Грэнада
| |||||
Дэвіз: «Заўсёды ўсведамляючы Бога, мы імкнёмся наперад, будуем і развіваемся як адзіны народ (англ.: Ever conscious of God we aspire, build and advance as one people)» | |||||
Гімн: «Hail Grenada» | |||||
Дата незалежнасці | 7 лютага 1974 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйная мова | англійская | ||||
Сталіца | Сент-Джорджэс | ||||
Найбуйнейшы горад | Сент-Джорджэс | ||||
Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
Кароль Генерал-губернатар Прэм’ер-міністр |
Карл III Сесіл Ла Грэнейд Кіт Мітчэл | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
217-я ў свеце 344 км² 1,6 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2005) • Шчыльнасць |
89 502 чал. (197-я) 672 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2004) • На душу насельніцтва |
$823 млн. (178-ы) $9000 | ||||
Валюта | Усходне-карыбскі долар | ||||
Інтэрнэт-дамен | .gd | ||||
Код ISO (Alpha-2) | GD | ||||
Код ISO (Alpha-3) | GRD | ||||
Код МАК | GRN | ||||
Тэлефонны код | +1-473 | ||||
Часавыя паясы | −4 |
Грэна́да (англ.: Grenada) — дзяржава на аднайменным востраве паўднёвай часткі астравоў Грэнадзіны ў архіпелагу Малыя Антыльскія астравы ў Карыбскім моры. Плошча тэрыторыі — 344 кв. км. Колькасць насельніцтва — каля 90 тыс. (ліп. 2007); больш 90 % — негры і мулаты. Сталіца — Сент-Джорджэс (каля 35 тыс.; ліп. 2007).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне — 7 акруг. Дзяржаўная мова — англійская. Большасць вернікаў — каталікі. Нацыянальнае свята — 7 лютага (1974) — Дзень незалежнасці. Грашовая адзінка — усходнекарыбскі долар.
Уваходзіць у склад Арганізацыі Усходніх Карыбскіх дзяржаў.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Грэнада месціцца на востраве Грэнада і частцы астравоў Грэнадзіны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Востраў адкрыты Х. Калумбам у 1498. У 1762 Грэнада стала англійскай калоніяй. У 1967 Грэнада атрымала статус асацыяванай з Вялікабрытаніяй дзяржавы. Незалежнасць абвешчана 7 лютага 1974 года.
Унутраная палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Паводле Канстытуцыі 1984 года, кіраўніком дзяржавы з’яўляецца каралева Вялікабрытаніі, прадстаўленая на востраве генерал-губернатарам (Д. Ч. Уільямс).
Вышэйшы орган заканадаўчай улады — двухпалатны парламент, які складаецца з Сената (13 прызначаных губернатарам членаў) і Палаты прадстаўнікоў (15 дэпутатаў).
Выканаўчая ўлада належыць ураду, які ўзначальвае прэм'ер-міністр, якім з 1995 з’яўляецца К. Мітчэл.
Асноўныя палітычныя партыі — Новая нацыянальная партыя Грэнады (створана ў 1984 г., кіруючая з 1995 г., мае 15 месцаў у Палаце прадстаўнікоў), Нацыянальны дэмакратычны кангрэс (заснаваны ў 1987 г.), Аб’яднаны лейбарысцкі фронт Грэнады.
Знешняя палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Дыпламатычныя адносіны паміж СССР і Грэнадай былі ўстаноўленыя ў 1979 годзе. У 1983 генерал-губернатар Грэнады ў аднабаковым парадку абвясціў пра іх скасаванне.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Асноўная галіна эканомікі — сельская гаспадарка, якое дае 20 % ВУП. Вырошчваюцца бананы, какава бабы, какосавы арэх, мушкатовы арэх (2-е месца ў свеце), бавоўнік, цытрусавыя, цукровых трыснёг. Прамысловасць прадстаўлена дробнымі прадпрыемствамі. Пачаў развівацца замежны турызм. Асноўныя крыніцы экспарту — мушкатовы арэх, какава бабы, бананы, імпарту — прадукты харчавання, паліва, машыны і абсталяванне, мінеральныя ўгнаенні, адзежа. Асноўныя гандлёвыя партнёры — ЗША, краіны Еўрасаюза, Карыбскай супольнасці, Канада.
Знешняя запазычанасць складае каля 300 млн долараў.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грэнада