Еўрапейская інтэграцыя
Еўрапейскі саюз |
Гэты артыкул — частка серыі: |
Унутраная палітыка
|
Еўрапейская інтэграцыя — працэс паступовага збліжэння і паглыбленага супрацоўніцтва еўрапейскіх краін і народаў у сферах эканомікі, права, культуры і палітыкі.
Пачатак інтэграцыйных працэсаў на еўрапейскім кантыненце датуецца канцом 1940-х гадоў. Еўрапейская інтэграцыя адбываецца галоўным чынам у рамках Еўрапейскага саюза, але таксама, прынамсі ў пэўных аспектах, — Савета Еўропы, Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора і АБСЕ.
Паводле вядомага амерыканскага палітолага Леона Ліндберга, інтэграцыя — гэта двухузроўневы працэс:
- Добраахвотнае адмаўленне з боку нацыянальных дзяржаў ад паўнамоцтваў прымаць незалежныя рашэнні (суверэнітэту) ў пэўных сферах палітыкі (рашэнні прымаюцца або супольна ўрадамі дзяржаў-удзельніц або іх прымаць новаўтвораныя цэнтральныя інстытуцыі).
- Пераарыентацыя прызнання, чаканняў і дзейнасці нацыянальных палітычных актараў на карысць гэтага новага цэнтра.
Існуе 2 спосабы ажыццяўлення інтэграцыі: праз шчыльнае міждзяржаўнае супрацоўніцтва, або праз стварэнне наднацыянальных інстытуцыяў з уласнымі кампэтэнцыямі. У рамках еўрапейскай інтэграцыі былі створаныя міждзяржаўныя структуры і наднацыянальныя істытуцыі, здольныя каардынаваць прыняцце і забяспечваць выкананне сваіх рашэнняў у самых разнастайных сферах жыццядзейнасці. Даследчыкі лічаць, што да 80% сацыяльна-эканамічнага заканадаўства дзяржаў-членаў прымаецца праз узаемадзеянне ў рамках ЕС.
Інтэграцыя ставіць пад пытанне межы суверэнітэту і нават мэтазгоднасць існавання нацыянальнай дзяржавы як формы палітычнай арганізацыі чалавечых супольнасцей. Аднак больш як 60-гадовая гісторыя еўрапейскай інтэграцыі не пакуль не спрычынілася да яе поўнага скасавання і ўзнікнення Злучаных Штатаў Еўропы.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Лагвінец. http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/31025/1/1996_1_JILIR_lagvinets_r.pdf Еўрапейская інтэграцыя і лёс нацыянальнай дзяржавы Архівавана 20 лютага 2017. // «Белорусский журнал международного права и международных отношений», №1, сентябрь-ноябрь 1996 г.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Leon N. Lindberg, The Political Dynamics of European Economic Integration Архівавана 27 сакавіка 2014.
- Ian Bache, Stephen George, and Simon Bulmer, Politics in the European Union. 3rd Edition; Chap. 1 Theories of European Integration Архівавана 21 кастрычніка 2012.
- Андрэй Казакевіч. Гісторыя еўрапейскай інтэграцыі(недаступная спасылка)
- Аляксандр Лагвінец. Еўрапейскі вектар развіцця — падмурак нацыянальнага інтарэсу Беларусі, 1 лістапада 2003