краснасельская | мястэчка Краснае Сяло | 5260 | 548 | 20421 | 6788 | 68 (6) |
13 | Крайская | мястэчка Крайск | 6519 | 402 | 26014 | 14026 | 48 (7) |
14 | Крывіцкая | мястэчка Крывічы | 4459 | 338 | 16614 | 4762 | 44 (11) |
15 | Куранецкая | мястэчка Куранец | 5148 | 336 | 20908 | 7294 | 39 (6) |
16 | Лебедзеўская | мястэчка Лебедзева | 5556 | 362 | 9161 | 4205 | 37 (4) |
17 | Лучайская | мястэчка Лучай | 4537 | 337 | 12714 | 5419 | 37 (4) |
18 | Манькавіцкая | мястэчка Манькавічы | 6673 | 615 | 22294 | 7737 | 86 (8) |
19 | Маладзечанская | Маладэчна | 4153 | 469 | 8621 | 3967 | 40 (5) |
20 | Мядзельская | мястэчка(?) Новы Мядзел | 7297 | 980 | 43641 | 11683 | 97 (6) |
21 | Норыцкая альбо Нарыцкае | маёнтак Норыца | 2895 | 231 | 8864 | 3429 | 25 (3) |
22 | Параф'янаўская | маёнтак Параф'янаў | 4085 | 313 | 14197 | 5077 | 37 (7) |
23 | Порплішчанская | вёска Порплішча | 2433 | 192 | 9236 | 2585 | 20 (5) |
24 | Рабуньская | Рабунь | 4239 | 398 | 20628 | 5732 | 34 (5) |
25 | Радашковіцкая | горад Радашковічы | 5359 | 577 | 16692 | 7307 | 65 (6) |
26 | Сітцаўская | вёска Сітцы | 5324 | 349 | 17180 | 6051 | 36 (5) |
27 | Хаценчыцкая | вёска Хаценчыцы | 6879 | 520 | 34276 | 7470 | 110 (6) |
Станам на 1913 год у павеце было 25 валасцей.
Ураднікі павета
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Язэп Гаўрылік (1893—1937) — дзеяч беларускага руху ў Заходняй Беларусі (нарадзіўся ў вёсцы Калодчына)
- Уладзімір Дубоўка (1901—1976) — беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык (нарадзіўся ў вёсцы Агароднікі)
- Сымон Рак-Міхайлоўскі (1885—1938) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, педагог (нарадзіўся ў вёсцы Максімаўка)
- Максім Танк (1912—1995) — беларускі і савецкі паэт, перакладчык, грамадскі дзеяч (нарадзіўся ў вёсцы Пількаўшчына)
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Sulimierski F. Słownik geograficzny Królewstwa Polskiego. Т. XIII, с. 464-465.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вялейскі павет(недаступная спасылка). Адміністрацыйная мапа
- Вилейский уезд — генеалогия и краеведение