Катлавіна Макарава
Выгляд
Катлаві́на Мака́рава[1] — падводная катлавіна ў цэнтральнай частцы Паўночнага Ледавітага акіяна, паміж хрыбтом Ламаносава і падняццем Альфа (хрыбтом Мендзялеева).
Пераважаючыя глыбіні катлавіны каля 3000 м. Найбольшая глыбіня 3940 м. Дно катлавіны высцілае іл. Адгор’е хрыбта Ламаносава аддзяляе катлавіну Макарава ад катлавіны Падводнікаў.
Названая ў гонар рускага флатаводца, палярнага даследчыка, акіянографа і вынаходніка віцэ-адмірала С. В. Макарава.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Макарава катлавіна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 528.
- Катлавіна Макарава (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі