Перайсці да зместу

Гудагайскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гудагайскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Астравецкі раён
Уключае 55 населеных пунктаў[1]
Адміністрацыйны цэнтр Палушы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 4 231
Часавы пояс +2
Код аўтам. нумароў 4

Гудага́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Палушы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Астравецкага раёна Вілейскай вобласці. Цэнтр — вёска Гудагай. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Балканскага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года[3] да 6 студзеня 1965 года сельсавет знаходзіўся ў складзе Ашмянскага раёна. 11 лютага 1972 года ў склад Астравецкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Задворнікі, Палушы, Расолы, Сяржанты, Чырвоны Бор), у склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Астравецкага пассавета перададзены 9 населеных пунктаў (Бліканы, Вайшнарышкі, Дзягенева, Індрубка, Каменка, Кермяляны, Пранюны, Сасноўка і Слабодка)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 28 населеных пунктаў[5]. 17 лістапада 1986 года ў склад сельсавета з Астравецкага сельсавета перададзены 23 населеныя пункты. У 1990-х гадах цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Гудагай. У 2005 годзе скасаваны хутары Алясіна, Галіцыя і Сяржанты, 11 лістапада 2011 года — хутары Вясёлая, Дайнава, Лабэлі, Стасюкішкі[6].

26 лютага 2013 года ў склад сельсавета былі перададзеныя населеныя пункты Альгіняны, Гуры, Дзірмуны, Едаклані, Ізабеліна, Келёйці, Ліпнішкі, Малі, Мацканы, Навікі, Радзюлі, Філіпаны, якія ўваходзілі ў склад ліквідаванага Астравецкага сельсавета; а хутар Каменка перададзены з Гудагайскага сельсавета ў склад горада Астравец[7].

24 мая 2013 года цэнтр сельсавета перанесены з пасёлка Гудагай у аграгарадок Палушы[8].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (48 населеных пунктаў) — 2965 чалавек[9], з іх 88,4 % — беларусы, 7,7 % — палякі, 2,8 % — рускія, 0,5 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года (55 населеных пунктаў) — 4231 чалавек[11].

На 1 лістапада 2017 года насельніцтва складала 3712 чалавек[1].

  1. а б ГУДОГАЙСКИЙ СЕЛЬСКИЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ. Афіцыйны сайт Астравецкага райвыканкама Архівавана 3 мая 2018. (руск.)
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. «Об укрупнении сельских районов Белорусской ССР» Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962. http://www.busel.org.
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 124. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Решение Островецкого районного Совета депутатов от 11 ноября 2011 г. № 72 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Островецкого района Архівавана 9 мая 2021.
  7. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области Архівавана 4 сакавіка 2016.
  8. Решение Островецкого районного Совета депутатов от 24 мая 2013 г. № 126 Об установлении административного центра Гудогайского сельсовета Островецкого района Гродненской области Архівавана 24 кастрычніка 2020.
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  11. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.