Гвадалахарская аперацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гвадалахарская аперацыя
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Карта аперацыі.
Карта аперацыі.
Дата 8—20 сакавіка 1937
Месца раён Гвалдахары
Вынік перамога рэспубліканцаў
Праціўнікі
 Другая Іспанская Рэспубліка
Інтэрнацыянальныя брыгады
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Савецкія ваенныя спецыялісты
Франкісцкая Іспанія
Італія
Камандуючыя
Другая Іспанская Рэспубліка Энрыке Лістэр
Матэ Залка
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Дзмітрый Паўлаў «Пабло»
Марыа Раата
Сілы бакоў
першапачаткова 10 000 чалавек першапачаткова да 40 000 чалавек
Страты
208 забітымі 3 000 забітых
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гвадалахарская аперацыя — адна з найбуйнейшых аперацый грамадзянскай вайны ў Іспаніі. З’яўлялася чацвёртай спробай нацыяналістаў генерала Франсіска Франка і яго замежных саюзнікаў захапіць сталіцу краіны горад Мадрыд.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Спробы прыхільнікаў Франка завалодаць Мадрыдам пачаліся яшчэ ў кастрычніку 1936 года. Падчас восеньскіх баёў сілы паўстанцаў пацярпелі няўдачу. У канцы снежня і пачатку студзеня ў ходзе т.зв. «Туманнай бітвы» ажыццёўлена паўторная спроба ўзяць сталіцу, але і яна завяршылася безвынікова. У лютым 1937 года армія Франка ўдарыла ў раёне ракі Харама, з мэтай перакрыць дарогу на Валенсію і акружыць Мадрыд. Гэта аперацыя таксама правалілася.

Планы і сілы[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Харамы пачалася падрыхтоўка новага наступлення на Мадрыд. Вырашальная роля ў аперацыі адводзілася італьянскім войскам, якія мелі задачу раптоўным ударам уздоўж аўтастрады Сарагоса — Мадрыд праз Гвадалахару прарвацца да сталіцы. Італьянскі корпус (да 40 000 байцоў, каля 200 гармат, 120 танкаў і 90 самалётаў) пад камандаваннем генерала Марыа Раата засяродзіўся ў раёне Сігуэнсы ў складзе двух пяхотных і двух мотамеханізаваных дывізій. Гвадалахарскі кірунак абараняла 12-я пяхотная дывізія рэспубліканцаў (да 10 000 байцоў пры 22 гарматах).

Раата ставіў задачу ў першы ж дзень авалодаць гарадамі Трыхуэкэ, Брыуэга і Тарыха, а праз 4 дня ўвайсці ў Мадрыд.

Баявыя дзеянні[правіць | правіць зыходнік]

Раніцай 8 сакавіка 2-я італьянская пяхотная дывізія, узмоцненая 2 атрадамі замежнага легіёна, пачала наступленне на ўчастку Мірабуэна-Лас-Інвьернас. Аднак італьянцам з вялікімі стратамі ўдалося толькі 9 сакавіка заняць Брыуэгу і 10 сакавіка — Трыхуэкэ. Рэспубліканскае камандаванне падцягнула дывізіі Лістэра, Галана, Нанэці і часці 11-й і 12-й інтэрнацыянальных брыгад пад камандаваннем генерала Лукача (Матэ Залка). У ходзе баявых дзеянняў непасрэдна была задзейнічана 1-я бранятанкавая брыгада Рэспублікі, касцяк якой склалі байцы 4-й механізаванай брыгады з Бабруйска[1]. 13 сакавіка дывізія Лістэра нанесла контрудар і заняла Трыхуэкэ. 18 сакавіка ўдарная група генерала Лукача перайшла ў контрнаступленне і авалодала Брыуэгай. 19—20 сакавіка рэспубліканскія войскі пераследавалі разгромленыя часці італьянскага корпуса, якія адышлі на Сігуэнсу, дзе іх змянілі франкісцкія войскі.

Страты[правіць | правіць зыходнік]

Італьянцы і франкісты за час баёў панеслі істотныя страты, у тым ліку каля 3 000 забітых, каля 4 000 параненых, 800 палонных, больш за 2000 вінтовак, 51 гармат, 400 кулямётаў, 45 танкетак, 12 самалётаў. Рэспубліканцы страцілі 208 забітымі, 3430 параненымі, 1855 хворымі і 230 палоннымі; 2 самалёты, 7 танкаў (з іх 4 пры адыходзе італьянцаў былі ўзяты рэспубліканцамі назад), 5 гармат, каля 20 кулямётаў і 500 вінтовак. Страты ва ўзбраенні і палоннымі падаюць амаль выключна на першыя два дні аперацыі, калі італьянцам былі супрацьпастаўлены толькі маластойкія брыгады 12-й дывізіі.

Зноскі

  1. Ирина Воронкова. Первая схватка с фашизмом // Беларуская думка : журнал. — 2016. — № 6. — С. 82—89.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]